21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як вызначыць гатоўнасць дзiцяцi да школы?

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як вызначыць гатоўнасць дзiцяцi да школы?

Адкажыце, калi ласка, калi бацькi не хочуць аддаваць сваё шасцiгадовае дзiця ў школу ў сувязi з тым, што малы яшчэ псiхалагiчна не падрыхтаваны да вучобы, цi можна адкласцi сустрэчу са школай на адзiн год? Цi ўсё ж такi лепш пачынаць вучобу ў шасцiгадовым узросце?

А.Я. Якубоўская, г. Баранавiчы.

г. Баранавiчы.

Цi маюць бацькi права выбару навучальнай установы? У школах у раёне новабудоўляў педагагiчныя калектывы — зусiм маладыя, таму вельмi цяжка меркаваць аб якасцi падрыхтоўкi. Да таго ж з прыцэлам на будучыню хацелася б аддаць дзiця ў пачатковую школу пры гiмназii, бо так будзе прасцей падрыхтавацца да паступлення ў гiмназiю. Цi могуць адмовiць бацькам вучня з iншага раёна?

Т.А. Кеўра, г. Мiнск.
г. Мiнск.   Як патлумачылi нам у галоўным адукацыйным ведамстве краiны, згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб агульнай сярэдняй адукацыi", прыём дзяцей у першы клас ажыццяўляецца з шасцi гадоў цi больш позняга ўзросту. Гэта значыць, што ў бацькоў ёсць права самастойна вырашаць, калi аддаваць дзiця ў школу: у 6 цi 7 гадоў. Але як вызначыць гатоўнасць да школы?

Найбольш распаўсюджаная памылка i педагогаў, i бацькоў меркаваць аб гатоўнасцi да школы толькi па ўзроўнi iнтэлектуальнага развiцця. Многiя бацькi iмкнуцца навучыць сваё дзiця чытаць, пiсаць, музiцыраваць, "азам" замежных моў яшчэ да паступлення ў школу. Гэта самы надзейны спосаб давесцi малога да эмацыянальнага i нервовага зрыву. Да таго ж уменне чытаць i пiсаць зусiм не азначае гатоўнасць да школы. Для першакласнiка куды больш важна ўмець канцэнтраваць увагу, устанаўлiваць сувязi памiж з’явамi i падзеямi, абагульняць, параўноўваць i лагiчна разважаць.

Стан здароўя першакласнiка — адзiн з галоўных фактараў, якi ўплывае не толькi на працягласць i паспяховасць працэсу адаптацыi да школы, але i на ўвесь працэс далейшага навучання. Прасцей спраўляюцца са школьнымi нагрузкамi здаровыя дзецi, i цяжэй — дзецi з хранiчнымi захворваннямi, якiя маюць 3—4-ю групу здароўя, часта i працягла хварэюць. Такiм дзецям патрабуецца спецыяльная падрыхтоўка да школы, прычым пачынаць яе трэба яшчэ ў пяцiгадовым узросце. За год да паступлення ў школу бацькi павiнны правесцi паглыбленае абследаванне свайго дзiцяцi ў дзiцячай палiклiнiцы, якое абавязкова ўключае кансультацыю псiханеўролага. Менавiта гэты спецыялiст лепш за iншых можа вызначыць псiхалагiчную гатоўнасць дзiцяцi да школы. Па вынiках абследавання ўчастковы педыятр сумесна з "вузкiмi" спецыялiстамi распрацуе iндывiдуальную праграму падрыхтоўкi дзiцяцi да школы, выкананне якой будзе спрыяць паляпшэнню яго здароўя i тым самым палегчыць адаптацыю да школы.

Ёсць таксама яшчэ i сацыяльная гатоўнасць дзiцяцi да навучання — пад ёй трэба разумець патрэбу дзiцяцi ў зносiнах з iншымi, настрой дзiцяцi на працу i супрацоўнiцтва i пэўную самастойнасць. Псiхолагi лiчаць, што шасцiгодкi належаць усё ж такi больш дашкольнаму свету, чым школе: сапраўды, яны здольныя засвойваць вучэбны матэрыял, але толькi ў выглядзе гульнi. Для забеспячэння плаўнага пераходу дзiцяцi з дашкольнай установы ў школу i спрашчэння адаптацыi ў вераснi прадугледжаны iнтэграваны курс "Увядзенне ў школьнае жыццё". На працягу месяца ў першакласнiкаў не праводзяцца ўрокi матэматыкi, чытання i пiсьма. Настаўнiк арганiзуе для дзяцей экскурсii, фiзкультурныя заняткi, развiццёвыя гульнi, вучыць дзяцей, як iм паводзiць сябе ў калектыве, вывучае гатоўнасць кожнага да школьнага навучання, аказвае дапамогу ў засваеннi правiлаў i формаў паводзiнаў на ўроку, ва ўменнi разумець змест пытанняў, якiя задае настаўнiк. I толькi з кастрычнiка пачынаюцца ўрокi па прадметах вучэбнага плана. Для шасцiгадовых дзяцей прадугледжана ашчадная арганiзацыя адукацыйнага працэсу. Працягласць урокаў складае 35 хвiлiн з абавязковым правядзеннем дзвюх фiзкультурных паўз па 1,5—2 хвiлiны кожная, хатнiя заданнi навучэнцам не задаюцца (акрамя чытання). У сярэдзiне трэцяй, самай працяглай чвэрцi, першакласнiкам прадастаўляюцца дадатковыя канiкулы працягласцю адзiн тыдзень. Калi першыя класы размяшчаюцца на базе дашкольных устаноў, то адукацыйны працэс у першую палову дня ажыццяўляе школьны настаўнiк, а ў астатнi час з навучэнцамi працуюць педагагiчныя работнiкi дзiцячага садка. А калi першыя класы размяшчаюцца на базе школы, то i там для першаклашак ствараюцца ўсе ўмовы для адпачынку, уключаючы сон, харчаванне, прагулкi i г.д.

Зразумела, што кожнае дзiця трэба рыхтаваць да школы, асаблiва тых, хто па нейкай прычыне не наведваў дзiцячы садок. Перш за ўсё трэба развiваць дробную маторыку рук, без якой будзе цяжка засвоiць пiсьмо, для гэтага трэба, каб дзiця больш займалася маляваннем цi размалёўваннем, але рабiла гэта старанна i акуратна. Вельмi карысна ляпiць, выразаць, рабiць аплiкацыi, складваць канструктары i пазлы. Для таго, каб малы прасцей прызвычаiўся да новых умоў жыцця i вучоба не здавалася яму цяжкiм абавязкам, неабходна прывучыць яго выконваць распарадак дня. Гэта будзе спрыяць развiццю арганiзаванасцi.

Вялiкае значэнне мае i псiхалагiчная падрыхтоўка. Калi дзiця пачне рыхтавацца да школы загадзя i ўся сям’я будзе браць у гэтым удзел, то будучы першакласнiк увойдзе ў школьнае жыццё спакойна i ўпэўнена, а вучоба стане для яго крынiцай радасцi. Тут можа паспрыяць гульня дома "ў школу", падтрымка бацькамi аўтарытэту школы i школьных заняткаў. У больш выгадным становiшчы, безумоўна, аказваюцца малодшыя дзецi ў сям’i, якiя, назiраючы за вучобай дарослых, таксама iмкнуцца да школьнага жыцця. Педагогi раяць бацькам паказаць дзiцяцi будучае месца вучобы яшчэ, так бы мовiць, у цiхiм стане, каб шум натоўпу не напужаў дзiця ў першы дзень верасня.

Дапамагчы ацанiць ступень гатоўнасцi дзiцяцi да школы бацькам могуць псiхолагi i лагапеды, якiя працуюць у дзiцячых садках. Звярнiце ўвагу на працаздольнасць дзiцяцi, цi можа малы быць уважлiвым дастаткова працяглы час, як хутка стамляецца, наколькi добра засвойвае i запамiнае новую iнфармацыю. Часта здараецца, што пры добра развiтым iнтэлекце ў дашкольнiкаў церпяць менавiта гэтыя бакi псiхiкi. У тым выпадку, калi вы ўсведамляеце, што дзiця яшчэ да сустрэчы са школай не падрыхтаванае, то лепш лiшнi год адвесцi на яго аздараўленне i псiхалагiчную карэкцыю. Гэта дазволiць малому пазбегнуць у будучынi многiх школьных праблем, звязаных з фiзiчным i псiхiчным здароўем. А калi ёсць станоўчае заключэнне выхавальнiкаў дзiцячага садзiка, урача i псiхолага аб падрыхтаванасцi да школы, то лепш адпраўляць дзiця навучацца з шасцi гадоў — усё ж такi наперадзе яго чакае адзiнаццацiгодка...

Прыём дзяцей у агульнаадукацыйныя ўстановы ажыццяўляецца без уступных iспытаў на падставе заявы iх законных прадстаўнiкоў i медыцынскага заключэння. Выключэнне складаюць толькi класы з вывучэннем спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнага i спартыўнага накiрункаў — там дзецi залiчваюцца на падставе вынiкаў праверкi iх творчых i фiзiчных здольнасцяў.

Згодна з Законам "Аб агульнай сярэдняй адукацыi", бацькi маюць права выбраць для вучобы дзiцяцi любую навучальную ўстанову. Аднак на практыцы вельмi часта ўзнiкаюць пэўныя цяжкасцi з ажыццяўленнем жадання навучацца ў той цi iншай навучальнай установе: калi класы ў ёй перапоўненыя, то дырэктар мае ўсе падставы адмовiць бацькам вучня з iншага раёна. Максiмальная напаўняльнасць класаў складае 20 чалавек. Да таго ж у школу ў першую чаргу залiчваюцца дзецi, якiя пражываюць побач з ёй. За кожнай установай адукацыi замацаваныя пэўныя мiкрараёны. Але калi свабодныя месцы ёсць, кiраўнiцтва абавязана ўзяць у школу ўсiх ахвотнiкаў.

У Мiнiстэрстве адукацыi сцвярджаюць, што змест вучэбных праграм — аднолькавы для ўсiх пачатковых класаў, незалежна ад таго, пры гiмназii яны працуюць цi ў звычайнай школе. Таму больш разумна бацькам шукаць школу блiжэй да дому, каб пазбегнуць лiшнiх нагрузак i стрэсаў, звязаных са штодзённымi паездкамi дзiцяцi ў грамадскiм транспарце. Да таго ж трэба шукаць не толькi школу, але першага настаўнiка, ад асобы якога ў немалой ступенi будзе залежаць раскрыццё здольнасцяў i самарэалiзацыя дзiцяцi.

Надзея НIКАЛАЕВА. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбольш распаўсюджаная памылка i педагогаў, i бацькоў меркаваць аб гатоўнасцi да школы толькi па ўзроўнi iнтэлектуальнага развiцця. Многiя бацькi iмк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика