21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сем гадоў да знікнення бар’ераў

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сем гадоў да знікнення бар’ераў

Як сведчыць статыстыка, з 2006 па 2007 год паказчыкi першаснага выхаду на iнвалiднасць сярод асобаў у працаздольным узросце зменшылiся з 46 да 38 чалавек на кожныя 10 тысяч насельнiцтва. Разам з тым не сакрэт: мы адносiмся да "старых" краiн свету, а адсюль i нярадасны малюнак. У вынiку павелiчэння колькасцi пенсiянераў доля грамадзян з абмежаванымi магчымасцямi толькi за апошнiя два дзесяцiгоддзi ўзрасла з 3,1 да 5,1 працэнта ад усiх жыхароў Беларусi, або з 308 да 510 тысяч чалавек.

Мабiльнiк не раскоша

Папулярная некалi думка, што "iнвалiдаў у нас няма", спробы проста "схаваць" людзей з абмежаванымi магчымасцямi засталiся ў мiнулым. Сапраўды, у дамах-iнтэрнатах краiны пражывае амаль 17 тысяч пенсiянераў i iнвалiдаў, i гэты паказчык працягвае пакрысе ўзрастаць. У той жа час, як адзначыла падчас мiжнароднай канферэнцыi "Інвалiднасць i грамадства" намеснiк начальнiка ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рыта Сушко, галоўным становiцца iншае — даць шанц чалавеку з парушэннямi здароўя застацца жыць у звыклых умовах. У Беларусi працуюць рэабiлiтацыйныя цэнтры, павялiчваецца папулярнасць сацыяльнага надомнага абслугоўвання. Пры гэтым у 78 тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва працуюць аддзяленнi дзённага знаходжання iнвалiдаў з працоўнымi майстэрнямi, гурткамi, клубамi па iнтарэсах. Дарэчы, чакаецца, што да 2010 года падобныя аддзяленнi павiнны з’явiцца ва ўсiх без выключэння раёнах.

Не менш важнай умовай для незалежнага жыцця застаецца забеспячэнне тэхнiчнымi сродкамi рэабiлiтацыi. Iх у Беларусi вырабляецца больш за 70 вiдаў, аднак, паведамiла Рыта Сушко, гэта яшчэ не мяжа. У блiжэйшы час пералiк дапаможных сродкаў iнвалiдам павiнен папоўнiцца крэсла-каляскай з электрапрывадам, спецыяльным сотавым тэлефонам, прыстасаваннем для праслухоўвання агучанай лiтаратуры. Апроч таго, вядзецца распрацоўка iнвалiднай каляскi новага пакалення.

Адначасова нельга скiдваць з рахункаў стварэнне безбар’ернага асяродку. Сёлета ў Беларусi запланавана вытворчасць 10 чыгуначных вагонаў, прыстасаваных для паездак iнвалiдаў-калясачнiкаў, ужо летась у рэгiёнах набылi i паставiлi на маршруты 370 аўтобусаў i 242 тралейбусы з нiзкай падлогай, зрабiлi зручныя пад’ёмы больш чым да 2 тысяч будынкаў. У вынiку ўдзельная вага безбар’ерных аб’ектаў сацыяльнай iнфраструктуры ў цэлым па краiне выйшла на адзнаку 20 працэнтаў. Прычым, падкрэслiла Рыта Сушко, ёсць намер цалкам зняць праблему "перашкод" на транспарце, у вытворчасцi i ў месцах агульнага карыстання да 2015 года, тым больш, што гэта спатрэбiцца не толькi iнвалiдам, але таксама пажылым людзям цi сем’ям з маленькiмi дзецьмi. Праўда, тут яшчэ застаецца шмат па-сапраўднаму няпростых пытанняў. Скажам, калi новае будаўнiцтва вядзецца з улiкам "зручных" стандартаў, то што рабiць са старымi дамамi — невядома. Да таго ж ёсць нямала прэтэнзiй непасрэдна да якасцi работ. Практыка паказвае: шмат пандусаў цi дзвярэй спраектавана i ўстаноўлена так, што карыстацца iмi чалавеку з парушэннямi здароўя немагчыма.

Пенсiя або зарплата?

Цяпер працоўныя пенсii па iнвалiднасцi ў нашай краiне атрымлiваюць амаль 300 тыс., а сацыяльныя пенсii — 51 тыс. чалавек, сярэднi памер выплат першым у мiнулым месяцы складаў каля 322 тыс., а другiм — 138 тыс. рублёў. Як вядома, працоўныя пенсii iндэксуюцца ў сувязi з ростам зарплаты, а павышэнне сацыяльных пенсiй адбываецца "ў звязцы" са змяненнем бюджэту пражытковага мiнiмуму. Да таго ж зусiм нядаўна было прынятае рашэнне аб дадатковым павелiчэннi пенсiйнага забеспячэння "сацыяльшчыкаў". Факт зноў-такi адметны. Аднак сама па сабе сiтуацыя падаецца не такой адназначнай.

