Найлепшы футбольны арбітар Беларусі судзіў матч п’яным
Сяргей Шмолік. Фота www.fcshakhter.byСкандал разгарэўся пасьля матчу трынаццатага туру чэмпіянату Беларусі па футболе між "Віцебскам" і наваполацкім "Нафтанам". Як высьветліў журналіст газэты "Прессбол" Аляксандар Шыловіч, арбітар матчу Сяргей Шмолік быў п’яным.
Матч трансьляваўся ў жывым этэры на канале "Лад". Мноства тэлегледачоў па ўсёй краіне маглі задацца пытаньнем: што здарылася з арбітрам, які напрыканцы матчу толькі і рабіў, што трымаўся за сьпіну, а стадыён змог пакінуць толькі пры дапамозе пэрсаналу. Як потым стала вядома, гледачы, якія прыйшлі падтрымаць сваю каманду, ад пачатку другога тайму толькі і рабілі, што сьмяяліся зь нязграбных рухаў рэфэры, які не пакідаў цэнтральны круг. Магло скласьціся ўражаньне, што зьвяло сьпіну — з кожным можа здарыцца. Аднак рэальнасьць аказалася нашмат больш празаічная і брутальная — Шмолік выйшаў на матч "пад мухай". Па сканчэньні гульні (якую Шмолік усё ж адпрацаваў), судзьдзю адразу адвезьлі на віцебскі траўмапункт, дзе дзяжурны лекар насамрэч канстатаваў праблемы са сьпіной. За гадзіну ж да ад’езду з гораду над Дзьвіной Сяргей Шмолік пагадзіўся на візыт у мясцовы наркалягічны дыспансэр. Вынік экспэртызы — 2,6 праміле алькаголю ў крыві. Норма для кіроўцы аўтамабіля ў Беларусі складае 0,5 праміле. Такім чынам, узровень алькаголю быў перавышаны ў пяць разоў. Як кажа Шыловіч, Шмолік паспрабаваў апраўдацца тым, што выпіў ужо пасьля гульні, але накачацца за невялікі тэрмін да такіх лічбаў папросту немагчыма. Шыловіч таксама адказвае на пытаньне, чаму ж Шмолік пагадзіўся на наркалягічную экспэртызу. Аказваецца, арбітар ФІФА спадзяваўся падмяніць свае аналізы на ўдыханьні абсалютна цьвярозага чалавека, але не пасьпеў. Берасьцеец Сяргей Шмолік зьяўляецца адным з найлепшых беларускіх арбітраў: апроч матчаў беларускага першынства (тут ён адсудзіў 247 гульняў), судзьдзя абслугоўвае сустрэчы міжнароднага значэньня — эўракубкі, матчы зборных. Таму такі інцыдэнт кладзецца чорнай плямай на рэйтынг беларускага футболу і ў міжнародным кантэксьце. Летась Беларускай фэдэрацыяй футболу Шмолік быў прызнаны найлепшым айчынным судзьдзём году. Як паведамляе "Прессбол", у панядзелак судзейскі камітэт БФФ прыняў рашэньне не прызначаць Сяргея Шмоліка на матчы нацыянальнага першынства да высьвятленьня ўсіх абставін. Такога ў гісторыі беларускага футболу яшчэ не было ніколі. Первоисточник:
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
|