Пайшла з жыцця Нона Мардзюкова
Пайшла з жыцця Нона Мардзюкова
У адной з маскоўскіх бальнiц на 83-м годзе жыцця сканала актрыса Нона Мардзюкова.
Пра няшчасце СМІ паведамiла яе сястра Наталля. Смерць наступiла каля 21.00 у нядзелю.
Дакладная прычына смерцi ўчора не называлася. Вядома, што Мардзюкова пакутавала
ад некалькiх захворванняў, у тым лiку дыябету. Апошнiм часам даволi часта звярталася
па квалiфiкаваную медыцынскую дапамогу.
Нона Мардзюкова дэбютавала ў кiно ў 1947 годзе падчас вучобы ў ВГИКу. Гледачы палюбiлi яркую актрысу за ролi ў фiльмах "Маладая гвардыя", "Брыльянтавая рука", "Мама", "Вакзал для дваiх" i "Жанiцьба Бальзамiнава". За сваю працу ў кiно Мардзюкова атрымала некалькi дзяржаўных прэмiй, а таксама ганаровае званне народнай артысткi СССР. Як паведамляе IТАР-ТАСС, любiмая артыстка многiх пакаленняў будзе пахаваная ў сераду, 9 лiпеня, на Кунцаўскiх могiлках. Адпяванне пройдзе ў гэты ж дзень у царкве пры гэтых могiлках. Па апошняй волi памерлай, панiхiда праводзiцца не будзе. У сувязi са смерцю народнай артысткi СССР Ноны Мардзюковай Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокiя спачуваннi родным i калегам славутай актрысы. "У Беларусi Нону Вiктараўну паважалi i горача любiлi як праслаўленага майстра кiно, чыё жыццё цалкам i поўнасцю было прысвечана нястомнаму служэнню мастацтву, а творчасць дапамагала ўмацаванню дружбы i супрацоўнiцтва памiж нашымi брацкiмi народамi. Светлая памяць аб цудоўнай актрысе i выдатным чалавеку Ноне Вiктараўне Мардзюковай назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi са смерцю народнай артысткi СССР Ноны Мардзюковай Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокiя спачуваннi родным i калегам славута
|
|