Аляксандр Лукашэнка: «Дасягненнi нашых спартсменаў прымусiлi гаварыць пра беларусаў як пра спартыўну
Аляксандр Лукашэнка: «Дасягненнi нашых спартсменаў прымусiлi гаварыць пра беларусаў як пра спартыўную нацыю»
Маладая беларуская дзяржава зрабiла ўсё, каб падрыхтаваць дастойную алiмпiйскую
дэлегацыю. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстых
провадах беларускай спартыўнай дэлегацыi на Гульнi ХХІХ Алiмпiяды ў Пекiн.
"Мы праводзiм вас з пачуццём гонару i надзеяй на вашы поспехi, — адзначыў кiраўнiк
дзяржавы. — Спадзяёмся, што рэзультатыўнасць выступленняў i папаўненнi ў скарбонку
алiмпiйскiх узнагарод таксама будуць дастойнымi".
Беларускiя спартсмены заваявалi права выступаць у 26 вiдах спорту па 130 дысцыплiнах алiмпiйскай праграмы. Гэта лепшы паказчык у параўнаннi з усiмi папярэднiмi Алiмпiйскiмi гульнямi. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што дасягненнi беларускiх спартсменаў у апошнiя гады прымусiлi гаварыць пра беларусаў як пра спартыўную нацыю. "Вашы перамогi — гэта магутны стымул развiцця масавай фiзiчнай культуры ў гарадах i вёсках. Цвёрда ведайце, што тут, на Радзiме, беларускi народ ад малога да вялiкага будзе востра перажываць за кожнага з вас", — запэўнiў кiраўнiк дзяржавы алiмпiйцаў. "Я хвалююся не менш, чым вы", — дадаў ён. Паводле слоў Прэзiдэнта, самае галоўнае, каб спартсмены выступiлi прыгожа i дастойна. "Падтрымлiвайце адзiн аднаго. Поспех аднаго — гэта поспех усiх нас", — рэзюмаваў кiраўнiк дзяржавы. Устанаўлiваючы новую традыцыю ўшаноўвання трэнераў i спартсменаў, Прэзiдэнт ва ўрачысты дзень провадаў беларускай дэлегацыi на Алiмпiяду ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды за дасягненне высокiх спартыўных вынiкаў на мiжнародных спаборнiцтвах, паспяховую вучэбна-трэнiровачную работу па падрыхтоўцы спартсменаў. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што гэта яшчэ больш умацуе баявы дух каманды i iмкненне да новых перамог. Кiраўнiк дзяржавы ўручыў ордэн Айчыны II ступенi спартсмену-iнструктару нацыянальнай каманды Беларусi па лёгкай атлетыцы, трохразоваму чэмпiёну свету па кiданнi молата Iвану Цiхану. Група дзеячаў спорту была ўдастоена званняў "Заслужаны трэнер Рэспублiкi Беларусь" i "Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь". У канцы выступлення Прэзiдэнт выказаў упэўненасць, што Дзяржаўны сцяг Рэспублiкi Беларусь будзе горда развявацца над спартыўнымi арэнамi Пекiна, а беларускi гiмн не раз прагучыць у гонар перамог нашых спартсменаў. Беларускiя алiмпiйцы далi ўрачыстую клятву прыкласцi ўсе свае намаганнi для праслаўлення краiны на Гульнях. Пасля гэтага рытуалу Аляксандр Лукашэнка ўручыў Дзяржаўны сцяг капiтану алiмпiйскай каманды Беларусi на Гульнях ХХIХ Алiмпiяды Iвану Цiхану. Затым Прэзiдэнт асобна пагутарыў са спартсменамi кожнага вiду спорту, выказаў iм цёплыя шчырыя пажаданнi на дарогу. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка: «Дасягненнi нашых спартсменаў прымусiлi гаварыць пра беларусаў як пра спартыўну Маладая беларуская дзяржава зрабiла ўсё, каб падрыхтаваць дастойную алiмпiйскую дэлегацыю. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на ў
|
|