Лепшы сацработнiк — iнвалiд?
Лепшы сацработнiк — iнвалiд?
Сёлета на Мiншчыне плануецца набыць i выдзелiць iнвалiдам 737 крэслаў-калясак. Прычым, паводле слоў намеснiка старшынi Мiнскага аблвыканкама Аляксандра Ермака, налета аб’ём фiнансавання на гэтыя мэты не зменшыцца, а iнвалiдам рэгiёна могуць быць прапанаваныя новыя вiды сродкаў тэхнiчнай рэабiлiтацыi — у прыватнасцi, крэсла-каляска з электрапрывадам. Ужо сёлета ў рэгiёне закончылася рэканструкцыя медыцынскага блока ў Iвянецкiм доме-iнтэрнаце для дзяцей з асаблiвасцямi развiцця, а ў самы блiжэйшы час новы медыцынскi блок адчынiцца ў дзiцячым iнтэрнаце ў Чэрвенi. Зрэшты, адзначаюць у абласным камiтэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, "iнтэрнатны" варыянт сёння лiчыцца не галоўным. Стаўка робiцца на iншае — стварэнне прымальных умоў па месцы жыхарства iнвалiдаў. У рэгiёне набыта 90 аўтобусаў з нiзкай падлогай, вядзецца абсталяванне будынкаў пандусамi. Апроч таго, для працаўладкавання людзей з абмежаванымi магчымасцямi на прадпрыемствах i ў арганiзацыях забранiравана 600 працоўных месцаў. Праўда, якраз тут узнiкае свая праблема. Як зазначыла старшыня Мiнскай абласной арганiзацыi Беларускага таварыства iнвалiдаў Антанiна Касьянава, пры працаўладкаваннi варта вызначыць броню асобна для кожнай сацыяльна неабароненай катэгорыi, i ў тым лiку — для iнвалiдаў. Практыка сведчыць, што звычайна менавiта гэту катэгорыю наймальнiкi прымаюць у апошнюю чаргу — з матывiроўкай, што iнвалiды атрымлiваюць пенсiю. Аднак памер гэтай пенсii невялiкi. З гэтым звязана яшчэ адна праблема — неабходнасць iнвалiдам III групы набываць тэхнiчныя сродкi рэабiлiтацыi за свой кошт. Дарэчы, мяркуе Антанiна Касьянава, выйсце з цяперашнiх сiтуацый з працаўладкаваннем i забеспячэннем пратэзна-артапедычнымi вырабамi неабходна шукаць на заканадаўчым узроўнi. Мiж тым, значная частка людзей з абмежаванымi магчымасцямi рэгiёна маюць сацыяльных надомных работнiкаў, пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва створаныя аддзяленнi дзённага знаходжання iнвалiдаў — з працоўнымi майстэрнямi, клубамi, гурткамi. Пры гэтым, адзначыла намеснiк старшынi Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнаблвыканкама, для больш эфектыўнай дапамогi людзям з абмежаванымi магчымасцямi ў рэгiёне вызначана: адзiн з сацыяльных работнiкаў раённых тэрытарыяльных цэнтраў павiнен сам з’яўляцца iнвалiдам. Сяргей ГРЫБ. Мiнскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо сёлета ў рэгiёне закончылася рэканструкцыя медыцынскага блока ў Iвянецкiм доме-iнтэрнаце для дзяцей з асаблiвасцямi развiцця, а ў самы блiжэйшы ча
|
|