Выкінуў з акна
Выкінуў з акна
40-гадовую непрацуючую жыхарку гарадскога пасёлка Глуск 34-гадовы знаёмы выкiнуў з акна кватэры. Здарэнне мела месца ў Мiнску ў адным з дамоў па праспекце Пушкiна, паведамiлi газеце ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама. Тут ля дома № 5 з прыметамi падзення з вышынi i была знойдзена пацярпелая, якую з пераломамi касцей таза, грудзей i пазваночнiка даставiлi ў бальнiцу. На жаль, урачам не ўдалося выратаваць ёй жыццё, а вось падазронага ў гэтым iнцыдэнце праваахоўнiкi затрымалi. Як мяркуецца, няшчасную з акна сваёй кватэры, якая знаходзiцца на пятым паверсе дома, пасля выпiтага моцнага напою выкiнуў знаёмы — яны паспрачалiся...Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
40-гадовую непрацуючую жыхарку гарадскога пасёлка Глуск 34-гадовы знаёмы выкiнуў з акна кватэры. |
|