21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Моцная" геаграфія

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Моцная" геаграфія Самымi вядомымi спiртнымi напоямi ў свеце застаюцца гарэлка, вiскi, брэндзi, ром i джын. Хоць наогул свет моцна- i тым больш, слабаградуснага алкаголю значна багацейшы. Той факт, што ў адных краiнах алкаголь традыцыйна вырабляюць з трыснягу, у другiх — з вiнаграду, а ў трэцiх — з зерня i бульбы, тлумачыцца проста: дзе што расло, тое для гэтай справы i прыстасавалi...   Паводле ацэнкi экспертаў, нягледзячы на вялiкую разнастайнасць градусавых напояў, у свеце штогод расце спажыванне гарэлкi. Як высвятляецца, найлепшай асновы для кактэйляў, паколькi яна найлепшым чынам спалучаецца з любымi смакавымi дабаўкамi. У Расii i Беларусi, напрыклад, нацыянальны напой ужываюць пакуль галоўным чынам у чыстым выглядзе. А наогул у кожнага алкагольнага напою — сваё месца паходжання, свая гiсторыя i свае прыхiльнiкi. Як правiла, ужыванне тых цi iншых напояў цесным чынам звязана з месцам паходжання напою. Так, калi ў нас больш ужываецца гарэлкi, у Шатландыi — вiскi, у Францыi — вiна i г.д.

Вiно: Аргенцiна, Індыя, Тунiс, Малдова, Лiван, Германiя, Украiна, Чылi, Iзраiль, Аўстрыя, Бельгiя, Балгарыя, Iталiя, Кiтай, ЗША, Швейцарыя, Аўстралiя, Шатландыя, Уругвай, Паўднёвая Афрыка, Iспанiя, Венгрыя, Мексiка, Францыя, Новая Зеландыя, Партугалiя, Японiя, Расiя, Бразiлiя, Грузiя.

Аргенцiна, Індыя, Тунiс, Малдова, Лiван, Германiя, Украiна, Чылi, Iзраiль, Аўстрыя, Бельгiя, Балгарыя, Iталiя, Кiтай, ЗША, Швейцарыя, Аўстралiя, Шатландыя, Уругвай, Паўднёвая Афрыка, Iспанiя, Венгрыя, Мексiка, Францыя, Новая Зеландыя, Партугалiя, Японiя, Расiя, Бразiлiя, Грузiя.

Смак вiна залежыць, зразумела, ад гатунку вiнаграду i спосабу прыгатавання. Вiна ў свеце вырабляецца шмат, i мала хто на планеце можа сказаць, што не любiць i не паважае гэты напой.

Вiскi: Канада, Iрландыя, ЗША, Францыя, Японiя, Шатландыя.

Канада, Iрландыя, ЗША, Францыя, Японiя, Шатландыя.

Сёння ў любой кропцы зямнога шара, у любым бары цi магазiне можна знайсцi хоць бы пару брэндаў шатландскага вiскi — самага папулярнага моцнага алкагольнага напою ў свеце. У самой Шатландыi сканцэнтравана 8 вытворчасцяў зерневага спiрту i каля сотнi соладавых вiскiкураняў — больш чым дзе-небудзь яшчэ ў свеце.

Iгрыстае вiно: Малдова, Iспанiя, Iталiя, Германiя, Украiна, Францыя, Аўстралiя, Расiя, Паўднёвая Афрыка, Грузiя.

Малдова, Iспанiя, Iталiя, Германiя, Украiна, Францыя, Аўстралiя, Расiя, Паўднёвая Афрыка, Грузiя.

Iгрыстыя вiны — гэта сталовыя вiнаградныя вiны, насычаныя вуглякiслым газам шляхам другаснага браджэння спецыяльна прыгатаванага i апрацаванага вiнаматэрыялу, у якасцi якога могуць выкарыстоўвацца спецыяльныя белыя i чырвоныя гатункi вiнаграду. Самым вядомым iгрыстым вiном з’яўляецца шампанскае.

Сiдр: Францыя.

Францыя.

Чым больш у гэтым напоi цукру, тым менш алкаголю, i наадварот. У салодкiх сiдрах звычайна ўтрымлiваецца 1,5—3 працэнты алкаголю, у сухiх — 3—5, у традыцыйных — 5—6. Больш за ўсё сiдр нагадвае шампанскае.

Кальвадос: Францыя.

Францыя.

Кальвадос — гэта моцны алкагольны напой накшталт гарэлкi, выраблены на лепшых землях французскай правiнцыi Нармандыя. Ён атрымлiваецца перагонкай яблычнага сiдру.

Каньяк: Францыя.

Францыя.

Высакакласны каньяк валодае складаным i багатым букетам. Чым вышэйшы клас каньяку, тым даўжэй захоўваецца яго смак на языку.

Пiва: Данiя, Канада, Бельгiя, Славенiя, Вялiкабрытанiя, Iталiя, ЗША, Кiтай, Чэхiя, Швейцарыя, Аўстралiя, Паўднёвая Афрыка, Iрландыя, Галандыя, Мексiка, Германiя, Францыя, Новая Зеландыя, Партугалiя, Японiя, Расiя, Аўстрыя.

