21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Базар" пройдзе спакойна

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Базар" пройдзе спакойна

"Удзельнiкам i гасцям мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску", якi распачынаецца на днях, баяцца разгулу крымiналу не варта, — заявiў начальнiк УУС Вiцебскага аблвыканкама Леанiд Фармагей. — Што датычыцца магчымасцi паўтарэння "мiнскай гiсторыi", калi адбыўся выбух самаробнага выбуховага рэчыва, ужо прымаюцца i будуць прыняты ўсе неабходныя меры, каб нiчога такога не адбылося".

— За доўгiя гады правядзення фестывалю мы маем добры вопыт аховы гэтага масавага свята, — расказвае палкоўнiк Фармагей. — Яшчэ да "мiнскай гiсторыi" з нашай падачы былi надрукаваны спецыяльныя памяткi, дзе апiсваюцца неабходныя дзеяннi грамадзян пры выяўленнi падазроных прадметаў i ўзнiкненнi выбуху. Яны будуць раздавацца гасцям "базару" i не толькi. Перад пачаткам масавых мерапрыемстваў адпаведныя тэрыторыi будуць вывучацца супрацоўнiкамi сапёрна-пiратэхнiчных груп. Сабакi, натрэнiраваныя на пошук выбуховых рэчываў, у складзе патрулёў будуць нашымi памочнiкамi ў гэтай справе. Пры ўваходзе ў Летнi амфiтэатр, як i ў мiнулым годзе, устаноўлены спецыяльныя рамкi для выяўлення металiчных прадметаў. Акрамя гэтага ў супрацоўнiкаў мiлiцыi будуць ручныя "металашукальнiкi". Больш за тое, 50 вiдэакамер кругласутачна будуць фiксаваць усё, што адбываецца ў месцах масавага знаходжання людзей. І камеры на мiлiцэйскiх аўто, якiя нiчым не адрознiваюцца ад грамадзянскiх, будуць таксама працаваць...

Усяго ахову грамадскага парадку падчас правядзення фестывалю будуць забяспечваць больш за 1,3 тысячы супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў, у тым лiку непасрэдна амфiтэатра — каля 300, плюс 30 самых лепшых дружыннiкаў Вiцебска.

Як запэўнiлi кiраўнiкi УУС, пры гэтым на ўскраiнах i "спальных раёнах" колькасць патрульных не зменшыцца. А ўсё таму, што вiцебскiм мiлiцыянерам дапамагаюць сачыць за парадкам у фестывальныя днi прыезджыя калегi. У iх складзе i прадстаўнiкi ўнутраных войскаў.

— Упершыню мы запланавалi правесцi "Дзень здароўя" на фестывалi, — адзначыў палкоўнiк Фармагей. — Наша iнiцыятыва ўжо атрымала вядомасць, як "Дзень цвярозасцi"...

Каб знiзiць верагоднасць стаць ахвярай злачынстваў пасля завяршэння канцэртаў, спецыяльныя калоны аўтобусаў i тралейбусаў будуць развозiць грамадзян па накiрунках грамадскага транспарту.

Летась нiхто з удзельнiкаў "базару" не стаў ахвярай злачынных дзеянняў. I самi "базарныя людзi", як адзначылi ва УУС, не ўступалi ў канфлiкт з законам. Што датычыцца "зорак" мастацтваў першай велiчынi, то i яны не сталi выключэннем. Дарэчы, умовы iх аховы абмяркоўваюцца з прадзюсарамi, дырэктарамi, начальнiкамi асабiстых службаў бяспекi. Непасрэдна з боку беларускай мiлiцыi з iмi працуюць супрацоўнiкi вiцебскай спецыяльнай роты хуткага рэагавання.

Ёсць упэўненасць, што i сёлета "базар" пройдзе без непрыемных сюрпрызаў.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Удзельнiкам i гасцям мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску", якi распачынаецца на днях, баяцца разгулу крымiна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика