Ёсць рэцэпцік, альбо На пампушкі да Алены
Ёсць рэцэпцік, альбо На пампушкі да Алены
Сёння пачну словамi: "Адкрыйце для сябе кабачок!" Дыетолагi даўно здымаюць перад кабачком капялюш. Мала таго, што ў iм шмат калiю, ёсць яшчэ i натрый, кальцый, магнiй, фосфар, медзь i жалеза, набор арганiчных кiслотаў, вiтамiны С, В1, В2, дык яшчэ i прапорцыi натрыю i калiю вытрыманыя практычна iдэальна (1:100). Для тых, хто клапоцiцца аб фiгуры, ёсць таксама прыемная навiна — у 100 г свежых кабачкоў усяго толькi 27 кiлакалорый. Да ўсяго з iх можна рабiць цудоўныя маскi для твару. І таму вельмi крыўдна, што кабачок лiчыцца недалiкатэснай стравай: у рэстаранным меню яго сустрэнеш рэдка. Затое iтальянскi брат кабачка — цукiнi — даўно асталяваўся ў меню высокай кухнi. Будзем змагацца за айчынны прадукт i давайце ўпэўнiмся, што з кабачка можна прыгатаваць i закуску, i першае, i другое, i дэсерт. Да таго ж (што часта немалаважна) каштуюць кабачкi зусiм смешныя грошы. Салата з кабачкоў500 г невялiкiх кабачкоў разрэзаць уздоўж на дзве палавiнкi, а затым нарэзаць папярок у форме паўмесяца, буйныя кабачкi нашаткаваць, затым прысыпаць соллю. Праз 10 хвiлiн, калi кабачкi трохi падвянуць, акуратна адцiснуць. Калi адцiскаць занадта моцна, смак салаты пагоршыцца. У каструлю ўлiць 15 г алею, пакласцi кабачкi i нядоўга патушыць на моцным агнi (не адчыняючы накрыўкi). Калi яны будуць гатовыя, дадаць 20 г здробненай зялёнай цыбулi, 3 г падсоленага кунжуту, 1—2 зубчыкi маладога часнаку, змяшаць i зверху пасыпаць тонка нарэзаным чырвоным перцам (1шт.) або молатым чырвоным перцам. 500 г невялiкiх кабачкоў разрэзаць уздоўж на дзве палавiнкi, а затым нарэзаць папярок у форме паўмесяца, буйныя кабачкi нашаткаваць, затым прысыпаць соллю. Праз 10 хвiлiн, калi кабачкi трохi падвянуць, акуратна адцiснуць. Калi адцiскаць занадта моцна, смак салаты пагоршыцца. У каструлю ўлiць 15 г алею, пакласцi кабачкi i нядоўга патушыць на моцным агнi (не адчыняючы накрыўкi). Калi яны будуць гатовыя, дадаць 20 г здробненай зялёнай цыбулi, 3 г падсоленага кунжуту, 1—2 зубчыкi маладога часнаку, змяшаць i зверху пасыпаць тонка нарэзаным чырвоным перцам (1шт.) або молатым чырвоным перцам. Кабачковы тортГэта iдэальная мужчынская страва, я нават сказала б закуска — пад пiва, а то i пад гарэлачку (толькi памятайце, што злоўжыванне спiртным вельмi шкодзiць здароўю, працы i паразуменню ў сям’i). Гэта iдэальная мужчынская страва, я нават сказала б закуска — пад пiва, а то i пад гарэлачку (толькi памятайце, што злоўжыванне спiртным вельмi шкодзiць здароўю, працы i паразуменню ў сям’i).Для цеста вазьмiце: 700—800 г ачышчаных кабачкоў, 2 яйкi, 1 чайную лыжку разрыхляльнiку, 0,5 чайнай лыжкi солi, перац, каля шклянкi мукi, 2 сталовыя лыжкi крухмалу, 5 сталовых лыжак алею. 700—800 г ачышчаных кабачкоў, 2 яйкi, 1 чайную лыжку разрыхляльнiку, 0,5 чайнай лыжкi солi, перац, каля шклянкi мукi, 2 сталовыя лыжкi крухмалу, 5 сталовых лыжак алею.Для соўса: 4 невялiкiя зубчыкi часнаку, 250 г маянэзу, 3 вараныя яйкi, 1 чайная лыжка солi 4 невялiкiя зубчыкi часнаку, 250 г маянэзу, 3 вараныя яйкi, 1 чайная лыжка солiАчышчаны ад насення i скуркi кабачок нацерцi на сярэдняй тарцы (калi кабачок малады, то можна не чысцiць). Пасалiць i пакiнуць на 15 хвiлiн, каб ён пусцiў сок. У атрыманую масу ўбiць яйкi, дадаць перац, разрыхляльнiк, алей i крухмал. Пры жаданнi ў цеста можна дадаць крыху здробненай зелянiны або балгарскага перцу. Паступова ўсыпаць столькi мукi, каб атрымалася даволi густое цеста. Пакiнуць на 30 хвiлiн для набухання. Калi пасля гэтага цеста стала больш вадкiм, г.