Данiя, Канада, Бельгiя, Славенiя, Вялiкабрытанiя, Iталiя, ЗША, Кiтай, Чэхiя, Швейцарыя, Аўстралiя, Паўднёвая Афрыка, Iрландыя, Галандыя, Мексiка, Германiя, Францыя, Новая Зеландыя, Партугалiя, Японiя, Расiя, Аўстрыя.

Пiва не мае патрэбы ў вялiкiх градусах, але павiнна мець выразную смакавую палiтру. Адны маркi пiва ўтрымлiваюць 2—3 працэнты алкаголю, iншыя — 9—10. Адно пiва асвяжае летам, iншае сагравае зiмой.

Брэндзi: Арменiя, Малдова, Iспанiя, Грэцыя, Украiна, Францыя, Расiя, Паўднёвая Афрыка, Грузiя.

Арменiя, Малдова, Iспанiя, Грэцыя, Украiна, Францыя, Расiя, Паўднёвая Афрыка, Грузiя.

Брэндзi нi ў якiм разе не павiнен утрымлiваць араматызатары. Брэндзi — гэта вялiкая група моцных алкагольных напояў разам з групай зерневых спiртоў — вiскi, гарэлка i iнш.

Джын: Канада, Балгарыя, Вялiкабрытанiя, ЗША, Англiя, Шатландыя.

Канада, Балгарыя, Вялiкабрытанiя, ЗША, Англiя, Шатландыя.

Гэты моцны напой атрымлiваецца перагонкай жытнёвага спiрту з сушанай ягадай ядлоўцу i дабаўленнем розных прыпраў — апельсiнавай лупiны, ангелiкавага кораню i г.д.

Лiкёр: Канада, Бельгiя, Гаяна, Iталiя, ЗША, Чэхiя, Паўднёвая Афрыка, Iрландыя, Лiван, Галандыя, Мексiка, Францыя, Расiя.

Канада, Бельгiя, Гаяна, Iталiя, ЗША, Чэхiя, Паўднёвая Афрыка, Iрландыя, Лiван, Галандыя, Мексiка, Францыя, Расiя.

Для яго вытворчасцi неабходна штосьцi растварыць у алкаголi. Лiкёр можа вырабляцца на любой алкагольнай базе з удзелам практычна любой фруктова-ягаднай або раслiннай сыравiны.

Грапа: Iталiя.

Iталiя.

Грапа адносiцца да сямейства брэндзi. Напоi eau de vie — дыстыляты з вiнаградных жамерынаў робяць ва ўсiх краiнах, дзе вырабляюць вiно.

Ром: Ямайка, Гаяна, Багамскiя астравы, Куба, Барбадос, Вялiкабрытанiя, ЗША, Чэхiя, Францыя, Дамiнiканская Рэспублiка, Бразiлiя.

Ямайка, Гаяна, Багамскiя астравы, Куба, Барбадос, Вялiкабрытанiя, ЗША, Чэхiя, Францыя, Дамiнiканская Рэспублiка, Бразiлiя.

Гэты моцны напой атрымлiваецца збраджэннем i перагонкай соку або патакi падчас вытворчасцi цукру з цукровага трыснягу.

Гарэлка: Вялiкабрытанiя, Украiна, Расiя, Японiя.

Вялiкабрытанiя, Украiна, Расiя, Японiя.

Цяпер, калi гарэлку вырабляюць амаль ва ўсiх краiнах свету, нават такiх, як Тайланд, Iндыя, Турцыя, Егiпет, практычна ўся яна вырабляецца з чорнай патакi, а не з традыцыйнага зерневага спiрту.

Тэкiла: Мексiка.

Мексiка.

Тэкiла бывае двух тыпаў: са 100 працэнтаў агавы або са змешаных цукраў, доля соку агавы ў якiх не менш за 51 працэнт.

Вермут: Малдова, Iталiя.

Малдова, Iталiя.

Гэта вiно, араматызаванае вострымi i лекавымi травамi. Бывае белым, ружовым i чырвоным, моцным i дэсертным.

Херэс: Iспанiя, Украiна.

Iспанiя, Украiна.

Херэс — гатунак белага вiнаграднага вiна.

Мадэра: Малдова, Украiна, Партугалiя.

Малдова, Украiна, Партугалiя.

Моцнае вiнаграднае вiно з характэрным смакам i букетам.

Партвейн: Украiна, Партугалiя.

Украiна, Партугалiя.

Таксама моцнае вiнаграднае вiно з белых, ружовых, чырвоных гатункаў вiнаграду.

Абсэнт: Iспанiя, Iталiя, Чэхiя, Расiя.

Iспанiя, Iталiя, Чэхiя, Расiя.

Алкагольны напой на аснове анiсу. У Парыжы яго празвалi "зялёная фея".

Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самымi вядомымi спiртнымi напоямi ў свеце застаюцца гарэлка, вiскi, брэндзi, ром i джын. Хоць наогул свет моцна- i тым больш, слабаградуснага алкаголю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика