Дадатковая сацпадтрымка: зубны пратэз, лічыльнiк i абед
Дадатковая сацпадтрымка: зубны пратэз, лічыльнiк i абед
Некаторым катэгорыям жыхароў сталiцы будуць прадастаўляцца дадатковыя меры сацыяльнай
падтрымкi — аб гэтым карэспандэнту "Звязды" паведамiла вядучы спецыялiст аддзела
адраснай дапамогi i гендарных праблем Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай
абароне Мiнгарвыканкама Аксана Шахлай.
Новаўвядзенняў некалькi. Па-першае, непрацуючым ветэранам працы, якiя сталi на
ўлiк у дзяржаўных лячэбных установах да 17 снежня 2007 года, аднак не пачалi зубапратэзаванне
да гэтай даты, i якiя атрымлiваюць пенсiю па лiнii органаў сацыяльнай абароны
ў памеры да 120 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму, прадугледжана частковая
кампенсацыя выдаткаў на выраб i рамонт зубных пратэзаў — за выключэннем пратэзаў
з каштоўных металаў, металаакрылатаў, металакерамiкi, фарфору, а таксама за выключэннем
нанясення ахоўна-дэкаратыўнага пакрыцця з нiтрыд-тытану. Пры гэтым такая кампенсацыя
будзе складаць 50 працэнтаў ад фактычных выдаткаў i прадастаўляцца адзiн раз у
год.
Па-другое, адзiнокiм непрацаздольным пенсiянерам-мужчынам ва ўзросце больш за 60 гадоў, адзiнокiм непрацуючым пенсiянеркам-жанчынам ва ўзросце больш за 55 гадоў, непрацуючым iнвалiдам І i II груп, якiя з’яўляюцца адзiнокiмi або не маюць працаздольных сваякоў у Беларусi, будуць кампенсавацца фактычныя выдаткi на набыццё i ўстаноўку лiчыльнiкаў вады. Па-трэцяе, вызначана: iнвалiдам-калясачнiкам I групы, якiя маюць адпаведныя медыцынскiя паказаннi i не маюць процiпаказанняў, адзiн раз у год можа аплачвацца курс лячэння ў Беларускiм пратэзна-артапедычным аднаўленчым цэнтры. I нарэшце. Непрацуючым адзiнокiм i адзiнока пражываючым iнвалiдам I i II груп з пенсiяй, нiжэйшай за бюджэт пражытковага мiнiмуму, а таксама адзiнокiм i адзiнока пражываючым пенсiянерам i шлюбным парам у пенсiйным узросце зноў-такi з пенсiяй менш за 100 працэнтаў БПМ прадастаўлена права атрымлiваць бясплатнае харчаванне — з разлiку не больш за 15 талонаў у месяц. Дарэчы, як падкрэслiла Аксана Шахлай, новыя меры дадатковай сацыяльнай падтрымкi будуць фiнансавацца з бюджэту горада Мiнска. I, адпаведна, гэта падтрымка будзе прадастаўляцца толькi тым з пералiчаных катэгорый грамадзян, якiя жывуць i маюць пастаянную рэгiстрацыю ў сталiцы. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некаторым катэгорыям жыхароў сталiцы будуць прадастаўляцца дадатковыя меры сацыяльнай падтрымкi — аб гэтым карэспандэнту "Звязды" паведамiла |
|