"Аповесць мінулых гадоў" у мультфiльмах
"Аповесць мінулых гадоў" у мультфiльмах
"Аповесць мiнулых гадоў" — гэта не толькi старажытны помнiк культуры, якi распавядае пра даўнiя гiстарычныя падзеi. Гэта цяпер яшчэ i кiнапраект, якi з дапамогай невялiчкiх мультфiльмаў распавядае пра паходжанне гербаў гарадоў Беларусi. Ужо завершана праца над трэцяй часткай праекта, мастацкiм кiраўнiком якога з’яўляецца вядомы беларускi майстар анiмацыйнага кiно Ігар Волчак. Увагу аўтараў новай стужкi прыцягнулi гербы Полацка, Шклова, Мазыра, Чэрвеня, Пружан, Навагрудка. Як з’явiлiся гербы гэтых гарадоў? Аўтары iмкнулiся знайсцi адказ на гэтае пытанне не толькi ў гiстарычных падзеях, якiя адбывалiся на нашай зямлi, яны iмкнулiся паказаць, як жылi старажытныя насельнiкi гэтых гарадоў, чым яны займалiся, якiя рамёствы развiвалi, якiмi гаспадарамi былi i што пакiнулi нам у спадчыну. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта цяпер яшчэ i кiнапраект, якi з дапамогай невялiчкiх мультфiльмаў распавядае пра паходжанне гербаў гарадоў Беларусi.
|
|