Ад грыпу памрэ да 50 мільёнаў?
Ад грыпу памрэ да 50 мільёнаў?
Брытанцы апублiкавалi даклад, у якiм утрымлiваюцца трывожныя звесткi: па-першае,
наступная эпiдэмiя грыпу непазбежная, а па-другое, яна стане адной з самых маштабных.
Паводле папярэднiх ацэнак, ахвярамi могуць стаць да 50 мiльёнаў чалавек.
Палохаюць i наступствы эпiдэмii: сацыяльна-эканамiчныя ўзрушэннi абяцаюць быць
вельмi i вельмi маштабнымi. Нягледзячы на тое, што ў ахове здароўя за апошнiя
дзесяцiгоддзi дасягнуты небывалы прагрэс, глабальнае пацяпленне i змена ладу жыцця
людзей зрабiлi сваю чорную справу: у свеце ўсё часцей з’яўляюцца новыя iнфекцыi.
Акрамя таго, распаўсюджванню захворванняў спрыяюць жывёлы, прычым нярэдка — хатнiя.
Каб прадухiлiць пераможнае шэсце грыпу па планеце, камiтэт палаты лордаў выступiў
з заклiкам стварыць спецыялiзаваную мiжнародную сiстэму, якая адсочвала б ход
захворвання ў краiнах, якiя развiваюцца. Па меркаваннi iнiцыятараў, гэта дапаможа
аператыўна рэагаваць у тых выпадках, калi грып пачне праяўляць сябе ў развiтых
дзяржавах. Найбольшую асцярогу цяпер выклiкаюць дзве разнавiднасцi захворвання:
"iспанка" i птушыны грып. Апошнi нагадаў аб сабе ў пачатку 2007 г.: у Японii была
зафiксаваная новая ўспышка птушынага грыпу. Так, на адной з фермаў прэфектуры
Мiядзакi ад штаму H5N1 загiнулi каля 4 тыс. курэй, а яшчэ 8 тыс. хворых птушак
было вырашана знiшчыць. Сталiцу Інданезii Джакарту птушыны грып таксама не пашкадаваў:
ад хваробы памерлi два чалавекi, а гарадскiя бальнiцы перапоўнiлiся хворымi з
сiмптомамi, характэрнымi для гэтага смяротна небяспечнага захворвання. Усяго ж
з пачатку 2007 г. вiрус H5N1 панёс жыццi чатырох iнданезiйцаў, а агульная колькасць
ахвяраў гэтага вiруса дасягнула 61 чалавека. Ачаг захворвання быў выяўлены i ў
суседнiм з Iнданезiяй Тайландзе: Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi гэтай краiны
паведамiла аб тым, што на адной з фермаў у паўночнай правiнцыi загiнулi каля сотнi
птушак. У мэтах засцярогi мясцовыя ўлады знiшчылi 1900 качак на прылеглых да яе
тэрыторыях.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанцы апублiкавалi даклад, у якiм утрымлiваюцца трывожныя звесткi: па-першае, наступная эпiдэмiя грыпу непазбежная, а па-другое, яна стане адной з |
|