Абзац
Абзац
59-гадовы будаўнiк СУ № 46 гомельскага прадпрыемства "Трэст № 14" загiнуў пад бетоннай плiтой вагой каля 1,5 тоны. Няшчасны выпадак адбыўся ў сераду каля 19 гадзiн. Майстар даў траiм будаўнiкам указанне правесцi зварку ўстаноўленых плiт агароджы. У яго адсутнасць рабочыя вырашылi выраўняць адну з iх, плiта ўпала на газарэзчыка. Ён памёр ад болевага шоку i шматлiкiх пераломаў. 41 населены пункт Жыткавiцкага, Светлагорскага, Рагачоўскага i Жлобiнскага раёнаў апынулiся на некалькi гадзiн без электразабеспячэння ў вынiку разгулу стыхii. На лiквiдацыю аварый было дадаткова прыцягнута 92 чалавекi i 25 адзiнак тэхнiкi. Жыхар Шаркаўшчыны загiнуў пры ачыстцы калодзежа на прыватным падворку, яшчэ адзiн чалавек дастаўлены ў бальнiцу. Трагедыя здарылася ўвечары 16 лiпеня. У калодзежы выратавальнiкi райаддзела па надзвычайных сiтуацыях знайшлi труп працаўнiка мясцовага гароднiнасушыльнага завода, 1967 г.н. Як высветлiлася, яго калега па працы звярнулася з просьбай пачысцiць калодзеж. Падчас працы мужчына страцiў прытомнасць. Прычыны смерцi высвятляюцца. Яму на дапамогу спусцiўся яго прыяцель, супрацоўнiк МНС, якi таксама адчуў недамаганне. Выратавальнiка паспелi ўзняць на паверхню, ён шпiталiзаваны. Учора ў тры гадзiны ночы ў пансiянаце "Какаду" паблiзу Еўпаторыi з акна выпаў 10-гадовы хлопчык, жыхар Масквы. Ён знаходзiцца ў рэанiмацыйным аддзяленнi мясцовай бальнiцы з дыягназам закрытая чэрапна-мазгавая траўма i алкагольнае ап’яненне. Высвятляюцца ўсе абставiны здарэння. Пад Гамбургам сутыкнулiся сухагруз i танкер, у воды Эльбы вылiлася каля 400 тон палiва. Суднаходства ў раёне надзвычайнага здарэння прыпыненае, выратавальнiкi ставяць загарадкi, каб спынiць распаўсюджанне плямы. На месца аварыi для ачысткi вады прыбылi спецыяльныя плаўсродкi. Спецыялiсты аблятаюць раён, каб ацанiць маштабы бедства. Помнiк шпротам устаноўлены ў горадзе Мамонава Калiнiнградскай вобласцi. Ён заклiканы не толькi прыцягнуць турыстаў, але i заявiць аб высокай якасцi расiйскай рыбнай прадукцыi, лiчаць iнiцыятары. Медны помнiк створаны ў выглядзе кансервавай бляшанкi, з якой быццам выскоквае рыба. Такi праект у Мамонава з’явiўся невыпадкова: з 1949 года тут працуе кансервавы завод, значную частку прадукцыi якога складаюць менавiта шпроты. Поўны абзацЖыхар Нiжняга Ноўгарада папрасiў сваю жонку схадзiць у магазiн па пiва, на што тая адказала рашучай адмовай. Пакрыўджаны такiм паваротам падзей чалавек дастаў пнеўматычнае ружжо ІЖ-56 i адкрыў агонь па клетцы з двума папугаямi i кухонным скарбе. У вынiку iнцыдэнту абодва папугаi загiнулi. Пацярпеў i скарб. Зламыснiк затрыманы i дастаўлены ў мiлiцыю. Прычыны адмовы жонкi купiць свайму мужу пiва не ўдакладняюцца. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Помнiк шпротам устаноўлены ў горадзе Мамонава Калiнiнградскай вобласцi. Ён заклiканы не толькi прыцягнуць турыстаў, але i заявiць аб высокай якасцi ра |
|