А асфальту ўсё няма
А асфальту ўсё няма
— Вось вы тут пiсалi пра вялiкую лужыну ля новабудоўлi ў пачатку вiцебскай вулiцы
Гагарына. І правiльна, што параўноўвалi прахожых з трамваямi. Бо iнакш як па трамвайных
пуцях яе нельга было абысцi. У газеце паабяцалi, што пакладуць на гэтым месцы
асфальт. Калi не памыляюся, не пазней за 1 лiпеня. Ужо хутка завершыцца лiпень.
А асфальту ўсё няма! Чаму ж вы тады напiсалi гэта? — скардзiцца ў вiцебскi карпункт
чытачка.
Сапраўды, так званага цвёрдага пакрыцця на момант праверкi чарговай скаргi насупраць
пабудаванага "элiтнага" жылога дома
№ 5 па вулiцы Гагарына не было. Але i нiякай лужыны таксама! Нават пасля дажджу,
калi я туды спецыяльна прыйшоў.
Будаўнiкi пасля выезду адказных супрацоўнiкаў вiцебскага гарвыканкама шмат чаго зрабiлi, каб максiмальна выправiць праблему. Ажыццявiлi адсыпку друзам уезду на будаўнiчую пляцоўку, пракапаны канаўкi для спуску вады. Цяпер кiраўнiцтва фiрмы "Буддомiнвест" заверыла, што добраўпарадкаванне тэрыторыi новабудоўлi, у тым лiку i прылеглай да вулiцы Гагарына, з укладаннем асфальту будзе завершана да 10 жнiўня. Час яшчэ ёсць. У любым выпадку гэтае пытанне пастаўлена на кантроль у вiцебскiм гарвыканкаме. Так што будзем спадзявацца, што працэс правядзення добраўпарадкавання не зацягнецца. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Вось вы тут пiсалi пра вялiкую лужыну ля новабудоўлi ў пачатку вiцебскай вулiцы Гагарына. І правiльна, што параўноўвалi прахожых з трамваямi. Бо iна |
|