Пераможцаў — з’есці!
Пераможцаў — з’есці!
Жыхары Перу правялi ІII Фестываль марскiх свiнак, супраць якога напэўна з жахам паўсталi б барацьбiты за правы жывёл: на свяце Сuу (так мексiканцы завуць марскiх свiнак) грызуны змагалiся за званне "Самых тоўстых", "Самых вялiкiх", "Самых хуткiх", "Самых хораша апранутых" i... "Самых смачных". Што пасля конкурсу адбылося з пераможцамi апошняй намiнацыi, лёгка можна здагадацца. Справа ў тым, што для жыхароў Перу марскiя свiнкi — не толькi замiлаваныя пухнатыя iстоты, але i сродак для iснавання: яны размнажаюцца так хутка, што ў крытычны момант гаспадары могуць без шкоды для гаспадаркi прадаць больш за тузiн звяркоў. Нiзкакаларыйнае мяса гэтых жывёл уваходзiць у нацыянальнае меню перуанцаў ужо на працягу тысячы гадоў. Таму мясцовых гледачоў лёс свiнак, прызнаных самымi смачнымi, зусiм не шакiраваў: лепшыя кухары прыгатавалi "пераможцаў" рознымi спосабамi, сервiраваўшы гэтую страву хрусткай бульбай i кукурузай. Але турыстаў, якiя апынулiся на фэсце марскiх свiнак, такiя падзеi прывялi ў жах. Шматлiкiя еўрапейцы i амерыканцы ўспрымаюць гэтых мiлых стварэнняў выключна ў якасцi хатнiх улюбёнцаў, а ўжыванне iх у ежу, адпаведна, палiчылi зверствам. Калi не лiчыць кулiнарнага аспекту, фестываль марскiх свiнак з’яўляўся вельмi мiлым вiдовiшчам: гаспадары грызуноў, прэтэндуючых на званнi "Самых прыгожых", прыбралi сваiх гадаванцаў у маляўнiчыя касцюмы каралёў, гарнякоў i перуанскiх сялян.Падрыхтаваў Iван Купарвас.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары Перу правялi ІII Фестываль марскiх свiнак, супраць якога напэўна з жахам паўсталi б барацьбiты за правы жывёл: на свяце Сuу (так мексiканцы зав |
|