21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Юрмале высадзiцца беларускi дэсант

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Юрмале высадзiцца беларускi дэсант

Адшумеў "Славянскi базар у Вiцебску", i погляды аматараў папулярнай музыкi перамясцiлiся на захад, а дакладней — у Юрмалу, дзе ў блiжэйшыя днi пачнецца Мiжнародны конкурс маладых выканаўцаў "Новая хваля-2008". Упершыню ў канцэртнай зале "Дзiнтары" выступiць не толькi канкурсант з Беларусi, але i цэлы творчы дэсант з беларускiх выканаўцаў.

  Сёння, 23 лiпеня, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё сёмай (калi не браць да ўлiку конкурсы яшчэ савецкiх часоў) "Новай хвалi". А ўжо з 24 лiпеня ўступяць у творчую барацьбу 17 фiналiстаў з 14 краiн свету. Усяго выканаўцаў чакаюць тры конкурсныя днi, потым — як магчымасць разняволiцца — творчы вечар Ігара Нiкалаева, а затым самая прыемная i хвалюючая частка — гала-канцэрт i ўзнагароджанне пераможцаў. Дарэчы, прызавы фонд сёлета ў параўнаннi з 2007 годам павялiчыўся i складае 140 тысяч долараў.

Найвялiкшае прадстаўнiцтва на конкурсе ў Расii, адкуль адразу тры ўдзельнiкi. Дакладней, удзельнiцы — спявачкi Iрыс, Алена Максiмава i Нюша Шурачкiна. Музычны гонар Украiны будуць абараняць вядомая ўжо "зорачка" Мiка Ньютан i трыо "Клiпсы", лiтаральна ў апошнiя днi пераназванае арганiзатарамi ў "Заклёпкi" — дзеля большай адпаведнасцi песням i сцэнiчнаму iмiджу. Арменiю прадставiць Мгер, Грузiю — дуэт Giorgia, Iзраiль — Vladi, Фiнляндыю — Sofia Zida, Македонiю — дуэт Nokaut, Канаду — Jacynthe, Латвiю — Dons, Германiю — Simon Novsky, Казахстан — гурт China Town, Кiргiзiю — Амар, Iталiю — Alessandro Ristori. Беларусь прадставiць Iван Вабiшчэвiч, вядомы нам як салiст гурта "Ван Хельсiнг", удзельнiк каманды КВЗ "ЧП" i мiнскага "Comedy Club". Iвану, дарэчы, дзеля конкурсу таксама давялося змянiць як знешнi выгляд, так i сцэнiчнае iмя — цяпер ён валявым рашэннем арганiзатараў Дзядзька Ваня. Пад якiм нумарам Iвану давядзецца выйсцi на сцэну ў першы конкурсны дзень, вызначыцца лiтаральна сёння ўвечары, а вось у другi i трэцi па вынiках жараб’ёўкi беларускаму артысту выпалi нумары 1 i 13 адпаведна. Зрэшты, нi самы адказны, нi самы "цяжкi" нумар Iвана Вабiшчэвiча не засмучаюць. "Я мару стаць легендай рок-н-ролу, а гэты конкурс — цудоўная стартавая пляцоўка!" — лiчыць спявак. I жадае ўсiм — у тым лiку i сабе — удачы i натхнення.

Мiж iншым, жараб’ёўка ўдзельнiкаў сёлета адбывалася, так бы мовiць, у спартыўнай стылiстыцы. Адзiн з нумароў канкурсанты знаходзiлi на адваротным баку мiшэняў, па якiх стралялi з арбалетаў, а другi — на сцяжках на полi для гольфа.

Зрэшты, не конкурсам адзiным будзе жыць Юрмала. У якасцi гасцей на "Новай хвалi" чакаюцца сусветна вядомыя "зоркi" — Джо Кокер, Мантсерат Кабалье, Алена Абразцова, Аль Джэра, Робiн Гiб, а таксама вядомыя прадстаўнiкi расiйскай эстрады — Валерый Лявонцьеў, Ала Пугачова, Фiлiп Кiркораў, Ларыса Долiна, Мiкалай Баскаў, Валерый Меладзе, Крысцiна Арбакайтэ, Рыгор Лепс, Валерыя, Анжэлiка Варум i Леанiд Агуцiн, Уладзiмiр Праснякоў i Наталля Падольская, Дзiма Бiлан, Максiм Галкiн, гурты "Дыскатэка Аварыя", "Адпетыя махляры", "Бi-2" i г.д.

З 24 лiпеня сачыць за падзеямi на "Новай хвалi" прапануе сваiм гледачам тэлеканал АНТ. Свежыя навiны раскажуць у дзённiках конкурсу тэлевядучыя Яўген Булка, Вадзiм Галыгiн i першая вiцэ-мiс Беларусь Любоў Яковiна. Планавалася, што кампанiю iм у Латвii складзе "Мiс Беларусь-2008" Вольга Хiжынкова. Але ў апошнi момант стала вядома, што ў Вольгi паездка можа сарвацца з-за падрыхтоўкi да конкурсу "Мiс свету". "Я і праўда не паехала, але не з-за здымак, — расказала нам Вольга. — У мяне якраз на час фестывалю прыпадаюць уступныя экзамены, а паступленне — гэта, пагадзіцеся, больш важна". Дарэчы, паступае прыгажуня на факультэт журналістыкі БДУ, таму, калі ўсё атрымаецца, будзе нашай калегай.

25 лiпеня ў Юрмале чакаецца сапраўднае нашэсце беларусаў. На сцэне "Дзiнтары" выступяць каля двух дзесяткаў нашых выканаўцаў, сярод якiх — Iрына Дарафеева i Георгiй Калдун, гурт "Дразды" i "Начныя снайперы", Iван Буслай i Герман, Аляксандр Цiхановiч i Ядзвiга Паплаўская, Ганна Шаркунова i Жанэт, Руслан Аляхно i Наталля Падольская, Барыс Маiсееў i гурт "Верасы", былыя ўдзельнiкi "Новай хвалi" Аляксей Хлястоў i Палiна Смолава. Гэты канцэрт беларускiя гледачы, натуральна, таксама ўбачаць у поўным аб’ёме.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адшумеў "Славянскi базар у Вiцебску", i погляды аматараў папулярнай музыкi перамясцiлiся на захад, а дакладней — у Юрмалу, дзе ў блiжэйшыя д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика