Дыплом даследнiка — без кандыдацкай...
Дыплом даследнiка — без кандыдацкай...
Пра гэта паведамiў намеснiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях Ігар Войтаў на рэспублiканскiм семiнары "Прававое рэгуляванне пытанняў падрыхтоўкi навуковых работнiкаў вышэйшай квалiфiкацыi". Акрамя таго, разам з дыпломам у праекце прадугледжана i матэрыяльнае стымуляванне — надбаўка да заробку ў памеры дзвюх ставак першага разраду. Гэтая мера прызвана паменшыць стрэс, якi адчувае ўчарашнi аспiрант, калi пасля даволi высокай стыпендыi пачынае атрымлiваць даволi сцiплы заробак на новым месцы размеркавання. Праўда, у праекце прадугледжана, што спецыялiст, якi атрымаў дыплом даследнiка, павiнен на працягу блiжэйшых трох гадоў усё ж абаранiць кандыдацкую дысертацыю, цi штогод пацвярджаць сваё званне даследнiка практычнай iнавацыйнай дзейнасцю. Цяпер памер стыпендыi аспiранта складае 538,2 тысячы рублёў, дактаранта — 656,4 тысячы. Пакуль што неўрэгуляваным застаецца пытанне памеру стыпендыi аспiранта, якi працуе. Сёлета за сродкi рэспублiканскага бюджэту плануецца прыняць 1444 аспiранты i 46 дактарантаў. Значны прырост чакаецца ў галiне медыцынскiх i хiмiчных навук. Памяншэнне прыёму аспiрантаў назiраецца ў галiне тэхнiчных, сельскагаспадарчых, грамадскiх i гуманiтарных навук. Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер вядзецца работа над законапраектам, у якiм прадугледжваецца, што маладыя людзi, якiя скончылi аспiрантуру i паспяхова прайшлi вынiковую атэстацы |
|