21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Партыі — у пасiве

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Партыі — у пасiве

На сёлетніх выбарах пры фармiраваннi акруговых выбаркамаў ад iх вылучана куды менш кандыдатаў, чым на мінулых

 

Першы этап кампанii па выбарах дэпутатаў — пройдзены: сфамiраваныя акруговыя камiсii. Вынiкi яго пракаментавала на сустрэчы з журналiстамi Лiдзiя Ярмошына — старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў.

Нагадаем, што выбарчых акруг — 110, на кожную даводзiцца ў сярэднiм каля 64 тыс. выбаршчыкаў i... камiсiя з 9—13 чалавек. Цэнтр-выбаркам схiляецца ўсё ж да максiмальнай колькасцi супрацоўнiкаў гэтых грамадскiх органаў. Лiдзiя Ярмошына патлумачыла гэта тым, што "ў акруговай выбарчай камiсii шмат паўнамоцтваў i дзевяцi чалавек недастаткова для таго, каб наладзiць добрую работу. Таму мы заўсёды рэкамендуем мясцовым уладам фармiраваць акруговыя выбарчыя камiсii ў поўным складзе".

Старшыня Цэнтрвыбаркама зрабiла акцэнт на тым, што актыўнасць палiтычных партый у сёлетнiх выбарах знiзiлася:

— Заявак палiтычных партый было менш, чым пры выбарах у 2004 годзе, калi таксама фармiравалiся акруговыя выбарчыя камiсii.

Асаблiвую ўвагу Лiдзiя Ярмошына звярнула на ўдзел у гэтых працэсах апазiцыйных палiтычных партый: сёлета яны вылучылi амаль у два з паловай разы менш прадстаўнiкоў, чым на мiнулых выбарах. Усяго ад грамадзян, працоўных калектываў, грамадскiх арганiзацый i палiтычных партый было вылучана 1853 кандыдаты. У актыў жа акруговых выбарчых камiсiй увайшлi толькi 1400. Так што не абышлося без конкурсу. Больш "пашанцавала" працоўным калектывам — iх заяўка задаволена на 80 працэнтаў, а за iмi — прадстаўнiкi ад грамадзян, грамадскiх аб’яднанняў, палiтычных партый. Нягледзячы на знiжэнне колькасцi прадстаўнiкоў апазiцыйных партый пры фармiраваннi акруговых камiсiй, iх заяўкi былi задаволены сёлета больш поўна:

— У 2004 годзе заяўка палiтычных партый была задаволена на 10 працэнтаў, а ў 2008 — на 32,2 працэнта, — паведамiла Лiдзiя Ярмошына.

Апазiцыйныя партыi будуць прадстаўлены ў акруговых камiсiях 38 удзельнiкамi. Старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла i тэрытарыяльныя асаблiвасцi: "Гомельская i Мiнская вобласцi пры адборы партыйных кандыдатаў аддалi перавагу партыям, якiя адносяць сябе да апазiцыйных".

Аднак самае цiкавае ўсё ж наперадзе. Вылучэнне самiх кандыдатаў у дэпутаты пачнецца з 20 лiпеня. Праўда, ужо сёння ў Цэнтр-выбаркам паступаюць заяўкi ад будучых патэнцыйных кандыдатаў на рэгiстрацыю iнiцыятыўных груп. Яны i правядуць збор подпiсаў, без якiх кандыдатам стаць немагчыма. Нагадаем, што для гэтага варта мець як мiнiмум тысячу подпiсаў.

— Усе подпiсы, сабраныя да 20 лiпеня, лiчацца несапраўднымi, — падкрэслiла Лiдзiя Ярмошына. — Падчас збору подпiсаў забаронена раздаваць лiстоўкi, нейкiя плакаты, якiя рэкламуюць будучых кандыдатаў у дэпутаты. Інiцыятыўная група можа толькi паказваць нейкiя iнфармацыйныя матэрыялы, якiя характарызуюць кандыдата.

Не менш цiкавая акалiчнасць датычыцца i самога механiзма галасавання. У прыватнасцi, галасаванне часова зарэгiстраваных беларусаў. Гэта грамадзяне, якiя патэнцыйна могуць прагаласаваць двойчы — па месцы i часовай, i пастаяннай рэгiстрацыi.

— Аднак яны складаюць толькi 0,2 працэнта ад агульнай колькасцi выбаршчыкаў. I нават калi ўсе яны парушаць закон, то iстотна на вынiкi выбараў гэта не паўплывае, — запэўнiла Лiдзiя Ярмошына.

Старшыня ЦВК адзначыла таксама, што гэта праблема не можа быць вырашана, пакуль не з’явiцца адзiны рэгiстр насельнiцтва. А вось рашэнне iншай праблемы Цэнтрвыбаркам прапанаваў: ствараць рэзервовыя перасоўныя ўчасткi для галасавання — на выпадак форс-мажорных абставiнаў. Напрыклад, на ўчастках на базе школ у кожную выбарчую кампанiю знаходзяцца "жартаўнiкi", якiя тэлефануюць i кажуць, што ўчастак замiнiраваны. Нi разу яшчэ гэта iнфармацыя, дзякуй Богу, не пацвердзiлася, аднак участак на гэты час закрываўся, а значыць, i знiкала магчымасць прагаласаваць. Каб не губляць тыя самыя патэнцыйныя галасы, Цэнтрвыбаркам i рэкамендуе ствараць рэзервовыя магчымасцi.

Старшыня Цэнтрвыбаркама паведамiла i пра мiжнароднае ўзаемадзеянне:

— На 29 лiпеня запланавана мая сустрэча з кiраўнiком назiральнай мiсii ад СНД — Сяргеем Лебедзевым. У жнiўнi, калi прыедуць прадстаўнiкi АБСЕ, мяркую, мы сустрэнемся з кiраўнiкамi i iх мiсii. У Вене ж адбудзецца нарада АБСЕ, дзе будуць разглядацца i пытаннi назiрання за выбарамi. Цэнтрвыбаркам там будзе прадстаўляць загадчык нашага прававога аддзела Надзея Кiсялёва. Насамрэч, у такiх мерапрыемствах павiнна ўдзельнiчаць я, аднак па вядомых прычынах гэта немагчыма. Паколькi я неўязная на тэрыторыю Аўстрыi, за мяне вымушаны аддувацца калегi.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сёлетніх выбарах пры фармiраваннi акруговых выбаркамаў ад iх вылучана куды менш кандыдатаў, чым на мінулых
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика