Пацярпелы двойчы пабываў у ДТЗ...
Пацярпелы двойчы пабываў у ДТЗ...
22-гадовы кiроўца "Мерседэса" ўмудрыўся ноччу ў Мiнску за адну хвiлiну двойчы трапiць у дарожна-транспартныя здарэннi. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" iнспектар аддзялення агiтацыi i прапаганды ДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандр Гузаў, першае ДТЗ з удзелам гэтага вадзiцеля адбылося каля а паловы трэцяй ночы на перакрыжаваннi вулiц Старажоўскай i Багдановiча: кiроўца парушыў патрабаванне дарожнага знака i ў вынiку сутыкнуўся з аўтамабiлем "Фольксваген". Аднак замест таго, каб застацца на месцы аварыi, парушальнiк нацiснуў на газ i паспрабаваў знiкнуць. Толькi, вiдаць, удача ад яго той ноччу сапраўды адвярнулася: праз хвiлiну на вулiцы Янкi Купалы "Мерседэс" вынесла за межы праезнай часткi i аўтамабiль сутыкнуўся з асвятляльнай мачтай. Пакуль невядома, ад чаго ўцякаў кiроўца пасля ўчынення першага ДТЗ — на той момант апытаць яго не ўяўлялася магчымым: у вынiку другога здарэння пацярпелы з пераломамi касцей таза i траўмай жывата быў тэрмiнова дастаўлены ў бальнiцу. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22-гадовы кiроўца "Мерседэса" ўмудрыўся ноччу ў Мiнску за адну хвiлiну двойчы трапiць у дарожна-транспартныя здарэннi. |
|