Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
Курс еўра ўстанавiў новы рэкорд
Курс еўра падчас таргоў на Лонданскай бiржы падняўся да гiстарычнага максiмуму ў 1,6038 долара. Долар падае да еўра, iены i фунту стэрлiнгаў на працягу некалькiх апошнiх дзён. Паслабленне амерыканскай валюты звязана з заклапочанасцю iнвестараў з нагоды стану эканомiкi ЗША. Спецыялiсты прагназуюць, што яшчэ да канца лета суадносiны еўра-долар могуць пабiць узровень 1,70. Лiтва адмовiцца ад усеагульнага прызыву i скароцiць армiюСейм Лiтвы ў аўторак, 15 лiпеня, прыняў шэраг законаў аб структуры армii. У прыватнасцi, прадугледжваецца адмова ад усеагульнай воiнскай павiннасцi i пераход на прафесiйны прынцып камплектавання войска да 2014 года. Акрамя таго, у законах абумоўлiваецца паступовае скарачэнне колькасцi лiтоўскай армii. Сёння асабовы склад салдатаў тэрмiновай i прафесiйнай воiнскай службы, нацыянальнай гвардыi i курсантаў складае каля 16 тысяч чалавек. Аднак да 2013 года колькасць вайскоўцаў скароцiцца да 13,7 тысячы чалавек. Саакашвiлi вiнавацiць Расiю ў распальваннi вайны i патрабуе ад Захаду цвёрдай рэакцыiПрэзiдэнт Грузii Мiхаiл Саакашвiлi абвiнавацiў Расiю ў наўмысных правакацыях у сепаратысцкiх рэгiёнах Грузii — Абхазii i Паўднёвай Асецii i заклiкаў Захад больш настойлiва рэагаваць на тое, што адбываецца, каб прадухiлiць узнiкненне яшчэ аднаго канфлiкту на Каўказе. "Я чую, што абодвум бакам варта праяўляць стрыманасць. Мне гэта не здаецца правiльным", — заявiў кiраўнiк Грузii газеце Thе Timеs. Захад салiдарны з Тбiлiсi, але лiчыць, што для "цвёрдых пазiцый момант няўдалы". Тым часам, прама пад Тбiлiсi распачалiся грузiна-амерыканскiя ваенныя вучэннi пад красамоўнай назвай "Неадкладны адказ-2008". Манеўры працягнуцца з 15 да 30 лiпеня пры ўдзеле 1200 вайскоўцаў ЗША i каля 800 грузiнскiх вайскоўцаў, а таксама салдатаў i афiцэраў з Азербайджана, Арменii i Ўкраiны. Адначасова з грузiнскiмi манеўрамi сiлавыя структуры Расii ў Паўночнакаўказскай ваеннай акрузе пачалi шырокамаштабныя антытэрарыстычныя вучэннi "Каўказ-2008". Дзвесце тысяч японскiх суднаў не выйшлi ў мора з-за страйкаЯпонскiя рыбакi абвясцiлi забастоўку ў знак пратэсту супраць росту цэнаў на палiва. Каля 200 тысяч рыбалоўных суднаў Японii — практычна ўся галiна — адмянiлi выхад у мора на адзiн дзень. Раней супраць падаражання палiва свой пратэст выказалi рыбакi ў Францыi, Грэцыi, Італii, Iспанii i Партугалii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Курс еўра падчас таргоў на Лонданскай бiржы падняўся да гiстарычнага максiмуму ў 1,6038 долара. Долар падае да еўра, iены i фунту стэрлiнгаў на працяг |
|