Даводзiцца канстатаваць, што Беларусь i Еўропа пайшлi крыху рознымi шляхамi. На Захадзе прызначэнне пенсiй (прынамсi, у поўным памеры) робiцца толькi ў выпадку, калi чалавек праходзiць поўны курс рэабiлiтацыi i становiцца зразумела, што працаваць ён не зможа. Тады як у нас асноўным вiдам сацыяльнай падтрымкi iнвалiдаў з’яўляецца якраз пенсiя, якая даецца ўсiм уладальнiкам "групы" без якiх-небудзь агаворак. А адсюль вынiк — знiжэнне iнтарэсу як да аднаўлення ўласнага здароўя, так i да працаўладкавання.

Праўда, знiжэнне iнтарэсу мае i iншыя тлумачэннi. Так, замест перанавучання iнвалiдаў прэстыжным прафесiям у нашай краiне застаецца распаўсюджанай практыка накiравання людзей з абмежаванымi магчымасцямi на нiзкааплатную работу незалежна ад iх ранейшай квалiфiкацыi i адукацыi. Тым часам, заўважае загадчык кафедры Дзяржаўнага iнстытута кiравання i сацыяльных тэхналогiй БДУ Канстанцiн Збароўскi, цi не кожнаму зразумела: нi былы кiраўнiк прадпрыемства, нi чалавек з двума дыпломамi ВНУ працаваць гардэробшчыкам або вахцёрам не пойдзе.

Ёсць пэўныя цяжкасцi i з працоўнымi месцамi. Для iнвалiдаў вызначаецца спецыяльная броня, iснуе варыянт кампенсацыi выдаткаў на набыццё абсталявання пры стварэннi новых вакансiй для людзей з абмежаванымi магчымасцямi, прадугледжана стымуляванне наймальнiкаў, якiя займаюцца працоўнай рэабiлiтацыяй. У рэшце рэшт, нядаўна вызначана, што выдаткi на стварэнне працоўных месцаў для iнвалiдаў звыш 3 працэнтаў ад сярэднеспiсачнай колькасцi работнiкаў могуць фiнансавацца з Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва. Гэтаксама з Фонду будуць фiнансавацца i выдаткi на стварэнне месцаў у грамадскiх арганiзацыях iнвалiдаў. Аднак якраз наконт апошнiх узнiкаюць пытаннi. Паводле слоў старшынi аб’яднання Беларускае таварыства iнвалiдаў Уладзiмiра Патапенкi, скарочаная працягласць работы i больш нiзкая вытворчасць працы рэальна не дазваляюць значнай частцы прадпрыемстваў таварыства паспяхова канкурыраваць на рынку нават нягледзячы на значныя падатковыя льготы. Такой падтрымкi аказалася мала, далёка не ўсе арганiзацыi БТI маюць абаротныя сродкi i могуць развiвацца. Вынiк? Калi ў 1997 годзе Беларускае таварыства iнвалiдаў мела 159, то летась — толькi 106 прадпрыемстваў, а колькасць занятых тут работнiкаў з абмежаванымi магчымасцямi скарацiлася амаль у паўтара раза.

Сусветны стандарт для Беларусi

Тым часам адной з адметных падзей апошняга часу стала прыняцце спецыяльнай канвенцыi ААН па правах iнвалiдаў. Канвенцыя вызначае, што людзi з абмежаваннямi павiнны мець абсалютна роўныя з усiмi магчымасцi — у прыватнасцi, па забеспячэннi спецыялiзаванымi таварамi i паслугамi, доступу да транспарту, школ, жылых дамоў, месцаў правядзення культурных мерапрыемстваў, iншых аб’ектаў агульнага карыстання, да сродкаў сувязi i ў тым лiку да Iнтэрнэту. Пры гэтым, каб адсочваць сiтуацыю з правамi iнвалiдаў, пры ААН ствараецца спецыяльны камiтэт — у выпадку тых цi iншых парушэнняў сюды зможа звяртацца кожны чалавек з сур’ёзнымi парушэннямi здароўя.

Зразумела, што ўмовы канвенцыi выглядаюць жорстка, яе выкананне запатрабуе значных сродкаў. Нездарма пакуль дакумент падтрымалi нават далёка не ўсе развiтыя дзяржавы — на сёння ратыфiкацыя прайшла толькi ў 27 краiнах свету. Разам з тым ужо вiдавочна: да канвенцыi ААН далучыцца Беларусь i прычым зробiць гэта адной з першых на постсавецкай прасторы. Так, паведамiла намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў Iрына Аляксанава, работа тут пачалася — цяпер айчынныя i замежныя эксперты вывучаюць, наколькi адпавядае новым патрабаванням ААН наша заканадаўства.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не сакрэт: мы адносiмся да "старых" краiн свету, а адсюль i нярадасны малюнак. У вынiку павелiчэння колькасцi пенсiянераў доля грамадзян з а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика