Беларус загінуў на моры...
Беларус загінуў на моры...
У Алушце ў сераду за 500 метраў ад берага насупраць пляжа санаторыя "Крымская рэв’ера" загiнуў 26-гадовы беларус, перадаюць iнфармацыйныя агенцтвы. Бяда здарылася з жыхаром Мiнска, якi катаўся на моры на водным матацыкле. На вялiкай хуткасцi скутар, за рулём якога знаходзiўся няшчасны, сутыкнуўся з прыватнай яхтай "Анжалiка": у вынiку здарэння беларус загiнуў на месцы. Паводле звестак прэс-службы Галоўнага ўпраўлення МНС Украiны ў Крыме, загiнулы разам са сваiм сябрам наладзiлi гонкi на вадзе. Апошнi, дарэчы, уратаваўся цудам: за некалькi iмгненняў да сутыкнення ён звалiўся ў ваду. Зараз высвятленнем усiх акалiчнасцяў гэтага здарэння займаюцца кампетэнтныя службы Ўкраiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Алушце ў сераду за 500 метраў ад берага насупраць пляжа санаторыя "Крымская рэв’ера" загiнуў 26-гадовы беларус, перадаюць iнфармацыйныя аг |
|