Вось дык пасадзейнiчаў...
Вось дык пасадзейнiчаў...
Набыўшы ў Польшчы тавар, аптавiкi, каб не плацiць пошлiну, нярэдка карыстаюцца паслугамi шэрагу вадзiцеляў, якiя i перавозяць яго праз мяжу як уласны. Зразумела, за пэўнае ўзнагароджанне ад сапраўднага ўладальнiка гэтага тавару. Але на такой здзелцы можна i пагарэць, як гэта нядаўна здарылася з адным гродзенцам. Каб увезцi ў Беларусь набытыя ў Польшчы ноўтбукi, ён перад шлагбаўмам раздаў iх некалькiм чаўнакам. Аднак пасля пераадолення пункта мытнага афармлення ў Брузгах адзiн ноўтбук да свайго гаспадара не вярнуўся. Справа ў тым, што яго гаспадаром назваўся зусiм iншы чалавек. І забраў каштоўную рэч. Цяпер яго шукаюць праваахоўнiкi. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Набыўшы ў Польшчы тавар, аптавiкi, каб не плацiць пошлiну, нярэдка карыстаюцца паслугамi шэрагу вадзiцеляў, якiя i перавозяць яго праз мяжу як уласны.
|
|