Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
Кандалізу Райс сустрэлi ў Празе велiзарнай мiшэнню
Актывiсты арганiзацыi "Грынпiс" у аўторак, 8 лiпеня, разгарнулi на пагорку Лётная ў Празе велiзарны плакат з малюнкам мiшэнi. Такiм чынам "грынпiсаўцы" дэманструюць свой пратэст супраць рашэння чэшскага ўрада дазволiць размяшчэнне на тэрыторыi краiны элементаў супрацьракетнай абароны ЗША. Акцыя актывiстаў прымеркаваная да аднадзённага вiзiту ў Прагу дзяржсакратара ЗША Кандалiзы Райс, якая павiнна падпiсаць са сваiм калегам Карэлам Шварцэнбергам дагавор аб размяшчэннi аб’ектаў ПРА. Амерыканскiя студэнты ўпiваюцца да смерцiСмерць ад празмернага п’янства стала даволi тыповай для амерыканскiх студэнтаў каледжаў. Такую выснову зрабiла Thе Аssосiаtеd Рrеss на аснове праведзенага даследавання. Так, згодна з афiцыйнымi звесткамi, у перыяд з 1999 па 2005 год памерлi ад атручвання алкаголем 157 чалавек унiверсiтэцкага ўзросту. Штогадовая колькасць такiх смярцей за сямiгадовы перыяд вырасла амаль удвая — з 18 у 1999-м да 35 у 2005 годзе. 83 ахвяры алкаголю не дасягнулi 21 года — афiцыйнага ўзросту, у якiм амерыканцы могуць пачаць пiць. Даследаванне 2006 года паказала, што навучэнцы каледжаў ва ўзросце ад 18 да 22 гадоў часцей напiваюцца да непрытомнасцi, чым iх аднагодкi, якiя не вучацца. АР таксама ўстанавiла, што групай асаблiвай рызыкi з’яўляюцца першакурснiкi, прычым 11 з 18 смяротных выпадкаў з iх удзелам, зафiксаваных у прэсе, адбылiся падчас першага семестра заняткаў. Асаблiва небяспечнымi лiчацца звязаныя з алкаголем звычаi, да прыкладу, выпiванне 21 чаркi на дваццаць першы дзень нараджэння, i разнастайныя алкагольныя гульнi i спаборнiцтвы. Пад’езды да Кiева блакавалi тысячы грузавiкоўТысячы грузавых машын у аўторак сабраліся на ўязных дарогах у сталiцу Ўкраiны. Такiм чынам аўтаперавозчыкi пратэставалi супраць забароны на праезд у горад у дзённы час сутак. Па даных арганiзатараў акцыi, у ёй бяруць удзел да 5 тысяч грузавiкоў. З ранiцы аўтамабiлi ўжо выбудавалiся ў калоны на подступах да Кiева, абяцаючы заблакаваць уезд у сталiцу з Жытомiрскай трасы i стварыць заторы на мастах праз Днепр. Дэлегацыi фiрмаў аўтаперавозчыкаў узялi таксама ўдзел у мiтынгу пратэсту побач з будынкам мэрыi, якая i вынесла забарону. Амерыканец на звязцы паветраных шароў праляцеў памiж штатамiАдно з самых авантурных вандраванняў распачаў у выхадныя амерыканец Кент Коўч — ён здзейснiў пералёт са штата Арэгон у штат Айдаха на велiзарнай звязцы паветраных шароў. Працягласць незвычайнага падарожжа склала каля 380 кiламетраў. Для ўвасаблення сваёй даўняй дзiцячай мары 48-гадоваму ўладальнiку аўтазаправачнай станцыi ў горадзе Бэнд спатрэбiлася 150 гiганцкiх святочных шароў, напоўненых гелiем. Яны былi прывязаныя да звычайнага садовага крэсла. Палёт працягваўся дзевяць гадзiн, пасля чаго "паветраплавальнiк" пачаў знiжаць хуткасць, страляючы па шарах са свайго драбавiка, i ў вынiку паспяхова прызямлiўся на лужку ў штаце Айдаха, дзе яго ўжо сустракалi дзесяткi мясцовых жыхароў. Варта адзначыць, што гэта ўжо трэцi такi палёт непапраўнага летуценнiка i "вар’ята", як заве Коўча яго жонка. Аднак, не ўсе такiя прадпрыемствы заканчвалiся ўдала. У красавiку 2008 года загiнуў святар Адэлiр дэ Карлi, якi спрабаваў пабiць рэкорд па знаходжаннi ў паветры на гелiевых шарах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывiсты арганiзацыi "Грынпiс" у аўторак, 8 лiпеня, разгарнулi на пагорку Лётная ў Празе велiзарны плакат з малюнкам мiшэнi. Такiм чынам &q
|
|