зн. з кабачкоў выдзелiўся дадатковы сок, дасыпаць яшчэ мукi. У патэльнi разагрэць 1 сталовую лыжку алею, вылажыць 3 сталовыя лыжкi цеста i разраўняць яго па дне. Закрыць накрыўкай i пячы на агнi крыху меншым за сярэднi каля 10 хвiлiн — да ўтварэння румянай скарыначкi. Блiн перавярнуць i дасмажваць другi бок пад накрыўкай яшчэ хвiлiн 5. Перад выпечкай кожнага наступнага блiна ў патэльню налiваць 1 сталовую лыжку алею i награваць яго. З указанай колькасцi прадуктаў выходзiць 5 блiноў дыяметрам 24 см (проста дыяметр маёй патэльнi менавiта такi). Гатовыя кабачковыя блiны добра астудзiць. У вараных яек аддзялiць бялкi ад жаўткоў. Жаўткi расцерцi, а затым змяшаць з маянэзам. Дадаць соль i прапушчаны праз прэс часнок. Таксама ў соўс можна дадаць невялiкую колькасць дзёртага сыру. Блiны прамазаць атрыманым соўсам. Верх i бакi торта пасыпаць дзёртым бялком. Пакiнуць на 1 гадзiну для насычэння. Кабачкi, фаршыраваныя мясам, рысам i яйкамФаршыраваць кабачкi можна чым заўгодна, iснуе, напэўна, сотня разнавiднасцяў гэтай стравы. I заўсёды атрымлiваецца вельмi смачна. Адзiн з варыянтаў прапаную вашай увазе. Для тых, хто лiчыць, што без мяса насыцiцца немагчыма. Фаршыраваць кабачкi можна чым заўгодна, iснуе, напэўна, сотня разнавiднасцяў гэтай стравы. I заўсёды атрымлiваецца вельмi смачна. Адзiн з варыянтаў прапаную вашай увазе. Для тых, хто лiчыць, што без мяса насыцiцца немагчыма.Спатрэбiцца: 2 невялiкiя кабачкi, 1 вялiкая цыбулiна, 150 г ялавiчыны або 200 г свiнiны, 1 шклянка рысу, 3 яйкi, зелянiна, 200 г смятаны, 1 сталовая лыжка мукi, 1 сталовая лыжка топленага масла, соль, перац на смак. : 2 невялiкiя кабачкi, 1 вялiкая цыбулiна, 150 г ялавiчыны або 200 г свiнiны, 1 шклянка рысу, 3 яйкi, зелянiна, 200 г смятаны, 1 сталовая лыжка мукi, 1 сталовая лыжка топленага масла, соль, перац на смак.Падрыхтоўка фаршу. Прапусцiць праз мясарубку мяса i смажаную цыбулю, дадаць загадзя звараны рыс, сечаныя вараныя яйкi, зелянiну. Пасалiць, паперчыць, улiць 1/2 шклянкi халоднай вады, усё добра перамяшаць. Кабачкi разрэзаць напалову папярок, ачысцiць ад скуркi, насенне дастаць лыжкай. Напоўнiць фаршам, змясцiць у глыбокую патэльню або нiзкую каструлю, падлiць трохi вады, каб кабачкi не падгарэлi i паставiць на 30 хвiлiн у нагрэтую духоўку. Пасалiць смятану, змяшаць з мукой i топленым маслам. Залiць гэтай сумессю кабачкi i даць iм яшчэ трохi запекчыся. Перад падачай на стол асцярожна выкласцi кабачкi на талерку, можна залiць iх смятанай i пасыпаць зелянiнай. Ядомы анекдот Наведвальнiк у рэстаране клiча афiцыянта:Наведвальнiк у рэстаране клiча афiцыянта: — Паслухайце! Курыца, якую вы мне падалi, нясвежая! — Самi вiнаватыя. — Гэта чаму? — Таму што я прапаноўваў вам яе ў мiнулую сераду, а вы адмовiлiся.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння пачну словамi: "Адкрыйце для сябе кабачок!" Дыетолагi даўно здымаюць перад кабачком капялюш. Мала таго, што ў iм шмат калiю, ёсць яшчэ
|
|