21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Канстытуцыйны суд Румынii пастанавiў...

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канстытуцыйны суд Румынii пастанавiў...

nКанстытуцыйны суд Румынii пастанавiў, што ўхвалены Сенатам закон, згодна з якiм у СМІ павiнна быць пароўну добрых i дрэнных навiнаў, супярэчыць канстытуцыi. Законапраект быў практычна адзiнадушна адобраны верхняй палатай румынскага парламента 26 чэрвеня г.г. Дэпутаты былi занепакоеныя негатыўным уплывам "дрэнных" навiнаў на грамадскi клiмат i самаадчуванне грамадзян. Прапанаваны закон, на думку сенатараў, павiнен быў даць аўдыторыi магчымасць атрымлiваць "разумова i эмацыйна ўраўнаважаны" малюнак дня. Рашэнне аб тым, якая навiна з’яўляецца негатыўнай, а якая — пазiтыўнай, ускладвалася на Нацыянальны аўдыявiзуальны Савет.

nПекiнскiм рэстаранам забаронена падаваць стравы з сабачага мяса падчас правядзення 29-х Алiмпiйскiх гульняў. 112 харчэўням кiтайскай сталiцы, якiя спецыялiзуюцца на прыгатаваннi сабачацiны, часова забаронена падаваць свае спецыяльныя стравы. Наведвальнiкам, якi пажадаюць пакаштаваць такiя стравы, будзе ветлiва прапанавана заказаць нешта iншае. Абмежаваннi не накладзеныя толькi на продаж мяса сабак у аптэках. У традыцыйнай кiтайскай медыцыне лiчыцца, што мяса "сябра чалавека" дапамагае тым, хто хварэе на гiпертанiю.

nУ Англii для выратавання азартнага сабакi, якi падчас пагонi засеў ў дзвярным праёме для катоў, давялося выклiкаць цэлую брыгаду выратавальнiкаў. Сабака гуляў з катамi ў садзе iх агульнага гаспадара. Паганяўшы сабаку, каты схавалiся ў доме праз зроблены спецыяльна для iх лаз у дзвярах. Туды ж кiнуўся i сабака, але не разлiчыў сваiх магчымасцяў. Каб вызвалiць жывёлiну з палону, выратавальнiкам спатрэбiлася 45 хвiлiн.

nУсыноўленае ў Расii двухгадовае дзiця памерла ў ЗША у аўтамабiлi, якi перагрэўся на сонцы. Там малога пакiнуў прыёмны бацька. Машына прабыла на паркоўцы практычна цэлы дзень. Машына нагрэлася ад моцнай спёкi, i арганiзм двухгадовага дзiцяцi не вытрымаў. Па словах вучоных-метэаролагаў, тэмпература ўнутры аўтамабiля магла дасягнуць +54,4 °С. Бацька, якому зараз 49 гадоў, у шокавым стане быў дастаўлены ў бальнiцу. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волi.

nАмаль паўгектара пасеваў алейнага маку знiшчылi памежнiкi ў Iўеўскiм раёне. Двума днямi раней лiдскiя памежнiкi i супрацоўнiкi мiлiцыi знiшчылi 100 кг зялёнай масы маку на прысядзiбным участку жыхара памежжа.

nУчора ранiцай у маскоўскай бальнiцы памёр пiсьменнiк Анатоль Прыстаўкiн — аўтар больш за 25 мастацкiх i дакументальных кнiг. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР.

nУ КСУП "Палескi" Светлагорскага раёна падчас пажару знiшчана 65 тон сена i 115 тон пашкоджана агнём. Прычыны ўзгарання высвятляюцца.

nКрымiнальная справа супраць цырульнiка, якi пакiнуў без валасоў клiентку, узбуджана ў Гомелi. 16-гадовая дзяўчына звярнулася да прадпрымальнiка, якi працаваў дома, каб зрабiць мелiраванне. У вынiку яна атрымала апёкi i вымушаная была звярнуцца па дапамогу да медыкаў. Клiентка ўпершыню скарысталася такой паслугай. У вынiку моцнай алергiчнай рэакцыi дзяўчына згубiла валасы i прайшла курс рэабiлiтацыi. Iдзе расследаванне.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
nКанстытуцыйны суд Румынii пастанавiў, што ўхвалены Сенатам закон, згодна з якiм у СМІ павiнна быць пароўну добрых i дрэнных навiнаў, супярэчыць канст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика