Лекарка-малiна
Лекарка-малiна
Малiна — адна са старадаўнiх i даволi распаўсюджаных лекавых раслiн. У народнай медыцыне выкарыстоўваюць свежыя i сушаныя плады, лiсты, кветкi, каранi. Асноўную каштоўнасць маюць плады. Яны ўтрымлiваюць арганiчныя кiслоты, пектынавыя рэчывы, вiтамiны С, В 2, В 6, РР, солi жалеза, калiю, марганцу. Але, бадай, галоўнае — у малiне знаходзяцца рэчывы, якiя папярэджваюць атэрасклероз. Звычайна плады малiны выкарыстоўваюць як патагонны сродак пры прастудных захворваннях. У народнай медыцыне адвар з лiстоў малiны прымяняюць пры тэмпературы, як адхарквальны сродак пры кашлi, для паласканняў пры захворваннi горла. Настой з кветак i лiстоў прымяняюць пры гемароi, жаночых захворваннях. Адварам з кветак лечаць рожу i запаленне вачэй. Малiна ўваходзiць у склад збораў, якiя выкарыстоўваюцца пры атэрасклерозе i гiпертанiчнай хваробе. Настоi лiстоў i сцёблаў малiны тыбецкая медыцына рэкамендуе выкарыстоўваць пры неўралгii i як гарачкапанiжальны сродак. Рубрыку вядзе Валянціна Шпілеўская, тэл. 285 88 81
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малiна — адна са старадаўнiх i даволi распаўсюджаных лекавых раслiн. У народнай медыцыне выкарыстоўваюць свежыя i сушаныя плады, лiсты, кветкi, каранi
|
|