21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Сюр

26.08.2009 12:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У начнога выбуху каля стэлы “Мінск – горад-герой” ёсьць адна асаблівасьць – наколькі арганічна ён упісаўся ў “празьнік”, у надрыўныя рэпартажы БТ, у развагі на камеру кіраўніка дзяржавы. Адзін стыль, эстэтыка, жанр. Асабліва ўразіла сьмецьце пад нагамі жыхароў самага чыстага гораду... Міжволі прыгадаліся рэпартажы БТ з Плошчы ў сакавіку 2006-га. Карэспандэнт расказваў пра порначасопісы і шпрыцы ў намётах. І таксама была ноч, таксама паўсюль сьмецьце, таксама людзі на асфальце... Усё зьліваецца ў змазанай карцінцы. Застаецца толькі страх. Я ведаю, гэта страх пустаты. Нават вочы ў ахвяраў глядзяць аднолькава – тады, на Плошчы, і цяпер, на “празьніку”. Што гэта – эфект дэжавю ці эфект прывыканьня? Усё вельмі падобнае сваім унутраным настроем. Там людзей падымае з зямлі і выносіць у аўтазакі спецназ, тут – міліцыя дапамагае зьбітым дабрацца да машыны “хуткае дапамогі”. Там карэспандэнт з порначасопісамі, тут – бомба.

Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама».  Усё гэта ніяк не назавеш па-беларуску “сьвятам” – ад сьвятасьці. Самі арганізатары называюць гэта па-руску “празьнікам” – ад празнасьці. Ад пустаты.

Сюр вырываецца з мастацтва ў жыцьцё менавіта ў тых месцах, дзе для яго ёсьць месца – дзе празнасьць і пустата.

Мы дасягнулі незалежнасьці, мы пабудавалі сваю дзяржаву – кажуць выступоўцы. Толькі ня ведаем, навошта нам гэта ўсё патрэбна, – спрабую я працягнуць іх інтанацыю. Мы ня ўмеем гэта ўсё напоўніць нейкім талковым зьместам. Дзяржаўнасьць наша – полая. Мы напіхваем яе нейкімі ашмёткамі 1930-х, 1950-х гадоў, “да сьвіданья, наш ласкавый Міша”, балет з аўтаматамі, слабое падабенства кімірсэнаўскіх мазаік з чалавечых цел... І ўвесь гэты “зьмест” назаўтра ж зьнікае ў пустаце. Не затрымліваецца. Ну чаму не сваё й ня сёньняшняе? Чаму абавязкова нейкае савецкае кіно з калгасным шчасьцем і энкавэдэшным энтузіязмам, абавязкова з “ворагамі нашай краіны”. Як калісьці – бітвы за ўраджай, на фронце вучобы, на рубяжах пяцігодак, з верагодным праціўнікам... Усё стаіць не на міры, а на вайне. Гэта значыць, на хлусьні.

Я яшчэ падумаў – хто б гэта, апроч рэпарцёра з прапагандысцкага каналу, у 20-градусны мароз ноччу на голых бетонных плітах пасярод сталіцы ўзяўся пагартаць сабе порначасопіс? Ні нармальны чалавек, ні вар’ят да такога занятку ня дойдзе. Тут павінен быць нехта трэці. Яго задача – паказаць моладзь з Плошчы, што ўсёй душой прагне канца застою, у выварачаным сьвятле. І пачынаецца сюр. Сьмецьце і сьмерць – не разьбярэш.

Жанчынка, якой 4 ліпеня бомбай разарвала нагу, казала, што больш за ўсё яе ўразіла тое, што нага баліць, а канцэрт працягваецца. Вядома, яна не падумала, што канцэрт не спыняюць, каб не было панікі. У яе іншая думка мільганула – а можа, яе разарваная нага – частка мерапрыемства? Можа, так і патрэбна? Вось і прэзідэнт тут. Ну, напрыклад, ставіцца фрагмент інцэніроўкі вызваленьня Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў... Яшчэ адзін празьнічны сюр-прыз...

Не, усё ж такі тут – эфект прывыканьня. Бо ў 1999-м, калі падушыліся ў метро, нікому такія думкі ў галаву не прыходзілі. Тады таксама валяліся сярод сьмецьця зьнявечаныя целы, але карэспандэнта з порначасопісамі яшчэ не было. Ён зьявіўся на Плошчы ў 2006-м. І цяпер мы ведаем, што... Дакладней, ня ведаем, а, як тая жанчынка, здагадваемся, што ўсё гэта, вядома, страшна, але, магчыма, так і задумана. І ніколі не даведаемся – кім.

Сто разоў паўтораную аналітыкамі версію пра тое, што выбух учыніла ўлада, ні разу ніхто рашуча не абвергнуў. У ток-шоў “Выбар” большасьць гледачоў адказалі, што спраўцы злачынства – “беларускія экстрэмісты”. Напэўна, людзі ведаюць, хто гэта такія. Я ня ведаю. Бомбы ў нас кідалі Ігнат Грынявіцкі і Канстанцін Заслонаў... А можа, гэта Станіслаў Шушкевіч? Але ж ён “украў” скрыню цьвікоў, а ня гаек...

Самае страшнае, што эфект прывыканьня будзе спрацоўваць і далей. Пакуль ахвяраў выстаўляюць злачынцамі, а за іншадумства б’юць у твар. Усе версіі здарэння складваюцца ў сюррэалістычныя кампазіцыі і зьнікаюць у пустаце. Назаўжды.

І не відаць гэтаму сюру канца. Хоць, на маю думку, зьмяніць сітуацыю магчыма. Пасяліце ў людзях любоў адзін да аднога замест зашуганае нянавісьці да ўсіх на сьвеце. І ня будзе вам выбухаў. Перастаньце дзяліць тыпы твару на славянскі і іншыя. І ня будзе вам выбухаў. Дайце тым, хто рэальна ведае і любіць Беларусь, напоўніць яе дзяржаўнасьць нармальным беларускім зьместам. І ня будзе вам выбухаў. З сюрам трэба канчаць. Ну, і з порначасопісамі таксама. Для поўнай перамогі над тэрарызмам. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У начнога выбуху каля стэлы “Мінск – горад-герой” ёсьць адна асаблівасьць – наколькі арганічна ён упісаўся ў “празьнік”, у надрыўныя рэпартажы БТ, у развагі на камеру кіраўніка дзяржавы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика