Маладая маці едзе ў Пекiн
Маладая маці едзе ў Пекiн
Чэмпiянат краiны па лёгкай атлетыцы ў Гродне дапамог сфармiраваць склад беларускай дэлегацыi на Алiмпiяду-2008 у кiдальных дысцыплiнах. Адна з прыемных навiнаў, што ў Пекiн адправiцца штурхальнiца ядра i маладая мацi Наталля Мiхневiч (да шлюбу Харанека). Акрамя яе ў спаборнiцтвах жанчын таксама выступяць Надзея Астапчук i Юлiя Леанцюк, а сярод мужчын — муж Наталлi Андрэй Мiхневiч i яго калегi па амплуа Павел Лыжын i Юрый Бялоў. У кiданнi молата выступяць Аксана Мянькова, Дар’я Пчэльнiк, Іван Цiхан, Вадзiм Дзевятоўскi, Валерый Святоха. У кiданнi дыска на Гульнях будуць спаборнiчаць Iрына Ятчанка, Ганна Мазгунова, Элiна Зверава, Дзмiтрый Сiвакоў. Канчатковы алiмпiйскi спiс прадстаўнiкоў каралевы спорту будзе сфармiраваны пасля турнiру iмя Мiхаiла Жалабоўскага, якi пройдзе 19 лiпеня ў "Стайках".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэмпiянат краiны па лёгкай атлетыцы ў Гродне дапамог сфармiраваць склад беларускай дэлегацыi на Алiмпiяду-2008 у кiдальных дысцыплiнах. Адна з прыемны |
|