Рознакаляровыя двайняты
Рознакаляровыя двайняты
У Берлiнскiм раддоме нарадзiлiся двайняты з розным колерам скуры. Мацi дзяцей родам з Афрыкi, бацька — немец. 35-гадовая афрыканка Флорэнс-Адо Герт ведала, што чакае дваiх хлопчыкаў, але калi яны з’явiлiся на свет, яна страцiла мову. Пасля нараджэння цемнаскурага, цемнавокага i чарнавалосага Леа i светласкурага блакiтнавокага i чарнавалосага Раяна мацi з цяжкасцю гаворыць аб сваiх пачуццях. Для бацькi, 40-гадовага немца Штэфана Герта, гэта быў "сапраўдны сюрпрыз". "Першым нарадзiўся малы са светлай скурай", — распавядае ўрач клiнiкi Бiргiт Вэбер, — потым з’явiўся хлопчык з вiдавочна цёмным колерам скуры". Флорэнс-Адо — негрыцянка родам з Ганы, Герт — карэнны немец. Генетыкі тлумачаць, што такi генетычны "кур’ёз" адбыўся з-за таго, што сярод яе продкаў быў "белы" цi сярод продкаў бацькi быў цёмнаскуры. Хлопчыкi адрознiваюцца не толькi колерам скуры, але i характарам. Раян, са сваёй светлай скурай i блакiтнымi вачыма — вельмi тэмпераментны, Леа больш спакойны. Рэндзi, старэйшы 18-гадовы брат двайнятак, вельмi ганарыцца "рознакаляровымi братамi". Эксперты сцвярджаюць, што дзецi з такiмi рознымi знешнiмi данымi нараджаюцца ў адным выпадку на мiльён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мацi дзяцей родам з Афрыкi, бацька — немец. 35-гадовая афрыканка Флорэнс-Адо Герт ведала, што чакае дваiх хлопчыкаў, але калi яны з’явiлiся на свет, я
|
|