Дэпутаты падзялiлiся з намi сваiмi меркаваннямi аб выбуху ў сталiцы падчас святкавання Дня Рэспублiк
Дэпутаты падзялiлiся з намi сваiмi меркаваннямi аб выбуху ў сталiцы падчас святкавання Дня Рэспублiкi
Ганна Бурава: — Тое, што здарылася, — жахлiва. Вельмi хацелася б знайсцi людзей, якiя ўчынiлi гэта, паглядзець iм у вочы, спытаць, дзе ж iх сумленне. Я вельмi спачуваю ўсiм пацярпелым. Вiнаватыя павiнны атрымаць па заслугах. Палiтычнага падтэксту ў гэтым я не бачу. Па-першае, таму, што тэрарысты звычайна адразу ж робяць заяву, дзеля чаго яны гэта здзейснiлi. Як бачыце, такiх заяў не паступiла. Па-другое, у нас няма па-экстрэмiсцку настроеных палiтычных сiлаў, здольных на такiя дзеяннi. Апазiцыянеры ж разумеюць, што жывуць у сваёй краiне i нiчога, акрамя непрымання, яны такiмi ўчынкамi ў людзей не выклiчуць. Вольга Абрамава: — На маю думку, ніякай палітычнай падаплёкі тут няма. Мяркую, дзейнічаў адзіночка, які ненавідзіць увесь свет. Хутчэй за ўсё, чалавек з псіхічнымі адхіленнямі. Можа, сіндром Герастрата — праславіцца захацеў. Ва ўсякім разе гэта ненармальны чалавек. Сяргей Касцян: — Гэты гнюсны акт здзейснены ў святы для кожнага грамадзянiна дзень, таму ён накiраваны супраць усяго беларускага народа. Зроблена спроба запалохаць улады, стварыць абстаноўку хаосу перад дэмакратычнымi выбарамi ў краiне. Аднак планы гэтыя правалiлiся. Прэзiдэнт паступiў мудра, ён застаўся, i канцэрт быў працягнуты. Удалося не дапусцiць панiкi, захаваць жыццi людзей. Я лiчу, што пасля ўсяго гэтага наша грамадства стала яшчэ больш згуртаваным i моцным.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты падзялiлiся з намi сваiмi меркаваннямi аб выбуху ў сталiцы падчас святкавання Дня Рэспублiк Тое, што здарылася, — жахлiва. Вельмi хацелася б знайсцi людзей, якiя ўчынiлi гэта, паглядзець iм у вочы, спытаць, дзе ж iх сумленне. Я вельмi спачува
|
|