ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Албанію i Харватыю пусцiлi ў НАТА
У Бруселi 9 лiпеня паслы 26 краiн—членаў НАТА падпiсалi пратаколы аб далучэннi
Албанii i Харватыi да альянсу.
Цяпер падпiсаныя дакументы павiнны быць ратыфiкаваныя парламентамi ўсiх краiн,
якiя ўваходзяць у блок, а затым перададзеныя на захоўванне ў Вашынгтон. Пасля
гэтага працэдура ўступлення Албанii i Харватыi ў альянс будзе лiчыцца завершанай.
Як паведамляецца, працэс ратыфiкацыi звычайна доўжыцца каля года.
Нагадаем, што Албанiя i Харватыя атрымалi запрашэннi ўступiць у НАТА на самiце Паўночнаатлантычнага альянсу ў красавiку 2008 года. Іншым краiнам, прэтэндуючым на членства ў альянсе, адмовiлi. Украiне было прапанавана дабiцца падтрымкi ўступлення краiны ў НАТА большасцю насельнiцтва, Грузii — вырашыць тэрытарыяльныя спрэчкi з Абхазiяй i Паўднёвай Асецiяй, а Македонii — урэгуляваць спрэчку аб назве краiны з Грэцыяй. Польскiя гiсторыкi згубiлi дакументы па Катынi Супрацоўнiкi польскага Iнстытута нацыянальнай памяцi не могуць знайсцi дакументы аб катынскiх падзеях, атрыманыя iмi з расiйскiх архiваў у 1992 годзе. Прапажу гэтых дакументаў з архiваў IНП афiцыйна пацвердзiў кiраўнiк аддзела расследаванняў гэтага iнстытута Дарыўш Габрэл, выступаючы перад дэпутатамi польскага парламента. Упершыню адсутнасць дакументаў заўважылi яшчэ два гады таму, але тады супрацоўнiкi Iнстытута нацыянальнай памяцi палiчылi, што пераслалi гэтыя паперы ў канцылярыю прэзiдэнта Польшчы. Пазней высветлiлася, што там iх таксама няма. Гаворка iдзе аб афiцыйна зацверджаных расiйскiм бокам ксеракопiях рассакрэчаных дакументаў ЦК ВКП(б) i НКУС-КДБ СССР, якiя датычацца расстрэлу больш як 20 тысяч польскiх салдатаў i афiцэраў у Катынскiм лесе пад Смаленскам. Пасля апублiкавання "крамлёўскiх" дакументаў у польска-расiйскiх адносiнах пачаўся новы этап. I ў спрэчцы з РФ Польшча, даказваючы свой пункт гледжання, апелявала менавiта да гэтых дакументаў. Польскi бок не згодны з "расiйскай iнтэрпрэтацыяй катынскага злачынства" ў плане адмаўлення версii аб "генацыдзе". Польшча спрабуе перавесцi "катынскую справу" пад юрысдыкцыю мiжнароднага права, што пагражае Расii нечаканымi наступствамi. Так, прэтэнзii да Расii, калi зыходзiць з мiжнародных нормаў кампенсацыi, могуць скласцi да 4 млрд долараў ЗША. У Турцыi абстралялi амерыканскае консульства i выкралi трох турыстаў Не менш за шэсць чалавек загiнулi падчас перастрэлкi, якая адбылася ў сераду побач з будынкам консульства ЗША ў Стамбуле, паведамiла СBS Nеws. Сярод загiнулых — трое нападаючых i трое палiцэйскiх. Перастрэлка працягвалася каля 10 хвiлiн. Паводле папярэднiх паведамленняў, баевiкi знаходзiлiся ў аўтамабiлi. Калi ён праязджаў побач з дыппрадстаўнiцтвам, нападаючыя адкрылi агонь па палiцэйскiх, якiя там дзяжурылi. Мяркуецца, што напад маглi здзейснiць тэрарысты з "Аль-Каiды" або экстрэмiсты Рэвалюцыйнай народна-вызваленчай партыi-фронту.Акрамя таго, учора ў Турцыi былi выкрадзеныя трое турыстаў з Германii. Кангрэс ЗША прапанаваў абмежаваць права прэзiдэнта аб’яўляць вайну Кангрэс ЗША мае намер абмежаваць права амерыканскага прэзiдэнта на аб’яўленне вайны, пiша Lоs Аngеlеs Timеs. Двухпартыйная камiсiя Кангрэса мае намер распрацаваць новы закон, i калi ён будзе прыняты, то ўжо наступны прэзiдэнт ЗША не зможа пасылаць амерыканскiх салдатаў у зоны баявых дзеянняў без абавязковай згоды Кангрэса. Прапанаваны закон абавязвае прэзiдэнта ЗША апавяшчаць Кангрэс аб любых магчымых баявых дзеяннях з удзелам амерыканскiх салдатаў, калi мяркуецца, што баявыя дзеяннi будуць доўжыцца больш за тыдзень. З моманту атрымання прэзiдэнцкага апавяшчэння Кангрэс на працягу 30 дзён павiнен альбо ўхвалiць, альбо забаранiць правядзенне ваеннай аперацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кангрэс ЗША мае намер абмежаваць права амерыканскага прэзiдэнта на аб’яўленне вайны, пiша Lоs Аngеlеs Timеs.
|
|