ААН адмовіла Ўкраiне ў разглядзе пытання аб галадаморы
ААН адмовіла Ўкраiне ў разглядзе пытання аб галадаморы
ААН адмовіла Ўкраiне ў разглядзе пытання аб галадаморы
Генеральны камiтэт Генасамблеi ААН не ўключыць у парадак дня 62-й сесii пытанне аб галадаморы ва Ўкраiне ў трыццатых гадах мiнулага стагоддзя.На разглядзе гэтай тэмы настойваў Кiеў. Нагадаем, 3 лiпеня ПА АБСЕ прыняла рэзалюцыю па Абхазii i галадаморы ва Ўкраiне, генацыдам ён так i не быў прызнаны. Паўднёвая Карэя прыпынiла туры ў КНДР з-за забойства турысткiСеул прыпынiў паездкi турыстаў у КНДР пасля таго, як паўночнакарэйскiя салдаты ў пятнiцу застрэлiлi паўднёвакарэйскую грамадзянку. Як паведамлялася раней, 53-гадовая Пак Ван Чжа была забiтая пасля таго, як падчас прагулкi зайшла на закрытую тэрыторыю ваеннага аб’екта. Грузiя адклiкала пасла з РасiiУлады Грузii прынялi рашэнне аб адклiканнi пасла з Расii з-за падзей у зонах рэгiянальных канфлiктаў у Абхазii i Паўднёвай Асецii. Гэта адбылося пасля таго, як афiцыйны Тбiлiсi ўручыў прадстаўнiку Расii ноту пратэсту з нагоды пралёту самалётаў ВПС РФ над Паўднёвай Асецiяй. Расiйскае знешнепалiтычнае ведамства прызнала факт палётаў расiйскiх ваенных самалётаў над непрызнанай рэспублiкай. Пры гэтым у расiйскiм МЗС падкрэслiлi, што гэта было зроблена, каб не дапусцiць "развiцця сiтуацыi па сiлавым сцэнарыi". Джордж Буш падпiсаў закон аб праслухоўваннi тэлефонаўПрэзiдэнт ЗША Джордж Буш падпiсаў у чацвер закон аб праслухоўваннi тэлефонных размоў. Новы закон пашырае магчымасцi амерыканскiх спецслужбаў, а таксама гарантуе судовы iмунiтэт тэлекамунiкацыйным кампанiям, якiя давалi ўладам магчымасць праслухоўвання гутарак сваiх клiентаў у рамках антытэрарыстычнай кампанii пасля 11 верасня 2001 года. Менавiта гэты пункт выклiкаў найбольшыя спрэчкi падчас абмеркаванняў законапраекта ў Палаце прадстаўнiкоў i Сенаце ЗША. Макейн паабяцаў свайго саветнiка адправiць паслом у БеларусьКандыдат у прэзiдэнты ЗША ад Рэспублiканскай партыi Джон Макейн паабяцаў адправiць свайго саветнiка па эканамiчных пытаннях Фiла Грэма паслом у Беларусь, паведамляецца на сайце СNN. Падставай для гэтага сталi рэзкiя выказваннi апошняга ў iнтэрв’ю выданню Thе Wаshingtоn Timеs. Калi журналiсты спыталi Макейна, цi зойме Грэм у выпадку перамогi рэспублiканца на выбарах якую-небудзь пасаду ў прэзiдэнцкай адмiнiстрацыi, сенатар адказаў: "Я сур’ёзна разглядаю яго кандыдатуру на пасаду пасла ў Мiнску. Праўда, не ўпэўнены, што жыхарам Беларусi гэта спадабаецца". У вышэйзгаданым iнтэрв’ю Фiл Грэм заявiў, што амерыканцы сталi "нацыяй ныцiкаў", а краiна перажывае "ментальную рэцэсiю". Грамадства ўспрыняло яго каментарыi як абразлiвыя. Лiтве прапанавалi прадаць адзiны нафтаперапрацоўчы завод Польскi канцэрн РKN Оrlеn звярнуўся да прэм’ер-мiнiстра Лiтвы Гедымiна Кiркiласа з прапановай аб куплi 10 працэнтаў акцый Mаzеikiu nаftа, якiя належаць дзяржаве. Магчымая сума здзелкi складзе 174 мiльёны еўра. РKN Оrlеn валодае 84,3 працэнтамi акцый Mаzеikiu nаftа, астатнiя — у дробных акцыянераў. Урад Лiтвы не выключае магчымасцi продажу свайго пакета, аднак для гэтага неабходны дазвол парламента рэспублiкi. Банк Расii павысiў стаўку рэфiнансавання ў чацвёрты раз з пачатку годаСавет дырэктараў Банка Расii вырашыў павысiць узровень стаўкi рэфiнансавання да 11 працэнтаў гадавых з 14 лiпеня 2008 года. Павышэнне стаўкi ЦБ РФ выкарыстае ў якасцi iнструмента для рэгулявання iнфляцыi, якая з пачатку года перавысiла 9 працэнтаў гадавых. У Цэнтрабанку заяўляюць, што па вынiках года гэты паказчык не перавысiць 12 працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральны камiтэт Генасамблеi ААН не ўключыць у парадак дня 62-й сесii пытанне аб галадаморы ва Ўкраiне ў трыццатых гадах мiнулага стагоддзя.На разгл |
|