21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ганарар за падручнiк не павiнен залежаць ад колькасцi яго старонак

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ганарар за падручнiк не павiнен залежаць ад колькасцi яго старонак З цiкаўнасцю назiраю за дыскусiяй, што разгарнулася на старонках "Звязды", i хачу таксама ў яе ўключыцца. Мяркую, што палемiзаваць наконт тэрмiнаў сярэдняй адукацыi сэнсу няма, бо рашэнне ўжо прынята — адназначна адзiнаццацiгодка. Аднак падзяляю меркаванне, што рэзкi скачок з дванаццацiгодкi ў адзiнаццацiгодку — непажаданы, бо ў гэтым выпадку пацерпяць iнтарэсы даволi вялiкай колькасцi маладых людзей. На мой погляд практыка, без асаблiвых узрушэнняў вяртанне да адзiнаццацiгадовай адукацыi можна было б пачаць з восьмага класа.

А вось думка, што школа была палiгонам для выпрабавання новых тэхналогiй, даволi спрэчная. Да плюсоў рэфармавання можна аднесцi большую свабоду, якую атрымаў настаўнiк на ўроку. Сапраўды, у ходзе рэформы i настаўнiку, i вучню даводзiлася разам асвойваць новыя вучэбныя дапаможнiкi. А аўтары падручнiкаў i дапаможнiкаў значную ўвагу пры стварэннi надавалi выдавецкiм аркушам, бо ад аб’ёму залежаў iх ганарар. Каб у будучынi зноў не наступiць на тыя ж граблi, трэба вызначыць ганарар за падручнiк, а не за яго аб’ём. Напрыклад, гiстарычныя звесткi аб адкрыццях i вынаходнiцтвах можна было б выдаць асобнай кнiжкай, з разлiку 5 экзэмпляраў — на сельскую i 10 экзэмпляраў — на гарадскую школы. У вынiку падручнiк зменшыў бы свой аб’ём, а яго змест стаў бы больш даступным для вучня.

Чамусьцi многiя выступоўцы абрынулiся на дзесяцiбальную сiстэму адзнак. Сiстэма адзнак сама па сабе не аказвае ўплыву на якасць ведаў i ўжо дакладна не пагаршае iх. Перавагi дзесяцiбальнай сiстэмы над пяцiбальнай заключаюцца ў тым, што яна дазваляе настаўнiку, якi штодзень працуе з вучнямi, не толькi ацэньваць iх веды, але i прымяняць яе ў якасцi стымулу для слабейшых вучняў. Напрыклад, можна пахвалiць вучня не толькi словамi, але i падтрымаць сваю пахвалу адзнакай на адзiн бал вышэйшай (напрыклад, замест "тройкi" паставiць "чацвёрку"). А паспрабуйце гэта зрабiць карыстаючыся пяцiбальнай сiстэмай!

З iншага боку, пераход ад пяцiбальнай сiстэмы з яе адмоўнымi адзнакамi да дзесяцiбальнай "дапамог" лiквiдаваць другагоднiцтва: любая адзнака цяпер дазваляе вучню быць пераведзеным у наступны клас. Ведаеш — не ведаеш, вучыўся — не вучыўся, але цябе ўсё роўна абавязкова перавядуць. Хоць адзнакi вучня сведчаць толькi аб тым, што ён наведваў школу, а яго як той баласт перацягвалi з класа ў клас. Горшага ўдару па паспяховасцi i прыдумаць было нельга. Мiж iншым, жыццё ўносiць свае карэктывы, i, напрыклад, у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах адзнакi "адзiн" i "два" не дазваляюць працягваць вучобу. Напэўна, i ў школе дзве першыя адзнакi трэба лiчыць адмоўнымi, як таго вымагае жыццё. Мяркую, што лiчбы можна "агучыць" наступным чынам: "адзiн" — вельмi дрэнна, "два" — дрэнна, "тры" — слаба, "чатыры" — пасрэдна, "пяць" — здавальняюча, "шэсць" — добра, "сем" — вельмi добра, "восем" — трывала, "дзевяць" — адметна i "дзесяць" — выдатна. Цi ўсе адзнакi будуць выкарыстаны настаўнiкам? Мяркую, што ў ацэнках вусных адказаў будуць выкарыстаны не менш як 90 працэнтаў гэтых адзнак, а ў пiсьмовых работах — i ўсе 100 працэнтаў.

Пэўны час таму па нейкiх прычынах са школьнай праграмы было выключана чарчэнне. З якой мэтай, каб лiквiдаваць нагрузку? Цi гэта была проста звычайная безадказнасць? Але хто падумаў наперад, што цэлае пакаленне будзе пазбаўлена графiчнай граматнасцi. Мiж iншым, чарчэнне патрабуецца не толькi iнжынеру цi тэхнолагу, але i прарабу, i рабочаму на будоўлi...

Тэсцiраванне, як метад адбору абiтурыентаў, на маю думку, сябе апраўдаў. Але заданнi не павiнны выходзiць за рамкi школьнай праграмы. Прывяду прыклад па фiзiцы: "Знайдзiце радыус крывiзны траекторыi цела, кiнутага гарызантальна з хуткасцю 10 м/с праз 3 секунды палёту". Задача рашаецца, але не вучнем сярэдняй школы.

Асаблiвую ўвагу хацелася б удзялiць страце залатым i сярэбраным медалямi iх ранейшага статусу. Як можна такую працяглую i iнтэнсiўную работу вучня ацэньваць "памятным упрыгажэннем"? Матыў — медалi лiпавыя! Не магу, паважаныя, з вамi пагадзiцца...

Сапраўды, у адукацыi, як i ў медыцыне ўсё важна, усё з’яўляецца галоўным. Дробязяў няма. Таму вельмi важна не дапускаць непрадуманых i няўзважаных рашэнняў...

Яўген Цiмафеевiч Васiльеў, настаўнiк вышэйшай катэгорыi, Асiповiцкi раён.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З цiкаўнасцю назiраю за дыскусiяй, што разгарнулася на старонках "Звязды", i хачу таксама ў яе ўключыцца. Мяркую, што палемiзаваць наконт тэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика