21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калі дзiця iдзе ў садок

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі дзiця iдзе ў садок

Лета — складаная пара не толькi для абiтурыентаў, але для тат i мам дашкольнiкаў. Традыцыйна ў гэты час бацькi "неарганiзаваных" трохгодак пачынаюць вырашаць пытаннi "Куды аддаць дзiця?", "Якi садок лепшы?" i "Як знайсцi свайго выхавальнiка?". Некаторыя наведваюць Інтэрнэт-сайты, iншыя раяцца з тымi, хто ўжо вызначыўся, а хтосьцi прыслухоўваецца да размоў мам, якiя сядзяць каля пясочнiц.

Усяго ў Беларусi функцыянуе 4 тыс. 106 дашкольных устаноў, больш за 366 тыс. дзяцей атрымлiваюць тут адукацыйныя паслугi. Аб беларускай мадэлi адаптацыйнага пераходу дзiцяцi з сям’i ў дзiцячы садок нам расказала начальнiк упраўлення дашкольнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Галiна Макаранкава.

У Беларусi ў адрозненне ад многiх краiн СНД захавана ўнiкальная, шматфункцыянальная сетка дашкольных устаноў: дзiцячыя садкi, дашкольныя цэнтры развiцця для дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi, карэкцыйнай дапамозе, для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. Таксама працуюць новыя формы iнтэграваных дашкольных устаноў, такiя, як дзiцячы садок-школа, групы кароткачасовага знаходжання, рознаўзроставыя групы, сезонныя i гульнявыя пляцоўкi.

Усяго ў Беларусi функцыянуе 4 тыс. 106 дашкольных устаноў, больш за 366 тыс. дзяцей атрымлiваюць тут адукацыйныя паслугi. Аб беларускай мадэлi адаптацыйнага пераходу дзiцяцi з сям’i ў дзiцячы садок нам расказала начальнiк упраўлення дашкольнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Галiна Макаранкава.

У Беларусi ў адрозненне ад многiх краiн СНД захавана ўнiкальная, шматфункцыянальная сетка дашкольных устаноў: дзiцячыя садкi, дашкольныя цэнтры развiцця для дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi, карэкцыйнай дапамозе, для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. Таксама працуюць новыя формы iнтэграваных дашкольных устаноў, такiя, як дзiцячы садок-школа, групы кароткачасовага знаходжання, рознаўзроставыя групы, сезонныя i гульнявыя пляцоўкi.

 

Усяго ў Беларусi функцыянуе 4 тыс. 106 дашкольных устаноў, больш за 366 тыс. дзяцей атрымлiваюць тут адукацыйныя паслугi. Аб беларускай мадэлi адаптацыйнага пераходу дзiцяцi з сям’i ў дзiцячы садок нам расказала начальнiк упраўлення дашкольнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Галiна Макаранкава.

У Беларусi ў адрозненне ад многiх краiн СНД захавана ўнiкальная, шматфункцыянальная сетка дашкольных устаноў: дзiцячыя садкi, дашкольныя цэнтры развiцця для дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi, карэкцыйнай дапамозе, для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. Таксама працуюць новыя формы iнтэграваных дашкольных устаноў, такiя, як дзiцячы садок-школа, групы кароткачасовага знаходжання, рознаўзроставыя групы, сезонныя i гульнявыя пляцоўкi.

Перыяд афармлення

Першым крокам павiнна быць знаёмства з дзiцячым садком i загадчыкам. Тут можна пацiкавiцца, якiя заняткi i аздараўляльныя мерапрыемствы праводзяцца з дзецьмi, удакладнiць праграму i рэжым работы ўстановы. Варта таксама звярнуць увагу на тэрыторыю дзiцячага садка. Калi ўсё задавальняе, то неабходна напiсаць заяву ва ўпраўленне адукацыi i, як правiла, пры наяўнасцi свабодных месцаў ваша дзiця ў вераснi пападзе ў выбраны садок.

Дарэчы, калi выбар паў на ўстанову, якая знаходзiцца ў адным раёне горада, а вы прапiсаны ў iншым, не мае значэння. Галоўнае, каб у ёй былi свабодныя месцы. Iншае пытанне, што сёння не заўсёды, асаблiва ў новых мiкрараёнах, можна ўладкаваць дзiця ў садок побач з домам. Менавiта ў такiх выпадках неабходна загадзя звярнуцца ў аддзел адукацыi, г. зн. заявiць аб сваiм жаданнi трапiць у той цi iншы садок, напрыклад, праз год або два. Спецыяльны iнфармацыйны банк даных, куды будзе ўнесена прозвiшча вашага дзiцяцi, дапамагае спецыялiстам правiльна разлiчыць магчымасцi дзiцячых садкоў i ўлiчыць жаданнi бацькоў.

Для пастаноўкi дзiцяцi на ўлiк неабходна мець пашпарт аднаго з бацькоў i пасведчанне аб нараджэннi дзiцяцi. На падставе гэтых дакументаў i выдаецца накiраванне для ўладкавання малога ў дзiцячы садок. Для накiравання ў спецыяльную дашкольную ўстанову або санаторны дзiцячы садок спатрэбiцца яшчэ i заключэнне Цэнтра карэкцыйна-развiвальнага навучання i рэабiлiтацыi або заключэнне тэрытарыяльнай урачэбна-кансультацыйнай камiсii.

