Чатыры прадпрыемствы Беларусi будуць маркiраваць прадукцыю знакам "Натуральны прадукт"
Чатыры прадпрыемствы Беларусi будуць маркiраваць прадукцыю знакам "Натуральны прадукт"
Чатыры прадпрыемствы Беларусi сёння атрымалi права маркiраваць прадукцыю знакам
"Натуральны прадукт". Гэта ААТ "Савушкiн прадукт" (Брэст), СТАА "Дарыда" i гармалзаводы
№ 1 i № 3 горада Мiнска. Сертыфiкаты кiраўнiкам гэтых прадпрыемстваў уручыў старшыня
Дзяржстандарту Беларусi Валерый Карашкоў.
У групу тавараў, якiя атрымалi сертыфiкат на права нанясення знака "Натуральны
прадукт" увайшлi: тварог зярнёны "101 зерне + вяршкi", тварог "Вясковы", ражанка
4-працэнтнай тлустасцi, сок бярозавы з цукрам пастэрызаваны (вытворчасць ААТ "Савушкiн
прадукт"); тварог "Аколiца", ражанка "Пяшчотнасць", два вiды малака, смятана "Сталiчная",
кефiр розных вiдаў тлустасцi, кефiр дзiцячы, сыракваша "Мечнiкаўская" (вытворчасць
КВУП "Гарадскi малочны завод № 3, Мiнск); тры вiды тварагоў зярнёных "Славянскiя
традыцыi" (вытворчасць ААТ "Гарадскi малочны завод № 1", Мiнск); вада пiтная "Ёдная
Дарыда", вада мiнеральная лячэбна-сталовая, вада пiтная негазiраваная (вытворчасць
СТАА "Дарыда", Мiнскi раён). Права маркiроўкi знакам "Натуральны прадукт" прадастаўлена
на тры гады.
БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры прадпрыемствы Беларусi сёння атрымалi права маркiраваць прадукцыю знакам "Натуральны прадукт". Гэта ААТ "Савушкiн прадукт"
|
|