Сітуацыя з водаправодам у Саракоўшчыне — на кантролi
Сітуацыя з водаправодам у Саракоўшчыне — на кантролi
Паважаная рэдакцыя! Сутнасць нашай праблемы ў наступным. Быў у нас водаправод, неяк працаваў, хоць вада цякла дрэннай якасцi, але мы мiрылiся з такiм становiшчам рэчаў. Пакуль дырэктар саўгаса не адключыў водаправод, маўляў, каровам вада патрэбная, а вам навошта. Крыўдна, што састарэлыя людзi аддалi таму кароўнiку 50 гадоў жыцця, а ў вынiку нават вады ў кране не заслужылi. Адна бабка пайшла па ваду да калодзежа, набрала вады i павалiлася ад цяжару, заплакала. Я, вядома ж, ёй дапамог, але на душы застаўся асадак. А райвыканкам увесь час дае адзiн адказ: "Няма грошай". Алег Бугрэеў, в. Саракоўшчына Ўздзенскага раёна. в. Саракоўшчына Ўздзенскага раёна.Лiст чытача, напiсаны iм ад iмя жыхароў вёскi, па пытаннi работы водаправодных сетак быў разгледжаны ва Ўздзенскiм райвыканкаме. "Накiравана прадпiсанне РУП "Уздзенская ЖКГ" i ВРУП "Эксперыментальная база iмя Катоўскага" з просьбай праверыць водаправодныя сеткi i правесцi iх рамонт. Па ўказаннi дырэкцыi ВРУП "Эксперыментальная база iмя Катоўскага" вада ў вёсцы Саракоўшчына не адключалася. Факт нетактычных паводзiнаў дырэктара ў дачыненнi да жыхароў вёскi не ўстаноўлены. Дадзенае пытанне знаходзiцца на кантролi ва Ўздзенскiм райвыканкаме".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаная рэдакцыя! Сутнасць нашай праблемы ў наступным. Быў у нас водаправод, неяк працаваў, хоць вада цякла дрэннай якасцi, але мы мiрылiся з такiм |
|