"Хлопцы ў лазнi пiлi пiва, Але, бачна, не хапiла..."
"Хлопцы ў лазнi пiлi пiва, Але, бачна, не хапiла..."
Прыкмета часу (што крыўдна — не толькi гэтага...): калi на вашай вулiцы паклалi новы асфальт, пабялiлi ўсе фасады, паставiлi новыя платы, а з афiцыйным вiзiтам нiхто не прыехаў, значыць вы... не дома, а недзе за мяжой. Як туды патрапiлi? Ды лёгка — адзiн з магчымых "спосабаў" Наталля Пастарнак апiсала. Яе знаёмы — на рынку гандлюе, у Польшчу па тавар "матаецца". Вось i ў той дзень сабраўся, нават за кальцавую выехаў, — агледзеўся, што дакументы забыў... Прыйшлося назад скiраваць. Толькi развярнуўся, бачыць: сусед на ўзбочыне. I, бедны, п’яны ў дымiну. Не кiдаць жа так чалавека?.. Загрузiў у свой "бусiк" яго веласiпед, потым — самога i... забыўся. Успомнiў — толькi на гранiцы. I тое не сам — мытнiкi "дапамаглi".Што рабiць? Ну не назад жа вяртацца?.. Тых самых мытнiкаў папрасiў, каб прыгледзелi крыху за спячым, а сам хуценька, адна нага тут, другая там... У прынцыпе, як хацеў, так i выйшла — хутка абярнуўся. Але ж там, дзе пакiнуў, суседа ўжо не застаў: з’ехаў той на спадарожнай машыне. "Пакрыўдзiўся... I добры ж мужык!.. Цяпер мо век не даруе", — усю дарогу перажываў гандляр. Таму, прыехаўшы дамоў, першай справай бегма да суседа — прабачацца-каяцца i, калi даруе, мiравую пiць. — А я ўжо ўсё, я з гэтым завязаў, — адразу агарошыў той, убачыўшы пляшку. — Кроплi ў рот не вазьму! — Як? Чаму? Ды быць не можа!? — здзiвiўся гандляр. — Можа, — уздыхае сусед i па сакрэце так, даверлiва дадае, — каб ты ведаў, брат, да чаго я дапiўся... Не паверыш: за ноч на веласiпедзе да Брэста адмахаў! Каб не мытня там, — Бог ведае, дзе быў бы. ...Як вы, напэўна, зразумелi, гiсторыю гэту мы ўзгадалi нездарма: ў сваiх лiстах удзельнiкi конкурсу на лепшы подпiс да здымка якраз i пiсалi... Зрэшты, пра што, чытайце самi. З чаго толькi пачаць? Ну напэўна ж, з эпiграфа ад сужэнцаў Астроўскiх з Мiнска: Шчыра скажам: мы не з першых, Хто пра лазню пiша вершы, А па праўдзе, дык павiнны Мы складаць аб лазнях гiмны! Не трэба, мусiць, нагадваць, чаму?.. Ну хiба словамi спадарынi Гудачковай: Хто ў парылцы, Хто на сонцы, Хто — у веламарафонцы... Рух, вада — без дактароў Будзеш ты заўжды здароў! А калi "пакалечыўся" — у лазню ўжо нельга: яшчэ горай будзе, лiчыць спадарыня Янучок з в. Загорнае Клецкага раёна. I таму на здымку бачыць не што iншае, як работу... мытнi: Калi ўзяў на грудзi, братка, То не рвiся ў гэту хатку, Бо глядзяць там вельмi строга — Бачыш — трое ля парога: Хто, падвыпiўшы прыехаў, Той нямытым i паехаў. Так-так, адправяць назад, прагоняць. Але ж, як нi дзiўна гэта гучыць, нiхто з прагнаных брудным не застанецца. Чаму? Алег Раманоўскi з г.п. Iвянец мяркуе, што ў кожнага з iх дома ўласная лазня будзе. А да гэтай... Мы не парыцца iдзём — Мы пяць тысяч "наскрабём"... Калi добра ўзяць на грудзi, Жонка шыю мылiць будзе. Не без таго, згадзiцеся. Але ж да жонкi той яшчэ дабрацца трэба. А тут — праблема, пра якую, можна сказаць, у адзiн голас заявiлi двое. Толькi рознымi словамi: Тры Адамы з Аўцюкоў Не стрымаюць мацюкоў: Злыднi сцiбрылi з палiцы Iх кашулi й нагавiцы... Падкажыце, людзi-братцы, Да калiнак, як дабрацца? — пытае немаведама каго М.П. Дубовiк з Бярэзiншчыны. Мiкалай Старых з Гомеля, як быццам ведае... Але сумненнi ёсць: Каля лазнi, што ў скверы, Мыла з’елi кавалеры: Пакуль мылiся яны, Зладзюган украў штаны I яшчэ, пракляты, следам, Пацягнуў веласiпеды... А пяшэчкам, без штаноў Не адправiшся дамоў. Сёння — не... А вось заўтра — цалкам магчыма. Так, прынамсi, мяркуюць муж i жонка Астроўскiя з Мiнска, бо ведаюць, што Журналiсты вельмi падкi На кур’ёзныя выпадкi. Могуць лёгка перайначыць, Тое, што нiхто не бачыць. I тады — ...Моду новую ўвядуць, Раструбяць па "тэлеках" I з парылкi не ў ваду, — Люд памчыць на велiках! Што, згадзiцеся, будзе досыць нечаканым, але ж, мо, прыемным? Шкада, што веладарожкi няма ля блiжэйшай лазнi. I веласiпеда (асабiста ў мяне. — В.Д.) — праверыла б. А так — гатова паверыць, на слова, але не каму-небудзь, а сваiм чытачам. Так што калi ў вас ёсць лазня, велiк i нейкая сцежка, каб, злезшы з палка, разагнацца, паспрабуйце (для пачатку — можна ў бок рэчкi)... А потым — напiшыце пра свае адчуваннi-ўражаннi. Мо i сапраўды падчас лазнi грэх сябе абмяжоўваць спрадвечнымi парай, венiкам ды халоднай вадой?.. Прабачце, пра асноўнае ледзь не забылася, — сужэнцы Астроўскiя нагадалi: усё, што бачыцца на здымку, яны "прачыталi", можна сказаць, лiтаральна: Хлопцы ў лазнi пiлi пiва, Але, бачна, не хапiла. Вось i выбралi хлапца Быць у якасцi "ганца". А хлапец ужо ў дзеда Просiць даць веласiпеда... I нiхто не дасць адказ, У каторы ж гэта раз? Не адступiла ад здымка i спадарыня Гудачкова з Жыткавiчаў: Па праекце трох тых Ваняў Збудавалi ў вёсцы "Баню". Ванi тож прыйшлi памыцца, Толькi штось не йдзе вадзiца. ...А была б тут лазенька, Мылiся б вы класненька! У чым (можа нехта спытаць) рознiца памiж адным аб’ектам i другiм? У тым, што першы будуецца, за грошы i па прынцыпе "гэта ж не сабе", а другi — з любоўю, прычым да ўсiх i кожнага, хто потым мыцца будзе. Адно тады важна — дзень не пераблытаць. Як (на думку спадарынi Чыгрынавай з вёскi Забалацце Вiлейскага раёна) гэтыя мужыкi са здымка: I была б тут навiна... Тыя хлопцы — з бадуна, Прыпаўзлi, прадраўшы вочы... Зiрк — субота: дзень жаночы. На жаль, не тлумачыць Любоў Мiхайлаўна, куды яны там "зiркнулi" — на шыльду, што недзе за кадрам, цi непасрэдна ў памывачную? Хутчэй, другое, бо бач — разгубiлiся, не ведаюць, што рабiць цяпер — назад вярнуцца, альбо цягу даць: Калi кроў кiпiць, вiхурыць, Тут ужо не да размоў... Хто — вылузваўся са скуры, А хто толькi са штаноў. Яно i зразумела — чаго не зробiш, каб спадабацца... Адно — Для жанчын усё так проста: Шэсцьдзесят на дзевяноста... Для мужчын жа нават Бог Эталон стварыць не змог... Толькi ў лазнi ўсё празрыста (Там спрадвек усе нудысты)... Апалон для вас фiгура? То айда на фiзкультуру! — раiць гэта спадар Дубовiк. I зразумела ж, не толькi моладзi — быць прыгожым, любiмым, здаровым нiкому не позна. I нiколi... А будзе гэта — глядзiш, i ў нас (прычым паўсюль) пабеляцца фасады, заасфальтуюцца дарогi, пабудуюцца (ды з любоўю) новыя крамы, лазнi, клубы, кавярнi, напiшуцца прыгожыя вершы... У тым лiку i да новага конкурснага здымка. А цяпер — пра стары. На iм, нагадаем, была маладзiца, якая на велiку, у карзiне, везла дзiця. Дык вось — лепшыя радкi пра гэту салодкую парачку, паводле меркавання вялiкага чытацкага журы, склалi спадарынi Вiкторыя Шчэбет i Любоў Чыгрынава з Вiлейкi i Вiлейшчыны, Уладзiмiр Сiтнiк са Старадарожчыны, Уладзiмiр Лабко са Слонiмшчыны, Дзянiс Андросiк з Узды... З чым пагадзiлася i другое журы — маленькае рэдакцыйнае. Таму прыз у выглядзе падпiскi на дарагую сэрцам "Звязду" (на чацвёрты квартал гэтага года накiроўваецца ва Ўзду). Хочаце, каб да вас? Пiшыце. Пажадана коратка (максiмум 8 радкоў), па магчымасцi, смешна. Здымак дадаецца. Валянцiна Доўнар. "Хлопцы ў лазнi пiлi пiва, Але, бачна, не хапiла..." Прыкмета часу (што крыўдна — не толькi гэтага...): калi на вашай вулiцы паклалi новы асфальт, пабялiлi ўсе фасады, паставiлi новыя платы, а з афiцыйным вiзiтам нiхто не прыехаў, значыць вы... не дома, а недзе за мяжой. Як туды патрапiлi? Ды лёгка — адзiн з магчымых "спосабаў" Наталля Пастарнак апiсала. Яе знаёмы — на рынку гандлюе, у Польшчу па тавар "матаецца". Вось i ў той дзень сабраўся, нават за кальцавую выехаў, — агледзеўся, што дакументы забыў... Прыйшлося назад скiраваць. Толькi развярнуўся, бачыць: сусед на ўзбочыне. I, бедны, п’яны ў дымiну. Не кiдаць жа так чалавека?.. Загрузiў у свой "бусiк" яго веласiпед, потым — самога i... забыўся. Успомнiў — толькi на гранiцы. I тое не сам — мытнiкi "дапамаглi". Што рабiць? Ну не назад жа вяртацца?.. Тых самых мытнiкаў папрасiў, каб прыгледзелi крыху за спячым, а сам хуценька, адна нага тут, другая там... У прынцыпе, як хацеў, так i выйшла — хутка абярнуўся. Але ж там, дзе пакiнуў, суседа ўжо не застаў: з’ехаў той на спадарожнай машыне. "Пакрыўдзiўся... I добры ж мужык!.. Цяпер мо век не даруе", — усю дарогу перажываў гандляр. Таму, прыехаўшы дамоў, першай справай бегма да суседа — прабачацца-каяцца i, калi даруе, мiравую пiць. — А я ўжо ўсё, я з гэтым завязаў, — адразу агарошыў той, убачыўшы пляшку. — Кроплi ў рот не вазьму! — Як? Чаму? Ды быць не можа!? — здзiвiўся гандляр. — Можа, — уздыхае сусед i па сакрэце так, даверлiва дадае, — каб ты ведаў, брат, да чаго я дапiўся... Не паверыш: за ноч на веласiпедзе да Брэста адмахаў! Каб не мытня там, — Бог ведае, дзе быў бы. ...