Хобі на пенсii
Хобі на пенсii
Любому з нас у розныя перыяды жыцця бывае цеснавата ў межах таго, што мы ўмеем. Скажам, чаму б бухгалтару не асвоiць... мастацтва ландшафтнага дызайну, а журналiсту — асновы надомнага масажу? А колькi людзей вымушаны пасля выхаду на пенсiю застацца ў чатырох сценах замест таго, каб заняцца раскрыццём нераскрытых талентаў?.. Тым больш, што новае хобi можа з цягам часу стаць крынiцай дадатковага даходу цi хоць бы крынiцай эканомii... Любому з нас у розныя перыяды жыцця бывае цеснавата ў межах таго, што мы ўмеем. Скажам, чаму б бухгалтару не асвоiць... мастацтва ландшафтнага дызайну, а журналiсту — асновы надомнага масажу? А колькi людзей вымушаны пасля выхаду на пенсiю застацца ў чатырох сценах замест таго, каб заняцца раскрыццём нераскрытых талентаў?.. Тым больш, што новае хобi можа з цягам часу стаць крынiцай дадатковага даходу цi хоць бы крынiцай эканомii...Адным словам, калi ў вас ёсць мара навучыцца чаму-небудзь новаму, асвоiць нарэшце занятак, на якi раней не хапала часу, шукайце сустрэчы са спецыялiстамi Цэнтра сацыяльнай падтрымкi пры Беларускiм саюзе жанчын у Мiнску. Варта заўважыць, што падобныя цэнтры вельмi хутка могуць з’явiцца i ў iншых гарадах рэспублiкi. Па-першае, нягледзячы на тое, што цэнтр быў адкрыты пры "жаночым саюзе", яго дзверы расчынены i для мужнай паловы. Па-другое, працэс навучання новым карысным справам для пэўных сацыяльных катэгорый, напрыклад, для шматдзетных i маламаёмасных сем’яў бясплатны, а для астатнiх — iстотна таннейшы, чым у цэлым па горадзе... Калi аднойчы сюды завiтала пенсiянерка Нiна Мiхайлаўна, яна не мела на мэце нiчога канкрэтнага. Проста падумала: ну што ў 67 гадоў дома сядзець? Дзецi выраслi, прыйшоў час заняцца чым-небудзь новым. Так i спытала ў работнiка цэнтра: а што ў вас наогул ёсць? Яе спрабавалi зацiкавiць вышыўкай з вязаннем, фларыстыкай, а яна выбрала для сябе... курсы хатняга масажу. "Вы ўяўляеце, — сказала тады работнiкам цэнтра Нiна Мiхайлаўна, — гэта ж я змагу цяпер усiм сваiм суседкам масаж рабiць! Як жа я "пабагацею" на новых сябровак!..". Паводле слоў дырэктара Цэнтра сацыяльнай падтрымкi Наталлi ПЯСЕЦКАЙ, асноўны накiрунак тутэйшай работы — адукацыйны. Хлопцы i дзяўчаты, мужчыны i жанчыны любога ўзросту могуць "з нуля" на працягу, скажам, трох месяцаў асвоiць справу хатняга цырульнiка (дарэчы, з асновамi манiкюру i педыкюру). Ёсць курсы хатняга касметолага, хатняга масажыста, камп’ютарныя курсы для пачаткоўцаў. Працягласць навучання у цэлым залежыць ад асабiстага жадання, скажам, ад таго, наколькi дасканала вы хочаце авалодаць працэсам. У школе здароўя можна атрымаць спецыяльнасць iнструктара па фiтнэсе, а можна далучыцца да здаровага ладу жыцця, даведацца, што i як варта рабiць, каб быць адукаваным у гэтым сэнсе. У апошнiм выпадку юрыст патлумачыць, як не трапiць на вуду шарлатанаў — распаўсюджвальнiкаў лекавых сродкаў i бiядабавак, не зарэгiстраваных на тэрыторыi нашай краiны. Іншыя спецыялiсты навучаць правiльнаму харчаванню, асновам масажу, аздараўленчай гiмнастыкi, натуральных спосабаў падтрымкi цела i духу ў выдатнай форме. Акрамя таго, удзельнiкi групы здароўя атрымлiваюць магчымасць проста папiць чайку, паразмаўляць аб чым заўгодна, што для больш сталых людзей не менш важна, чым новыя веды. Вялiкай папулярнасцю карыстаюцца заняткi па арганiзацыi малога i сярэдняга бiзнэсу, падчас якiх вопытныя спецыялiсты тлумачаць любыя нюансы сiстэмы маркетынгу, продажу, работы з клiентамi, нават пралiчваюць з канкрэтным клiентам найбольш перспектыўныя i выгадныя накiрункi дзейнасцi. "Тым, хто толькi пачынае займацца малым прадпрымальнiцтвам, бывае цяжка самастойна ва ўсiм разабрацца, асаблiва калi ўлiчыць досыць частыя змяненнi нашага заканадаўства, — кажа Наталля Пясецкая. — I наогул: куды, груба кажучы, бегчы з пачатку? Што найперш атрымлiваць — гiгiенiчнае пасведчанне або сертыфiкат? Спецыялiсты даюць адказы на ўсе пытаннi". Дарэчы, сама Наталля Юр’еўна вядзе курсы кройкi i шыцця, паколькi вельмi добра разбiраецца ў гэтай справе — у яе свая швейная фiрма. Цэнтр сацыяльнай падтрымкi спадарыня Пясецкая ўзначалiла менш як паўгода таму, i ўсё, аб чым было сказана вышэй, створана з яе лёгкай рукi. У планах — i досыць своеасаблiвыя накiрункi, падказаныя часам. Так, мяркуецца распачаць работу з будучымi матулямi i татамi: "рыхтавацца да родаў" не абавязкова выключна ў медыцынскiх установах. Маладым бацькам прапануецца дашкольная падрыхтоўка дзяцей ва ўзросце ад 2,5 гадоў, а з верасня школьнiкаў запрашаюць курсы рэпетытарства па розных дысцыплiнах. Сумесная беларуска-шведская камп’ютарная праграма стартуе ў хуткiм часе для цяжкiх падлеткаў. Гэта будзе сур’ёзнае навучанне якому-небудзь карыснаму занятку — стварэнню сайтаў, напрыклад. Бясплатную кансультацыю можна атрымаць у псiхолага i юрыста. Псiхолаг яшчэ праводзiць семiнарскiя заняткi i трэнiнгi для групы работнiкаў якога-небудзь прадпрыемства або фiрмы. — Наогул мы можам адгукнуцца на любое жаданне чалавека навучыцца чаму-небудзь новаму, — тлумачыць Наталля Пясецкая. — Калi арганiзуецца група ахвотнiкаў-аднадумцаў, мы знойдзем для iх лепшых выкладчыкаў i арганiзуем заняткi. Калi нам раптам перастане хапаць "вытворчых плошчаў", будзем шукаць дадатковыя... P.S. З 1 жнiўня пачнецца запiс ахвотнiкаў пачаць навучанне з 1 верасня. Тэл. 293 47 90. Святлана БАРЫСЕНКА. З 1 жнiўня пачнецца запiс ахвотнiкаў пачаць навучанне з 1 верасня. Тэл. 293 47 90.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адным словам, калi ў вас ёсць мара навучыцца чаму-небудзь новаму, асвоiць нарэшце занятак, на якi раней не хапала часу, шукайце сустрэчы са спецыялiст |
|