21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бура даў даручэнні па лiквiдацыi наступстваў стыхii

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бура даў даручэнні па лiквiдацыi наступстваў стыхii Намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Вiктар Бура даў шэраг даручэнняў па лiквiдацыi наступстваў надзвычайных сiтуацый, якiя былi вызваныя моцным ветрам з дажджамi i навальнiцамi 15 лiпеня. Пад яго кiраўнiцтвам у Мiнску адбылося пасяджэнне камiсii па надзвычаных сiтуацыях пры Савеце Мiнiстраў.

Усяго ў вынiку стыхii пацярпелi 7 раёнаў Беларусi, але мацней за iншыя — Бярэзiнскi раён. Тут пашкоджаны 943 будынкi, дахі больш за 400 дамоў. У 144 населеных пунктах было парушана энергазабеспячэнне. У раёне пацярпела таксама больш 500 га пасеваў, пашкоджана 1570 га лесу. Тэлефонная сувязь адсутнiчала ў 21 населеным пункце. На дадзены момант яна ўсюды адноўлена. 34 населеныя пункты застаюцца без электрычнасцi. Для лiквiдацыi наступстваў стыхii прыцягнута больш за 700 чалавек i 100 адзiнак тэхнiкi.

Белта.

Тыдзень дажджоў i навальнiц Чакаецца, што ў чацвер i пятнiцу нас зноў будуць турбаваць кароткачасовыя дажджы, месцамi з навальнiцамi, паведамiлi рэдакцыi ў Белгiдраметцэнтры.   На ўсходзе ўначы ў чацвер дажджы моцныя. Тэмпература паветра ўдзень 17 лiпеня 18—23, 18 лiпеня — да 25 цяпла, уначы — 9—16 градусаў. У суботу невялiкiя дажджы з навальнiцамi захаваюцца на ўсходзе, а ў нядзелю — на захадзе краiны. Тэмпература паветра ў выхадныя ўначы 8—16, удзень 19—25 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

"Хорцiца" з хлява У вёсцы Павiцце Кобрынскага раёна ў хлявах двух непрацуючых жыхароў, а таксама ў лесе супрацоўнiкi мiлiцыi, упраўлення дэпартамента фiнансавых расследаванняў КДК па Брэсцкай вобласцi i пагранiчнiкi выявiлi склад лiкёра-гарэлачных вырабаў.   Украiнская гарэлка "Нямiраў-лiмон" i "Хорцiца" не мела акцызных марак Беларусi, а таму ўсё спiртное — 1300 бутэлек — было канфiскавана. Мiж iншым, кошт канфiскаванага хадавога тавару склаў каля 31,5 мiльёна рублёў.

Ігар ГРЫШЫН.

Беларускi ваенны суд вынес прыгавор па справе аб карупцыi на мяжы Прыгавор па гучнай справе аб карупцыi на мяжы вынес Беларускi ваенны суд.   На лаве падсудных апынулiся 22 чалавекi — былыя супрацоўнiкi мытнi, прадстаўнiкi камерцыйных структур i оперупаўнаважаны Камiтэта дзяржбяспекi.

Пачатку гэтай крымiнальнай справы паслужыла праверка аператыўнiкамi мытнага камiтэта адной аўтамабiльнай стаянкi. Недалёка ад пункта пропуску "Казловiчы" ў абсалютна ўсiх фурах (а iх была 21 машына) аказалiся не ў парадку дакументы.

Следства ўстанавiла, што абвiнавачваемыя стварылi дзве злачынныя арганiзацыi на пункце пропуску "Заходнi Буг" i Гродзенскай рэгiянальнай мытнi. Схемы iх крымiнальнай дзейнасцi былi практычна аднолькавыя: дарагая бытавая i камп’ютарная тэхнiка ўвозiлася ў Беларусь або Расiю пад выглядам танных будматэрыялаў альбо керамiчнай плiткi. Гэта дазваляла ўладальнiкам грузаў мiнiмiзаваць мытныя плацяжы, а ў бюджэт дзяржавы не паступалi значныя сумы грошай.

Большасць абвiнавачваемых атрымалi тэрмiны ад 10 да 12 гадоў пазбаўлення волi, сярод iх 10 былых супрацоўнiкаў мытнi самага рознага рангу — ад намеснiка начальнiка мытнi "Заходнi Буг" да iнспектара 3-га рангу.

Прыгавор, якi вынесены ўчора, — першы з цэлага шэрагу гучных крымiнальных спраў аб карупцыi на мытнi. Цяпер у судах краiны працягваюцца яшчэ два працэсы, дзе з 26 абвiнавачваемых 23 — былыя супрацоўнiкi пункта пропуску "Казловiчы". У Генеральнай пракуратуры iдзе расследаванне чарговай, ужо чацвёртай справы аб парушэннях у мытным заканадаўстве. У цэнтры ўвагi следчых знаходзiцца брэсцкi напрамак. Тут колькасць фiгурантаў большая, чым ва ўсiх трох справах разам узятых. Ужо ўстаноўлена больш як 50 абвiнавачваемых, сярод якiх не толькi супрацоўнiкi мытнi, але i работнiкi праваахоўных органаў.

Кар. БЕЛТА.

Абслугоўванне пасажыраў у маршрутках — на кантроль У апошнi час у ДУ "Транспартная iнспекцыя" Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый пачалi звяртацца грамадзяне, незадаволеныя якасцю абслугоўвання ў маршрутных таксi ў рэгулярных гарадскiх i прыгарадных экспрэсных зносiнах. У прыватнасцi, грамадзяне скардзiлiся на нявыдачу праязных дакументаў, выказвалi незадаволенасць санiтарным станам транспартных сродкаў.   У мэтах узмацнення кантролю за выкананнем перавозчыкамi пасажыраў па гэтых накiрунках правiлаў i ўмоў ажыццяўлення дзейнасцi, якая лiцэнзуецца, Транспартная iнспекцыя сумесна з ДАI да 24 лiпеня будзе правяраць бяспеку перавозак пасажыраў у рэгулярных зносiнах. У прыватнасцi, у дзённы i вячэрнi час на гарадскiх i прыгарадных рэгулярных маршрутах будуць праводзiцца праверкi па распрацаваных графiках. Адным з асноўных элементаў праверкi маршрутнага транспартнага сродку будзе з’яўляцца наяўнасць безбiлетных пасажыраў i правоз апошнiх звыш устаноўленай нормы.

Дарэчы, за два апошнiя месяцы супрацоўнiкамi аддзела кантролю фiлiяла Транспартнай iнспекцыi па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi быў правераны 1131 аўтобус, якi выконваў рэйсы на рэгулярных гарадскiх i прыгарадных маршрутах. Было зафiксавана 19 выпадкаў правозу пасажыраў звыш устаноўленай нормы, складзена 64 пастановы за правоз безбiлетных пасажыраў (штраф у сярэднiм склаў па 140 тысяч рублёў).

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Вiктар Бура даў шэраг даручэнняў па лiквiдацыi наступстваў надзвычайных сiтуацый, якiя былi вызваныя моцным ветрам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика