Віктар Ганчарэнка: "Паўтарыць бы вынiк мiнулага чэмпiянату"
Віктар Ганчарэнка: "Паўтарыць бы вынiк мiнулага чэмпiянату"
Футбалiсты барысаўскага БАТЭ зрабiлi добрую заяўку на перамогу ў чэмпiянаце краiны. Вядома ж, казаць аб паўторы вынiку мiнулага сезона рана, аднак заплюшчваць вочы на дасягненнi дзеючых чэмпiёнаў Беларусi карэспандэнт "Звязды" не стала: БАТЭ датэрмiнова аформiў лiдарства ў вышэйшай лiзе пасля першага круга, на рахунку каманды 10 перамог, а ў графе "паражэннi" пасля чатырнаццацi тураў красуецца нуль. Улiчваючы, што ў гэтым сезоне барысаўчанамi кiруе малады настаўнiк, БАТЭ можна павiншаваць з яго дасягненнямi. Вiктар Ганчарэнка ўжо трэнiраваў БАТЭ, калi ў мiнулым сезоне Ігар Крыўшэнка трапiў у бальнiцу, i тады даказаў сваю прафесiйную прыдатнасць. А зусiм нядаўна ў матчы 14-га тура вучань яшчэ i паднёс урок свайму настаўнiку. БАТЭ выйграла ў "Дынама" з лiкам 2:0 (Iгар Крыўшэнка перайшоў з БАТЭ ў мiнскае "Дынама"). Праўда, не гэту перамогу Вiктар Мiхайлавiч лiчыць галоўнай у гэтым сезоне. — Я спадзяюся, што галоўная перамога ў нас яшчэ наперадзе, — сказаў ён. — З чым вы звязваеце ўпэўненую гульню БАТЭ ў чэмпiянаце краiны? Нiводнага паражэння за чатырнаццаць матчаў, датэрмiновае лiдарства ў першым крузе... — Цьфу-цьфу-цьфу, каб не сурочыць. Усё дзякуючы таму, што каманда ў нас збалансаваная. Калi БАТЭ ў мiнулым сезоне стаў чэмпiёнам, то мэта можа быць толькi адна — паўтарыць гэты вынiк. I ўсё ж я не стаў бы пакуль забягаць наперад. Вось у кастрычнiку-лiстападзе i паглядзiм, цi змаглi мы дасягнуць сваёй мэты. 14 тураў — гэта ўжо гiсторыя. Расслабляцца нам не варта. — Тым больш, што акрамя нацыянальнага першынства БАТЭ гуляе i ў квалiфiкацыi Лiгi чэмпiёнаў. Як каманда разрываецца памiж двух франтоў? — Згодны, што выступленне на двух франтах — гэта дадатковая нагрузка для iгракоў, болей матчаў. Аднак свежае паветра, прырода, плаванне ў басейне дапамагае прывесцi футбалiстаў у тонус. — Цi не расчараваў вас iсландскi "Валюр", якi так i не змог забiць гол у гасцях? — Не расчараваў. Проста мы былi гатовыя да свайго сапернiка. Аднак не трэба забывацца на гульню ў адказ у Iсландыi. "Валюр" — добрая каманда. — Вы адзiн з самых маладых трэнераў вышэйшай лiгi. З кагосьцi з калег-сапернiкаў па чэмпiянаце бераце прыклад? — Ведаеце, як кажуць: самы лепшы трэнер — сам сабе трэнер. — I ўсё ж не магу не пацiкавiцца, як звяртаюцца да свайго маладога настаўнiка iгракi? — Зразумела, Вiктар Мiхайлавiч. У нас жа дысцыплiна. — Якi стыль гульнi вам iмпануе як былому абаронцу? — Мне падабаецца, калi надзейна ззаду, у абароне, а спераду весела, каб iгракi iшлi ў атаку. Iрына ПРЫМАК.
Даведка. Вiктар Ганчарэнка. Нарадзiўся 10 верасня 1977 года ў Хойнiках. Выступаў у РВАР (1995—97) i БАТЭ (1998—2002). Двухразовы чэмпiён Беларусi, двухразовы сярэбраны (1998, 2000) i бронзавы (2001) прызёр чэмпiянатаў Беларусi. З 2004 па 2006 год — трэнер дубля БАТЭ, з 2007 года — старшы трэнер БАТЭ, з 13 лiстапада 2007 года — галоўны настаўнiк БАТЭ. . Вiктар Ганчарэнка. Нарадзiўся 10 верасня 1977 года ў Хойнiках. Выступаў у РВАР (1995—97) i БАТЭ (1998—2002). Двухразовы чэмпiён Беларусi, двухразовы сярэбраны (1998, 2000) i бронзавы (2001) прызёр чэмпiянатаў Беларусi. З 2004 па 2006 год — трэнер дубля БАТЭ, з 2007 года — старшы трэнер БАТЭ, з 13 лiстапада 2007 года — галоўны настаўнiк БАТЭ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбалiсты барысаўскага БАТЭ зрабiлi добрую заяўку на перамогу ў чэмпiянаце краiны. Вядома ж, казаць аб паўторы вынiку мiнулага сезона рана, аднак зап
|
|