21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бюджэтныя сродкі трэба берагчы

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бюджэтныя сродкі трэба берагчы Гэту зусiм не новую, але па-ранейшаму актуальную думку падкрэслiў Зянон Ломаць на выязным пасяджэннi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi ў Гродне. Былi разгледжаны вынiкi праверкi выканання мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi Гродзенскай вобласцi заканадаўства ў сферы фiнансавых i падатковых адносiнаў, а таксама парадку адчужэння нерухомай маёмасцi, што знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi.   Зянон Ломаць падкрэслiў, што ў 2005 годзе гэта праблема ўжо разглядалася Камiтэтам дзяржкантролю, аднак неабходных высноў кiраўнiцтвам Гродзенскага аблвыканкама не зроблена. З 90 правераных арганiзацый вобласцi практычна ва ўсiх (91 працэнт) дапушчаны парушэннi пры расходаваннi бюджэтных сродкаў. А ўвогуле не па мэтавым прызначэннi i з парушэннем заканадаўства выкарыстана 18,2 мiльярда рублёў, з якiх 15,5 мiльярда — гэта сродкi з iнавацыйнага фонду.

— Гэтыя грошы ў першую чаргу павiнны накiроўвацца на мадэрнiзацыю вытворчасцi, укараненне новых тэхналогiй. Замест гэтага яны выкарыстоўваюцца для "латання дзiрак" у фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi, — адзначыў кiраўнiк Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi.

Акрамя таго, у вобласцi парушаюцца гранiчныя памеры гарантый, якiя прадастаўляюцца мясцовымi органамi па банкаўскiх крэдытах. З году ў год назiраецца тэндэнцыя росту працэнтных расходаў пры выкананнi гарантый па крэдытах, а таксама пры iх пагашэннi. У 2006—2007 гадах гэтыя расходы, якiя з’яўляюцца дадатковымi для абласнога бюджэту, склалi 63,8 мiльярда рублёў.

Сур’ёзныя пралiкi выяўлены праверкай i ў выкарыстаннi дзяржаўнай маёмасцi.

— У вобласцi маецца больш за 800 тысяч квадратных метраў свабодных плошчаў, а фонд "Гроднааблмаёмасць" за мiнулы год умудрыўся правесцi ўсяго 13 аўкцыёнаў, — адзначыў Зянон Ломаць.

А вось як разумеюць зямельнае заканадаўства ў Капцёўскiм сельвыканкаме Гродзенскага раёна. 12 зямельных участкаў прадаставiлi людзям, якiя не значацца сярод маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Прычым у 11 выпадках участкi выдзелены за некалькi дзён да ўступлення ў сiлу Ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 58 ад 28 студзеня 2006 года, згодна з якiм яны маглi быць прадастаўлены толькi па вынiках аўкцыёну. Гэта, зыходзячы з сярэдняга кошту рэалiзаваных на аўкцыёнах у 2006—2007 гадах участкаў у гэтым раёне, дазволiла б папоўнiць бюджэт на 450 мiльёнаў рублёў. Альбо гэтыя зямельныя ўчасткi маглi быць прадастаўлены людзям, якiя сапраўды маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, а iх у Капцёўскiм сельвыканкаме на 1 студзеня 2006 года было 50 чалавек.

Па вынiках пасяджэння калегii Камiтэта дзяржаўнага кантролю прыняты канкрэтныя рашэннi па ўстараненнi выяўленых парушэнняў, Гродзенскаму аблвыканкаму прапанавана прыцягнуць да адказнасцi, аж да вызвалення з пасады, шэраг службовых асобаў.

Пытаннi эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў былi разгледжаны i падчас наведвання Зянонам Ломацем пасёлка Сапоцкiн i аб’ектаў iнфраструктуры Аўгустоўскага канала.

— У рэканструкцыю Аўгустоўскага канала ўкладзена каля 40 мiльярдаў рублёў дзяржаўных сродкаў, аднак ён не дае той аддачы, якую павiнен, — адзначыў Зянон Ломаць. — Інфраструктура, сэрвiснае абслугоўванне амаль нiякiя. Задачы, якiя былi ўскладзены на аблвыканкам, не выкананы.

I сапраўды, дзе даўно абяцаныя летнiя i ўсесезонныя кафэ, рэстаран-млын, фарэлевыя ставы, гасцiнiца, летняя эстрада? Акрамя таго, у Камiтэта дзяржкантролю ёсць iнфармацыя аб штучных перашкодах для прыватнага бiзнэсу. Чым iнакш можна патлумачыць рашэнне аб зносе закiнутага будынка цаглянага завода ў Рынкаўцах, дзе iндывiдуальны прадпрымальнiк хацеў абсталяваць кафэ?

— Увагi да такiх унiкальных аб’ектаў, як Аўгустоўскi канал, крайне недастаткова, i ў першую чаргу з боку рэспублiканскiх органаў, Мiнiстэрства спорту i турызму, — падкрэслiў Зянон Ломаць. — Трэба пачынаць з шырокай рэкламы i прыцягнення iнвестыцый, паколькi зрабiць усё за кошт бюджэту вобласцi нерэальна. Пры гэтым не трэба разлiчваць, што сюды валам паваляць замежныя турысты. Мы павiнны стварыць належныя ўмовы ў першую чаргу для нашых грамадзян. Будуць гэтыя ўмовы створаны для нас самiх — будуць i госцi з замежжа. Прычым пры развiццi iнфраструктуры трэба прадумаць, каб гэты аб’ект выкарыстоўваўся круглагадова, а не толькi ў летнi перыяд.

Зянон Ломаць паставiў перад мясцовымi органамi задачу распрацаваць дакладную праграму па стварэннi iнфраструктуры i выкарыстаннi турыстычнага патэнцыялу Аўгустоўскага канала, паабяцаўшы яе падтрымку на рэспублiканскiм узроўнi.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэту зусiм не новую, але па-ранейшаму актуальную думку падкрэслiў Зянон Ломаць на выязным пасяджэннi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi ў Гродне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика