Расiя заяўляе аб недапушчальнасцi размяшчэння амерыканскай ПРА ў Лiтве
Расiя заяўляе аб недапушчальнасцi размяшчэння амерыканскай ПРА ў Лiтве
Прэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў падчас сустрэчы са сваiм амерыканскiм калегам Джорджам Бушам у рамках самiта G8 у Японii заявiў аб недапушчальнасцi размяшчэння на тэрыторыi Лiтвы элементаў амерыканскай сiстэмы ПРА. Як растлумачыў памочнiк расiйскага прэзiдэнта, Мядзведзеў выказаў сур’ёзную занепакоенасць у сувязi з паведамленнямi ў СМI аб амерыкана-лiтоўскiх перамовах з нагоды размяшчэння на тэрыторыi рэспублiкi баз ракет-перахопнiкаў. Нагадаем, прэса ўжо пэўны час абмяркоўвае магчымасць Лiтвы стаць альтэрнатыўнай пляцоўкай для процiракет ЗША на выпадак няўдачы перамоў з Польшчай. Аб гэтым, прынамсi, заявiў мiнiстр абароны ЗША Роберт Гейц. Сустрэча Мядзведзева i Буша стала першай з моманту ўступлення прэзiдэнта Расii на пасаду. Пасля перамоў Буш ахарактарызаваў Мядзведзева як "разумнага хлопца". Акрамя рознагалоссяў абодва прэзiдэнты выказалi аднадушнасць па пытаннях перамоў з КНДР i Іранам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як растлумачыў памочнiк расiйскага прэзiдэнта, Мядзведзеў выказаў сур’ёзную занепакоенасць у сувязi з паведамленнямi ў СМI аб амерыкана-лiтоўскiх пера
|
|