На атракцыёне пацярпелі шасцёра
На атракцыёне пацярпелі шасцёра
Вечарам у панядзелак у сталiчным парку культуры i адпачынку iмя Чалюскiнцаў на адным з атракцыёнаў пацярпелi 6 жыхароў Мiнска. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, надзвычайнае здарэнне адбылося каля сямi гадзiн вечара. На атракцыёне "Ланцуговая карусель", што належыць таварыству з дадатковай адказнасцю, раптоўна сарвалася вертыкальная нясучая апора часткi ўмацавання пасадачных месцаў, якая круцiлася. У вынiку падзення траўмы рознай ступенi цяжкасцi атрымалi шэсць чалавек, чацвёра з якiх — няпоўнагадовыя. Двое з пацярпелых змешчаны ў бальнiцу. Зараз праверкай гэтага здарэння займаецца пракуратура Першамайскага раёна. Тэхнiчная экспертыза вузлоў атракцыёна, якi быў выраблены ў 1989 годзе ў Чэхаславакii, павiнна даць адказ на пытанне аб яго спраўнасцi на момант здарэння. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам у панядзелак у сталiчным парку культуры i адпачынку iмя Чалюскiнцаў на адным з атракцыёнаў пацярпелi 6 жыхароў Мiнска. |
|