Лета ў вялікiм горадзе, або Пляж насупраць офiса
Лета ў вялікiм горадзе, або Пляж насупраць офiса
Гэта няпраўда, што "офiсны планктон" працуе, як заведзены, 24 гадзiны на суткi
i 365 дзён на год без перапынку. Як i звычайным людзям, насельнiкам гарадскiх
джунгляў хочацца адпачыць. Але рабiць гэта яны стараюцца, не ад’язджаючы далёка
ад горада, каб сумясцiць задавальненне паваляцца на пляжы з выгадным шопiнгам,
тусоўкамi i паходамi па прэстыжных рэстаранах. Спецыяльна для такiх аматараў турыстычныя
кампанii склалi "Топ-10 лепшых гарадскiх курортаў у свеце".
У спiс трапiлi, напрыклад, iтальянская Венецыя са сваёй знакамiтай архiтэктурай,
гiстарычнай спадчынай i рамантычнай атмасферай; славуты сёрфiнгам i тусовачнымi
забавамi аўстралiйскi Сiдней, дзе Цiхi акiян практычна б’ецца ў шкло i бетон хмарачосаў;
папулярны дзякуючы кiно i тэлебачанню амерыканскi Лос-Анджэлес, пляжы якога абяцаюць
сапраўдны "калiфарнiйскi загар" i сустрэчу са шматлiкiмi "сiлiконавымi" прыгажунямi;
гламурны паўднёваафрыканскi Кейптаун, у якiм выбiтная раскоша суседнiчае з такiм
жа жабрацтвам, а еўрапейскi прывазны лоск — з мясцовай экзотыкай; бразiльскі Рыо-дэ-Жанейра,
у якi нездарма так марыў трапiць Астап Бендар — над славутым пляжам Копакабана
на вяршынi гары бачная статуя Хрыста з разведзенымi рукамi, а ў горадзе заўжды
захоўваецца атмасфера прадчування карнавалу.
У лiдары гэтага "пляжнага залiку" трапiлi паслядоўна Іспанiя, Арабскiя Эмiраты i ЗША. На трэцiм месцы ў рэйтынгу — Мiжземнае мора i Барселона, якую называюць летняй сталiцай Iспанii. Пакуль турысты разглядаюць яе толькi з пункту гледжання знакамiтых мясцiнаў, самi iспанцы ўпадабалi Барселону як выдатны пляжны горад. Лепшым сярод многiх кiламетраў пясчаных насыпаў лiчыцца пляж Барселанета Бiч, якi штогод наведвае нi многа нi мала — 7 мiльёнаў чалавек! На другiм месцы — Дубай i Аравiйскi залiў. Дубай адметны смелай архiтэктурай, удушлiвай спякотай i сапраўды райскiмi пляжамi. Заўзятыя турысты сцвярджаюць, што на пляжы Jumeirah Beach цалкам свабодна можна сустрэць "зорку" з любой сферы i з любой краiны на планеце. Нарэшце, на вяршынi топ-10 лепшых гарадскiх курортаў — Маямi i Атлантычны акiян. Тут квiтнее культ прыгожых целаў — на спартыўных трэнажорах многiя займаюцца, не адыходзячы ад пляжа, нават калi абед падаўся занадта сытным. Менавiта сюды ў пошуках забаў, смачных кактэйляў i загару, якi бярэцца намертва, сцякаюцца знакамiтасцi, джэтсэтэры (тусоўшчыкi па жыццi, "грамадзяне свету") i проста багатыя, а таксама вельмi багатыя людзi. Аддаюць перавагу гэтыя багацеi Паўднёваму пляжу South Beach, вакол якога размешчана мноства шыкоўных гатэляў, бараў, клубаў i рэстаранаў у стылi арт-дэко. Ва ўсiх гэтых фешэнебельных месцах адпачынку ёсць толькi адна, затое вялiкая хiба, не пазначаная ў турыстычных даведнiках. Справа нават не ў цане. Проста гэтыя кропкi на карце — высока цывiлiзаваныя, нават празмерна. I адчуць там подых вольнага ветру будзе значна цяжэй, чым ацэньваючы позiрк суседа цi настырнасць абслуговага персаналу. I натоўпы ахвотнiкаў адпачыць там нiколькi не меншыя, чым у блiзкiм Крыме — толькi ў гэтых адпачываючых таўсцейшыя кашалькi i большыя запыты. Таму з моды ўсе гэтыя "гарады-пляжы" паступова выходзяць, i ўсё больш турыстаў адпачываюць не там, дзе прэстыжна, а там, дзе камфортна душы i целу. Няхай нават у сябе на агародзе. Падрыхтавала Лiна МАЛIНIНА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта няпраўда, што "офiсны планктон" працуе, як заведзены, 24 гадзiны на суткi i 365 дзён на год без перапынку. Як i звычайным людзям, насел |
|