Такi зразумелы чужы боль
Такi зразумелы чужы боль
Мы ведаем яшчэ са школьных падручнiкаў пра злачынствы Вермахта ў Беларусi. Але
да таго, калi германская ваенная машына прайшлася па нашай краiне, яна пракацiла
па палове Еўропы, учыняючы злачынствы, пра якiя людзi ў розных краiнах узгадваюць
да нашых дзён.
Узгадваюць нашы суседзi з Польшчы — i хто iх боль зразумее так, як беларусы,
якiя самi моцна пацярпелi падчас вайны? Дзеля разумення i дзеля новых для нас
ведаў пра вайну ў Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi адкрылася выстава
"З найвялiкшай жорсткасцю... Злачынствы Вермахта ў Польшчы, верасень — кастрычнiк
1939 года".
Матэрыялы паказваюць толькi першыя два месяцы Другой сусветнай вайны на тэрыторыi Польшчы. Але гэтага дастаткова, каб уявiць спосабы нямецкай падрыхтоўкi да вайны, зразумець, якiя былi на той час iдэйныя i палiтычныя рэалii ў Германii, наколькi была навучаная i арганiзаваная яе армiя. Дакументальна пацверджаныя злачынствы, якiя былi ўчыненыя падчас бамбардзiровак, шматлiкiя праявы антысемiтызму i жорсткасцi ў дачыненнi да ваеннапалонных i грамадзянскiх абаронцаў. Падобныя выставы, якiя адбывалiся раней, выклiкалi шмат спрэчак у Германii наконт сапраўднай ролi Вермахта ў Другой сусветнай вайне. У нямецкай гiсторыi пераважае стэрэатып, што злачынствы ўчынялi эсэсаўцы i палiцэйскiя, а салдаты на фронце ваявалi... з павагай да асобаў, якiя знаходзiлiся па другi бок лiнii фронту, цi станавiлiся палоннымi, цi жылi на акупаваных тэрыторыях. І яшчэ адзiн стэрэатып датычыцца таго, што дзеяннi Вермахта былi асаблiва жорсткiя толькi пасля нападу на Савецкi Саюз. Але дакументы нас пераконваюць у тым, што ўжо з 1 верасня па 25 кастрычнiка 1939 года, у перыяд так званай вайсковай адмiнiстрацыi, менавiта Вермахт з’яўляўся вышэйшай уладай на акупаванай тэрыторыi II Рэчы Паспалiтай, i ён нясе адказнасць за ўсе злачынствы, якiя былi здзейсненыя ў той час. Задача гэтай выставы — папоўнiць матэрыялы экспазiцыi Гамбургскага iнстытута грамадскiх даследаванняў, якi працягвае iнфармаваць свет пра злачынствы той вайны, пра якую ўсё яшчэ балюча гаварыць i палякам, i беларусам. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы ведаем яшчэ са школьных падручнiкаў пра злачынствы Вермахта ў Беларусi. Але да таго, калi германская ваенная машына прайшлася па нашай краiне, яна |
|