Як вы, напэўна, зразумелi, гiсторыю гэту мы ўзгадалi нездарма: ў сваiх лiстах удзельнiкi конкурсу на лепшы подпiс да здымка якраз i пiсалi... Зрэшты, пра што, чытайце самi. З чаго толькi пачаць? Ну напэўна ж, з эпiграфа ад сужэнцаў Астроўскiх з Мiнска: Шчыра скажам: мы не з першых, Хто пра лазню пiша вершы, А па праўдзе, дык павiнны Мы складаць аб лазнях гiмны! Не трэба, мусiць, нагадваць, чаму?.. Ну хiба словамi спадарынi Гудачковай: Хто ў парылцы, Хто на сонцы, Хто — у веламарафонцы... Рух, вада — без дактароў Будзеш ты заўжды здароў! А калi "пакалечыўся" — у лазню ўжо нельга: яшчэ горай будзе, лiчыць спадарыня Янучок з в. Загорнае Клецкага раёна. I таму на здымку бачыць не што iншае, як работу... мытнi: Калi ўзяў на грудзi, братка, То не рвiся ў гэту хатку, Бо глядзяць там вельмi строга — Бачыш — трое ля парога: Хто, падвыпiўшы прыехаў, Той нямытым i паехаў. Так-так, адправяць назад, прагоняць. Але ж, як нi дзiўна гэта гучыць, нiхто з прагнаных брудным не застанецца. Чаму? Алег Раманоўскi з г.п. Iвянец мяркуе, што ў кожнага з iх дома ўласная лазня будзе. А да гэтай... Мы не парыцца iдзём — Мы пяць тысяч "наскрабём"... Калi добра ўзяць на грудзi, Жонка шыю мылiць будзе. Не без таго, згадзiцеся. Але ж да жонкi той яшчэ дабрацца трэба. А тут — праблема, пра якую, можна сказаць, у адзiн голас заявiлi двое. Толькi рознымi словамi: Тры Адамы з Аўцюкоў Не стрымаюць мацюкоў: Злыднi сцiбрылi з палiцы Iх кашулi й нагавiцы... Падкажыце, людзi-братцы, Да калiнак, як дабрацца? — пытае немаведама каго М.П. Дубовiк з Бярэзiншчыны. Мiкалай Старых з Гомеля, як быццам ведае... Але сумненнi ёсць: Каля лазнi, што ў скверы, Мыла з’елi кавалеры: Пакуль мылiся яны, Зладзюган украў штаны I яшчэ, пракляты, следам, Пацягнуў веласiпеды... А пяшэчкам, без штаноў Не адправiшся дамоў. Сёння — не... А вось заўтра — цалкам магчыма. Так, прынамсi, мяркуюць муж i жонка Астроўскiя з Мiнска, бо ведаюць, што Журналiсты вельмi падкi На кур’ёзныя выпадкi. Могуць лёгка перайначыць, Тое, што нiхто не бачыць. I тады — ...Моду новую ўвядуць, Раструбяць па "тэлеках" I з парылкi не ў ваду, — Люд памчыць на велiках! Што, згадзiцеся, будзе досыць нечаканым, але ж, мо, прыемным? Шкада, што веладарожкi няма ля блiжэйшай лазнi. I веласiпеда (асабiста ў мяне. — В.Д.) — праверыла б. А так — гатова паверыць, на слова, але не каму-небудзь, а сваiм чытачам. Так што калi ў вас ёсць лазня, велiк i нейкая сцежка, каб, злезшы з палка, разагнацца, паспрабуйце (для пачатку — можна ў бок рэчкi)... А потым — напiшыце пра свае адчуваннi-ўражаннi. Мо i сапраўды падчас лазнi грэх сябе абмяжоўваць спрадвечнымi парай, венiкам ды халоднай вадой?.. Прабачце, пра асноўнае ледзь не забылася, — сужэнцы Астроўскiя нагадалi: усё, што бачыцца на здымку, яны "прачыталi", можна сказаць, лiтаральна: Хлопцы ў лазнi пiлi пiва, Але, бачна, не хапiла. Вось i выбралi хлапца Быць у якасцi "ганца". А хлапец ужо ў дзеда Просiць даць веласiпеда... I нiхто не дасць адказ, У каторы ж гэта раз? Не адступiла ад здымка i спадарыня Гудачкова з Жыткавiчаў: Па праекце трох тых Ваняў Збудавалi ў вёсцы "Баню". Ванi тож прыйшлi памыцца, Толькi штось не йдзе вадзiца. ...А была б тут лазенька, Мылiся б вы класненька! У чым (можа нехта спытаць) рознiца памiж адным аб’ектам i другiм? У тым, што першы будуецца, за грошы i па прынцыпе "гэта ж не сабе", а другi — з любоўю, прычым да ўсiх i кожнага, хто потым мыцца будзе. Адно тады важна — дзень не пераблытаць. Як (на думку спадарынi Чыгрынавай з вёскi Забалацце Вiлейскага раёна) гэтыя мужыкi са здымка: I была б тут навiна... Тыя хлопцы — з бадуна, Прыпаўзлi, прадраўшы вочы... Зiрк — субота: дзень жаночы. На жаль, не тлумачыць Любоў Мiхайлаўна, куды яны там "зiркнулi" — на шыльду, што недзе за кадрам, цi непасрэдна ў памывачную? Хутчэй, другое, бо бач — разгубiлiся, не ведаюць, што рабiць цяпер — назад вярнуцца, альбо цягу даць: Калi кроў кiпiць, вiхурыць, Тут ужо не да размоў... Хто — вылузваўся са скуры, А хто толькi са штаноў. Яно i зразумела — чаго не зробiш, каб спадабацца... Адно — Для жанчын усё так проста: Шэсцьдзесят на дзевяноста... Для мужчын жа нават Бог Эталон стварыць не змог... Толькi ў лазнi ўсё празрыста (Там спрадвек усе нудысты)... Апалон для вас фiгура? То айда на фiзкультуру! — раiць гэта спадар Дубовiк. I зразумела ж, не толькi моладзi — быць прыгожым, любiмым, здаровым нiкому не позна. I нiколi... А будзе гэта — глядзiш, i ў нас (прычым паўсюль) пабеляцца фасады, заасфальтуюцца дарогi, пабудуюцца (ды з любоўю) новыя крамы, лазнi, клубы, кавярнi, напiшуцца прыгожыя вершы... У тым лiку i да новага конкурснага здымка. А цяпер — пра стары. На iм, нагадаем, была маладзiца, якая на велiку, у карзiне, везла дзiця. Дык вось — лепшыя радкi пра гэту салодкую парачку, паводле меркавання вялiкага чытацкага журы, склалi спадарынi Вiкторыя Шчэбет i Любоў Чыгрынава з Вiлейкi i Вiлейшчыны, Уладзiмiр Сiтнiк са Старадарожчыны, Уладзiмiр Лабко са Слонiмшчыны, Дзянiс Андросiк з Узды... З чым пагадзiлася i другое журы — маленькае рэдакцыйнае. Таму прыз у выглядзе падпiскi на дарагую сэрцам "Звязду" (на чацвёрты квартал гэтага года накiроўваецца ва Ўзду). Хочаце, каб да вас? Пiшыце. Пажадана коратка (максiмум 8 радкоў), па магчымасцi, смешна. Здымак дадаецца. Валянцiна Доўнар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыкмета часу (што крыўдна — не толькi гэтага...): калi на вашай вулiцы паклалi новы асфальт, пабялiлi ўсе фасады, паставiлi новыя платы, а з афiцыйны |
|