Не так важна, хто плацiў...
Не так важна, хто плацiў...Мы са сватамi дапамаглi дзецям пабудаваць кватэру. У ёй, трохпакаёвай, агульнай
плошчай 70 квадратных метраў, жывуць цяпер чатыры чалавекi, i аформлена яна на
нашу дачку. Зяць жа па-ранейшаму прапiсаны ў сваiх бацькоў. Метраў там не хапае.
Цi можа ён стаць на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.
Г.Я., г. Гродна , г. ГроднаЗгодна з арт. 259 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь маёмасць, нажытая мужам i жонкай у шлюбе, знаходзiцца ў iх сумеснай уласнасцi, калi дагаворам памiж iмi не ўстаноўлены iншы рэжым гэтай маёмасцi. Прычым у адпаведнасцi з арт. 23 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i ўказаная маёмасць з’яўляецца агульнай сумеснай уласнасцю незалежна ад таго, на каго (мужа цi жонку) яна набытая або кiм (мужам цi жонкай) унесены сродкi. Муж i жонка маюць роўныя правы валодання, карыстання i распараджэння гэтай маёмасцю, калi iншае не прадугледжана шлюбным дагаворам. Такiм чынам, муж, якi прапiсаны ў сваiх бацькоў, а фактычна пражывае са сваёй сям’ёй у кватэры, набытай i аформленай ва ўласнасць на жонку, мае паводле закона не толькi права пражывання ў гэтай кватэры, але i павiнен быць зарэгiстраваны (прапiсаны) па месцы фактычнага пражывання. Што датычыцца прыняцця мужа на ўлiк тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, то дзеючае жыллёвае заканадаўства не прадугледжвае пастаноўкi на ўлiк толькi аднаго з членаў сям’i. Сям’я (у поўным складзе) мае права стаяць на такiм улiку па месцы жыхарства, а таксама па месцы работы (службы) кожнага яе члена. Альбо не мае. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы са сватамi дапамаглi дзецям пабудаваць кватэру. У ёй, трохпакаёвай, агульнай плошчай 70 квадратных метраў, жывуць цяпер чатыры чалавекi, i аформлен
|
|