21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Без цырозу i гастрыту, язвы i панкрэатыту

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Без цырозу i гастрыту, язвы i панкрэатыту

(Працяг. Пачатак у нумары за 5 ліпеня.)

З найноўшымi дасягненнямi дыягностыкi i лячэння хваробаў гастраэнтэралагiчнага профiлю чытачоў "Звязды" знаёміць урач-гастраэнтэролаг вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, дацэнт 2-й кафедры ўнутраных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, кандыдат медыцынскiх навук Мiкалай КАПРАЛАЎ.

— Галiна, званю з Ельска. Скажыце, цi праўда, што прыступ язвы можна зняць содай?

— Не, гэта памылка. Сода не аказвае нiякага лячэбнага эфекту. Язву трэба лячыць. Абавязкова неабходна звярнуцца да ўрача.

— Смаргонь, Яўген Станiслававiч. Мне 50 гадоў. Пастаўлены дыягназ — хранiчны спастычны калiт, дыскiнезiя тоўстай кiшкi па гiпакiнетычным тыпе, хранiчны гастрыт з участкамi атрафii слiзiстай, дуадэнагастральны рэфлюкс, недастатковасць баугiневай заслонкi, гепатоз печанi. Часта адчуваю боль у нiзе жывата злева. Акрамя таго, на галаве — балячкi. Няўжо гэта звязана са станам страўнiкава-кiшачнага тракта? I яшчэ. Прымаю амепразол i панкрэатын. Што яшчэ з прэпаратаў вы парэкамендуеце?

— Давайце разбiрацца па парадку. Хранiчны спастычны калiт плюс дыскiнезiя тоўстай кiшкi па гiпакiнетычным тыпе. Гэта суправаджаецца запорамi. У такiм выпадку ў харчаванне трэба ўключаць iнгрэдыенты, якiя ўтрымлiваюць грубавалаконную ежу. Напрыклад, добра есцi салату з радыскi, буракi, алей, вотруб’е — яны аказваюць паслабляльнае дзеянне. Можна прыгатаваць салату з вараных буракоў, дадаць яблык i заправiць алеем... Хранiчны гастрыт з’яўляецца ўзроставай паталогiяй i асаблiва небяспечным не з’яўляецца. Пры дуадэнагастральным рэфлюксе адбываецца закiд змесцiва з 12-перснай кiшкi ў страўнiк, што пагражае эрозiяй i нават язвай. Такая паталогiя патрабуе антырэфлюкснай тэрапii, якая нармалiзуе перыстальтыку ў адным напрамку. Прымаць трэба антырэфлюксныя прэпараты, напрыклад, матылiум. Пры недастатковасцi баугiневай заслонкi зноў-такi прымаюцца антырэфлюксныя прэпараты. Гепатоз печанi, хутчэй за ўсё, абумоўлены тлушчавым перараджэннем органа. Трэба знiжаць вагу, нармалiзаваць масу цела. Для гэтага неабходна адрэгуляваць харчаванне, менш ужываць высокакаларыйную ежу, жывёльны тлушч. Нельга прымаць алкаголь. Болi ў нiзе жывата звязаны са спастычным калiтам, якi трэба лячыць. А вось болькi на галаве — наўрад цi вынiк захворванняў страўнiкава-кiшачнага тракта. Раю зрабiць аналiз крывi на глюкозу.

— З Мiнска звонiць Анатоль Аляксеевiч. Скажыце, калi ласка, як трэба харчавацца чалавеку, у якога на тры чвэрцi выдалены страўнiк. Мяне цiкавiць, якую колькасць ежы трэба прымаць за адзiн раз, колькасць прыёмаў на працягу дня, колькасць iнтэрвалаў памiж прыёмамi ежы? Як гэта рабiць на працягу першага года пасля аперацыi?

— Харчаванне павiнна быць дробнымi порцыямi, 5—6 разоў на дзень. Перанасычэнне страўнiка недапушчальнае. Ежа павiнна быць нераздражняльная, абвалакальная. Рэкамендуюцца кашы, супы.

— Жлобiн, Алена. У красавiку ў мяне быў другi прыступ жоўцекамянёвай хваробы. Цi значыць гэта, што абавязкова трэба рабiць аперацыю? Справа ў тым, што ў мяне праблемы з анестэзiяй. Можа, мне дапамогуць гамеапатычныя сродкi?

— Аперацыя ўсё ж неабходная. I тактыку яе правядзення вызначаць спецыялiсты. У iншым выпадку ў паталогiю ўцягваецца печань, падстраўнiкавая залоза. Вельмi небяспечным ускладненнем з’яўляецца разрыў жоўцевага пухiра, што можа быць пагрозай для жыцця.

— Са Слонiма турбуе Iван Паўлавiч. Ранiцай у мяне бываюць цягнучыя болi ў страўнiку, праз 2—3 гадзiны пасля ежы з’яўляецца пякотка i кiслая адрыжка. Што гэта можа быць i што з гэтым рабiць?

— У вас, хутчэй за ўсё, гастраэзафагеяльная рэфлюксная хвароба, якая ўсё ж патрабуе пацвярджэння абследаваннем. У яго ўваходзiць фiбрагастраэндаскапiя i абследаванне страўнiкавага кiслотнага ўзроўню. Пасля абследавання i пацвярджэння дыягназу вам прызначаць адпаведнае лячэнне.

"Прамую лiнiю" правялi Святлана БАРЫСЕНКА, Вольга ШАЎКО.

(Працяг будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З найноўшымi дасягненнямi дыягностыкi i лячэння хваробаў гастраэнтэралагiчнага профiлю чытачоў "Звязды" знаёміць урач-гастраэнтэролаг вышэйш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика