У Стары Лепель па запаветныя песні i гульнi
У Стары Лепель па запаветныя песні i гульнi
Пачынаць заўсёды няпроста. Гэта як пракладаць сцяжынку ў хмызняку. Затое першаму выпадае права адкрыцця. Так i ў агратурызме. Нягледзячы на скепсiс чыноўнiкаў, суседзяў i сваякоў, гаспадары вясковых сядзiбаў рашылiся пачаць новую, раней нiкому не вядомую справу. Яны рызыкавалi, памылялiся, набiвалi шышкi i ўпарта рушылi наперад. Сёння надышоў час зрабiць спробу ацэнкi iх намаганняў. Белаграпрамбанк разам з Грамадскiм аб’яднаннем "Адпачынак у вёсцы" пры iнфармацыйнай падтрымцы газеты "Звязда" распачалi Рэспублiканскi конкурс "Лепшая сядзiба года". На мiнулым тыднi прадстаўнiкi аргкамiтэта i журы, а таксама журналiсты аб’ездзiлi шэсць сядзiбаў Вiцебшчыны. Пра пяць з iх — расказ у блiжэйшых нумарах газеты. А пакуль дазвольце прадставiць першую. Нягледзячы на скепсiс чыноўнiкаў, суседзяў i сваякоў, гаспадары вясковых сядзiбаў рашылiся пачаць новую, раней нiкому не вядомую справу. Яны рызыкавалi, памылялiся, набiвалi шышкi i ўпарта рушылi наперад. Сёння надышоў час зрабiць спробу ацэнкi iх намаганняў. Белаграпрамбанк разам з Грамадскiм аб’яднаннем "Адпачынак у вёсцы" пры iнфармацыйнай падтрымцы газеты "Звязда" распачалi Рэспублiканскi конкурс "Лепшая сядзiба года". На мiнулым тыднi прадстаўнiкi аргкамiтэта i журы, а таксама журналiсты аб’ездзiлi шэсць сядзiбаў Вiцебшчыны. Пра пяць з iх — расказ у блiжэйшых нумарах газеты. А пакуль дазвольце прадставiць першую.
Нягледзячы на скепсiс чыноўнiкаў, суседзяў i сваякоў, гаспадары вясковых сядзiбаў рашылiся пачаць новую, раней нiкому не вядомую справу. Яны рызыкавалi, памылялiся, набiвалi шышкi i ўпарта рушылi наперад. Сёння надышоў час зрабiць спробу ацэнкi iх намаганняў. Белаграпрамбанк разам з Грамадскiм аб’яднаннем "Адпачынак у вёсцы" пры iнфармацыйнай падтрымцы газеты "Звязда" распачалi Рэспублiканскi конкурс "Лепшая сядзiба года". На мiнулым тыднi прадстаўнiкi аргкамiтэта i журы, а таксама журналiсты аб’ездзiлi шэсць сядзiбаў Вiцебшчыны. Пра пяць з iх — расказ у блiжэйшых нумарах газеты. А пакуль дазвольце прадставiць першую.
Нягледзячы на скепсiс чыноўнiкаў, суседзяў i сваякоў, гаспадары вясковых сядзiбаў рашылiся пачаць новую, раней нiкому не вядомую справу. Яны рызыкавалi, памылялiся, набiвалi шышкi i ўпарта рушылi наперад. Сёння надышоў час зрабiць спробу ацэнкi iх намаганняў. Белаграпрамбанк разам з Грамадскiм аб’яднаннем "Адпачынак у вёсцы" пры iнфармацыйнай падтрымцы газеты "Звязда" распачалi Рэспублiканскi конкурс "Лепшая сядзiба года". На мiнулым тыднi прадстаўнiкi аргкамiтэта i журы, а таксама журналiсты аб’ездзiлi шэсць сядзiбаў Вiцебшчыны. Пра пяць з iх — расказ у блiжэйшых нумарах газеты. А пакуль дазвольце прадставiць першую. Нягледзячы на скепсiс чыноўнiкаў, суседзяў i сваякоў, гаспадары вясковых сядзiбаў рашылiся пачаць новую, раней нiкому не вядомую справу. Яны рызыкавалi, памылялiся, набiвалi шышкi i ўпарта рушылi наперад. Сёння надышоў час зрабiць спробу ацэнкi iх намаганняў. Белаграпрамбанк разам з Грамадскiм аб’яднаннем "Адпачынак у вёсцы" пры iнфармацыйнай падтрымцы газеты "Звязда" распачалi Рэспублiканскi конкурс "Лепшая сядзiба года". На мiнулым тыднi прадстаўнiкi аргкамiтэта i журы, а таксама журналiсты аб’ездзiлi шэсць сядзiбаў Вiцебшчыны. Пра пяць з iх — расказ у блiжэйшых нумарах газеты. А пакуль дазвольце прадставiць першую. Вольга, салёныя прыпеўкi i ракiСядзiба Вольгi Маханенкi "Прыазёрная" знаходзiцца за пяць кiламетраў ад Лепеля, у вёсцы Стары Лепель, гэта прыкладна пасярэдзiне памiж Вiцебскам i Мiнскам. Яна — адзiн з галоўных прэтэндэнтаў на намiнацыю "За захаванне нацыянальных традыцый". Вольгу добра ведаюць тыя, хто мае дачыненне да аграэкатурызму. У нацыянальным строi, на беларускай мове яна не проста прыўносiць каларыт у семiнары i канферэнцыi, прысвечаныя гэтай тэме, але нагадвае пра самае галоўнае, чым валодае агратурызм. "Зараз Беларусь цiкавая для замежных турыстаў як запаведнiк народнай культуры", — упэўнены Яўген САХУТА, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасцi, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, эксперт конкурсу. Але тут ёсць небяспека, папярэджваюць спецыялiсты. Калi з-за недахопу ведаў па народнай культуры, з-за пэўнай адарванасцi ад народных традыцый, вясковага ладу жыцця, з-за скажонага, навязанага нам у савецкiя часы вобраза беларуса, гаспадары сядзiбаў могуць атрымаць адваротны эфект, стварыць iмiдж Беларусi, далёкi ад рэальнасцi. Адна з мэтаў конкурсу — папярэдзiць падобныя памылкi i падтрымаць тых, хто на правiльным шляху. Вось у такiм, некалькi насцярожаным настроi ехалi да Вольгi Маханенкi тыя, хто ў яе нiколi не быў. А тыя, хто быў, ужо ўяўлялi сабе, што iх чакае, i мiжволi ўсмiхалiся. Вольга выйшла насустрач аўтобусу з хлебам-соллю, побач з ёй жанчыны заспявалi пад гармонiк: Сёння ў нашай хаце свята, Калi ласка, у нашу хату! Гэй, рады спаткаць, Гуляць дык гуляць!...I адразу некуды падзелася стомленасць ад доўгiх збораў, ад дарогi, на тварах гасцей залуналi ўсмешкi, вочы пацяплелi i, не паспеўшы з’явiцца, знiкла напружанасць сустрэчы незнаёмых альбо малазнаёмых людзей. Песня, хлеб-соль, чарка зрабiлi ўсiх блiзкiмi, амаль што роднымi i сiмпатычнымi адзiн аднаму. У двары пад яблынямi, галiны якiх пад цяжарам яшчэ няспелых пладоў звiсалi да самай зямлi, нас чакаў доўгi стол, накрыты абрусам i застаўлены халоднай закускай. Гаспадыня пазнаёмiла з гасцямi. З аднаго боку стала сядзелi жанчыны, на якiх Вольга абапiраецца ў сваёй рабоце. Прафесiйны рэжысёр, былы работнiк культуры, сёння супрацоўнiк аддзела спорту i турызму райвыканкама, Вольга цудоўна ведае Лепельшчыну, дваццаць гадоў таму аб’ездзiла яе ў складзе этнаграфiчных экспедыцый. Па яе iнiцыятыве ў вёсцы Окана калiсьцi быў створаны фальклорны гурт. Носьбiты традыцыйных абрадаў памятаюць Вольгу яшчэ дзяўчынай i нiколi ёй не адмаўляюць. Звычайна Вольга вязе сваiх гасцей па маршруце Стары Лепель — Окана — Аношкi — Поўсвiж — Старое Лядна. Там побач з людзьмi жывуць шэрыя чаплi, жанчыны ведаюць рэцэпты ад усiх хваробаў i тугi, там лечаць нават дрэвы i камянi, а галоўнае — там яшчэ пяюцца песнi, расказваюцца легенды, запальваюцца купальскiя вогнiшчы i ходзяць па хатах валачобнiкi. Але на гэты раз, улiчваючы абмежаванасць у часе экспертаў конкурсу, Вольга запрасiла некалькiх жанчын да сябе. Пад гармонiк Наталлi Бабiч нам спявалi "Цячэ рэчанька", "Дробна драбнiца", жартаўлiвую "А мы з мужам дружна жылi" i iншыя мясцовыя i агульнавядомыя народныя песнi Кацярына Кандыбайла з Замошша, Соф’я Кузьмiч з вёскi Сталюгi, Валянцiна Крыцкая, мацi 9 дзяцей, з Аношак. Тых самых, дзе яшчэ захавалася ўнiкальная народная гульня "Жанiцьба Цярэшкi". — Неяк раздаецца ў хаце тэлефонны званок, — расказвае пра наступствы гэтай гульнi Галiна Жураўлёва, майстрыха выцiнанкi i роспiсу па дрэве i галоўная памочнiца Вольгi па частцы стала. — Бяру трубку, а там: "Прывiтанне, жонка! Звонiць табе твой муж з Мiнска!". Ну, думаю, памылiлiся, бо чалавек мой сядзiць вунь побач. Але ж не. Аказалася, гэта i сапраўды звонiць мой "муж" з Мiнска, з якiм мяне "ажанiлi" ў Аношках. Старадаўняя гульня гэтая вельмi вясёлая, лепш за любы трэнiнг дапамагае людзям разняволiцца, раскрыцца. Потым яны так усё жыццё з задавальненнем i завуць адзiн аднаго жартаўлiва "жонка мая" або "муж мой". У ранейшыя часы "Жанiцьбу Цярэшкi" прымяркоўвалi да доўгiх калядных вечароў, гульня дапамагала дзяўчатам i хлопцам праз смех i песнi наблiзiцца, завязаць сур’ёзныя адносiны. Цяпер, у наш век адасобленасцi, яна дае магчымасць ужо дарослым, салiдным i сур’ёзным людзям падтрымлiваць быццам бы нi да чаго не абавязваючыя, але такiя, як высветлiлася, неабходныя, цёплыя сяброўскiя сувязi. Пад песнi, знаёмства, вiтаннi i тосты на стале пад яблыневымi галiнамi халодныя закускi змянялiся гарачымi, паспеў барановы шашлык, былi прынесены ракi i пiва, парэчка, малiна... На некаторы час дождж падняў усiх са стала, загнаў у альтанку, дзе ўсе, хто сабраўся ў гэты дзень на сядзiбе, сталi яшчэ блiжэй адзiн да аднаго, не толькi фiзiчна, але i душэўна. Як заўважыла Вольга: "Гэта каб мы зазiрнулi адзiн аднаму ў вочы". I, натуральна, загучалi прыпеўкi: Цi я табе не казала, Цi не гаварыла, Каб не клаўся ля мяне, Бо будзе Гаўрыла! А ты ж мяне не паслухаў, I са мною клаўся, Я не ведаю адкуль Той Гаўрыла ўзяўся...Усё гэта стварыла такi цудоўны настрой прыўзнятасцi, сардэчнасцi, што калi Соф’я Пятроўна спела на вушка некалькiм гасцям з Мiнска самыя смелыя прыпеўкi пра "золатакапальшчыцу" i "амерыканскага купца", то тыя, хто iх пачуў, яшчэ добрыя чвэрць часу не маглi разагнуцца ад смеху. Майстры i немагчымасць развiтанняАле былi i сур’ёзныя ноткi ў размове. Соф’я Кузьмiч расказала прыгожы верш, напiсаны яе збалелым за родныя вымiраючыя Сталюгi сэрцам. Верш-пытанне, горкi i светлы адначасова, як бывае светлым сум чыстых сэрцам людзей. Не змагла сама паказаць свае работы, даручыла мацi, самая маленькая на Лепельшчыне майстрыха па выцiнанцы, дзяўчынка-анёл Ганначка Жураўлёва. Наведвальнiкi лепельскай гарадской выставы народных майстроў памятаюць, як два гады таму гэта трохгадовае тады дзiця дэманстравала неверагодныя рэчы, пераўтвараючы сваiмi маленькiмi ручкамi аркушы паперы ў казачныя карункi з уплеценымi ў арнамент кветкамi, сонцам i зорамi. Цяпер мацi яе, Галiна, пасля вымушанага перапынку, каб дапамагчы сабе перажыць непапраўную страту, зноў узялася за нажнiцы i паперу. I на свет з’явiлася серыя дзiўных выцiнанак — кранальных размоў з анёлам пра гэты i не пра гэты свет, напоўненыя любоўю, прыгажосцю i пяшчотай. Вольга наладзiла маленькi горад майстроў у сваёй сядзiбе. Насупраць этнаграфiчнай выставы яна размясцiла вырабы з чароту i саломы майстра Марыны Арцеевай: капелюшы, дыванок i посуд. Настаўнiк бiялогii па адукацыi, Марына Русланаўна працуе цяпер з дзеткамi ў Цэнтры дзiцячай творчасцi, i здаецца, што ўсё, што бачаць яе вочы i да чаго дакранаюцца яе рукi: любую кветачку, травiнку або семачку яна здольная пераўтварыць у твор мастацтва. Унiкальныя гэтыя рэчы можна набыць прама ў майстра, можна ўзяць майстар-клас i пазычыць iдэi навучыцца самому рабiць тое, пра што i не падазраваў. Шмат цiкавага i ўнутры Вользiнага стара-лепельскага дома. Распiсаны куфар, дываны i посцiлкi — усё мясцовае, сцвярджае гаспадыня. Ва ўсякiм разе яна iх нiадкуль не прывозiла. Некаторым рэчам можа i дзвесце гадоў, яны дасталiся ў спадчыну ад цётак i бабак. Але тут у спрэчку з Вольгай асцярожна ўступiў мастацтвазнаўца. Яўген Сахута заўважыў пра некаторыя рэчы, што яны, хутчэй за ўсё, раней былi прывезеныя з iншых рэгiёнаў, бо тут, на Лепельшчыне, наўрад цi ткалi вось гэты дыванок i распiсвалi вось той куфар. Вольга пагаджаецца: магчыма, кажа, нейкая прабабка, калi была дзяўчынай, прыехала сюды з iншага рэгiёна i прывезла свой пасаг. Яна паказвае работу народнага мастака Анатоля Бухаркiна, расказвае пра iншых знакамiтых людзей раёна, наведванне некаторых з iх прадугледжвае распрацаваны ёю зялёны маршрут. Сустрэча заканчваецца полькай, кракавякам i падэспанем, удзячнымi тостамi гасцей, песняй "На пасашок" i "Жывiце багата". Прычым апошнiя паўтараюцца неаднаразова, пакуль, нарэшце, госцi, зусiм забыўшыся на час i на тое, што наперадзе яшчэ ажно пяць сядзiб, не накiравалiся да свайго аўтобуса. Але i тут развiталiся не адразу, бо з’ехаць ад Вольгi Маханенкi надзвычай цяжка. Замест запланаваных дзвюх гадзiн мы ў яе прабылi каля пяцi. Меркаванне экспертаў— Сядзiба "Прыазёрная" стала для мяне прыемным сюрпрызам, — прызнаўся i Алесь Лозка, эксперт па народнай культуры, дацэнт кафедры этналогii i фалькларыстыкi БДПУ. — Асаблiва добрае ўражанне пакiнула сама Вольга. Такiм уяўляецца менеджар сядзiбы па народнай культуры, якi прафесiйна валодае арганiзатарскiмi здольнасцямi, мае неабходныя веды па фальклоры, этнаграфii, народнай культуры, традыцыях свайго рэгiёна, падтрымлiвае творчыя сувязi з аўтэнтычнымi, школьнымi i моладзевымi калектывамi, народнымi ўмельцамi. Гасцям умела i ненавязлiва распавядаецца пра звычаi i традыцыi рэгiёна. Асабiстая абаяльнасць, цудоўнае валоданне роднай мовай — сапраўдны майстар сваёй справы. Выдатна, што гаспадыня дэманстратыўна паводзiць сябе як прадстаўнiк беларускай нацыi: апранае адмысловы традыцыйны касцюм. Адпаведна аздоблены жылыя пакоi. У цеснай лучнасцi з вуснай народнай творчасцю на сядзiбе суседнiчаюць сабраныя прылады працы, рознае бытавое начынне. Ладзяцца выставы сучасных народных майстроў. Добра, што звернута ўвага на рэлiктавую гульню "Жанiцьба Цярэшкi". — Адметнасць сядзiбы "Прыазёрная" ў тым, што тут створана магчымасць стаць удзельнiкам нейкiх святаў, вясёлых зборышчаў, застолляў з максiмальным вызначэннем мясцовага кампаненту, — падзялiўся сваiмi ўражаннямi другi эксперт — Сяргей Сергачоў, загадчык кафедры архiтэктуры жылых i грамадскiх будынкаў БНТУ, кандыдат архiтэктуры. — Гэта вельмi важна. Тут створана асяроддзе, дзе элементы забаўляльны, рэкрэацыйны i пазнавальны рэалiзуюцца надзвычай добра. Яўген Сахута выказаўся коратка, але эмацыянальна: — Баяўся, што ўбачу нейкую безгустоўную стылiзацыю, падман, але ўбачыў тое, што даўно хацеў: сапраўдную, i, галоўнае, — жывую народную культуру. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, в. Стары Лепель. На фота: Валянціна КРЫЦКАЯ, Наталля БАБІЧ, Вольга МАХАНЕНКА і Соф’я КУЗЬМІЧ (злева направа) — захавальніцы народнай культуры Лепельшчыны. Гаспадар сядзібы Уладзімір МАХАНЕНКА — адказны за шашлыкі. Гаспадыня сядзібы дэманструе цвік 1805 года, які мацаваў шлюзы Бярэзінскай воднай сістэмы. Гаспадыня сядзібы дэманструе цвік 1805 года, які мацаваў шлюзы Бярэзінскай воднай сістэмы. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Белаграпрамбанк разам з Грамадскiм аб’яднаннем "Адпачынак у вёсцы" пры iнфармацыйнай падтрымцы газеты "Звязда" распачалi Рэспублiк |
|