Здаваў кроў i пiў
Здаваў кроў i пiў
У гарадскiм пасёлку Янавiчы Вiцебскага раёна ў старым доме, што згарэў, знайшлi труп 51—гадовага мужчыны. Дарэчы, год таму ён ужо цярпеў ад пажару — згарэў ягоны дом таксама ў Янавiчах. А той, дзе ён жыў да смерцi, купiлi яму суседзi — пашкадавалi чалавека з цяжкiм лёсам. Скардзiўся, што сваякi ў абласным цэнтры падманулi, перасялiлi ў правiнцыю. Загiнулы падпрацоўваў пастухом, пры гэтым асноўная крынiца яго даходу была здача крывi. Гэты донар трацiў заробленыя такiм чынам грошы на спiртное. Кажуць, незадоўга да трагедыi напiўся так, што нiкога не пазнаваў. Што менавiта стала прычынай яго смерцi, цяпер высвятляецца. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гарадскiм пасёлку Янавiчы Вiцебскага раёна ў старым доме, што згарэў, знайшлi труп 51—гадовага мужчыны.
|
|