У Беларусi адукацыя ў дзяржаўных дашкольных установах бясплатная. З бацькоў вылiчваецца толькi штомесячная аплата за харчаванне, прычым у памеры 60 працэнтаў ад затрат. Астатнiя расходы бярэ на сябе дзяржава. У лютым 2008 года была апублiкавана пастанова Савета Мiнiстраў, якая ўпарадкавала прадастаўленне льгот усiм катэгорыям грамадзян на аплату харчавання ў дашкольных установах. У цяперашнi час бацькоўскi ўзнос на харчаванне складае ад 26 да 55 тыс. рублёў. Усё залежыць ад узросту дзяцей, профiлю i рэжыму работы ўстановы. Пры гэтым падлiчана, што цалкам на знаходжанне дзiцяцi ў дзiцячым садку, згодна з дзяржаўнымi сацыяльнымi стандартамi, затрачваецца звыш 3 млн рублёў у месяц.

Не спаганяецца плата з бацькоў (законных прадстаўнiкоў), якiя маюць дзяцей-iнвалiдаў, дзяцей, якiя пакутуюць ад анкалагiчных захворванняў, з членаў сем’яў вайскоўцаў, МУС, МНС, Камiтэта дзяржаўнага кантролю, якiя загiнулi пры выкананнi воiнскага або службовага абавязку ў Афганiстане або ў iншых дзяржавах, дзе вялiся баявыя дзеяннi, i некаторых iншых катэгорый.

Але перш за ўсё бацькi павiнны вызначыцца, цi сапраўды ёсць неабходнасць аддаваць дзiця ў садок менавiта ў гэтым годзе. I калi рашэнне прынятае, то акрамя збору неабходных дакументаў, мама i тата не павiнны забыцца на галоўнае — псiхалагiчна падрыхтаваць дзiця да наведвання садка.

Перыяд адаптацыi

Спецыялiсты называюць перыяд прывыкання да садка адаптацыйным. Ён бывае лёгкiм i хуткiм, а бывае цяжкiм. Гэта залежыць ад многiх фактараў. Калi ў дзiцяцi выяўленасць стрэсу мiнiмальная, то ў хуткiм часе можна забыць аб негатыўных зрухах адаптацыйнага перыяду. Галоўнае — памятаць пра крызiс трох гадоў. Менавiта ў гэты перыяд малое пачынае адчуваць сябе асобай i хоча, каб гэта бачылi i iншыя. Псiхiка яго ў крайняй ступенi напружана, становiцца больш ранiмай. I перш чым прымаць рашэнне аб выхадзе на працу, трэба паглядзець уважлiва на сваё дзiця: калi крызiс трох гадоў у поўным разгары, то лепш перачакаць, тым больш што цягнецца гэты перыяд не так доўга. Калi вашага малога як быццам падмянiлi: па любой прычыне назiраюцца iстэрыкi i капрызы, дзiця страцiла ўсе навыкi самаабслугоўвання (у яго зноў намакаюць штонiкi, яно "забылася", як карыстацца лыжкай, перастала гаварыць), то выснова адна: iм авалодаў страх — звычайны спадарожнiк адаптацыйнага перыяду. Малое панiчна баiцца, што вы яго забудзеце, не прыйдзеце па яго. Адрыў ад мацi — вось ад чаго ваша дзiця ўпала ў такi стан. Бо мама — самае галоўнае, што ёсць у яго, а яна ўзяла i выйшла на працу. Менавiта так расцэньвае гэту сiтуацыю трохгадовае дзiця.

Пры лёгкай ступенi адаптацыi дзiця хутка (да аднаго месяца) выпрацоўвае новы стыль паводзiнаў. Калi гэты першы ўрок "выжывання" пройдзены паспяхова, у далейшым ваш малы будзе хутка адаптавацца ў любой новай абстаноўцы на працягу ўсяго жыцця. I гэта адзiн з асноўных аргументаў прыхiльнiкаў дзiцячага садка. Стрэс першых тыдняў правакуе хуткае развiццё ўсiх адаптацыйных механiзмаў дзiцяцi, што з’яўляецца для яго выдатнай школай жыцця i "задзелам" на доўгiя гады. Як толькi малы наладзiць кантакт з аднагодкамi ў групе, адаптацыйны перыяд, можна лiчыць, мiнуў.

Хатняя падрыхтоўка

Неабходна як мага раней прывучыць дзiця да думкi аб дзiцячым садку. Пры гэтым катэгарычна нельга абмяркоўваць пры малым пытаннi i праблемы, звязаныя з гэтай установай. Нельга паказваць яму, што вы хвалюецеся. Нi ў якiм разе нельга пагражаць вашаму малому садком!

Загадзя неабходна даведацца аб рэжыме дня ў дзiцячым садку i ўвесцi яго, пакуль дзiця знаходзiцца дома. Распарадак дня неабходна перастроiць так, каб малое лёгка прачыналася за гадзiну-паўтары да выхаду з дому ў садок. Калi дзiця ўжо не спiць днём, можна прывучыць яго проста ляжаць у ложку аднаму. Як мага раней малы павiнен пазнаёмiцца з дзецьмi ў дзiцячым садку i выхавальнiкамi ў групе, куды ён павiнен прыйсцi. Вельмi добра, калi там акажуцца дзецi, з якiмi ваша дзiця ўжо гуляла раней, напрыклад, у двары. Настройвайце яго як мага больш станоўча да яго паступлення ў дзiцячы садок. Узаемаадносiны дзяцей з равеснiкамi ў гэтым узросце толькi фармiруюцца. Аддаючы дзiця ў дзiцячы садок, мы паскараем гэты працэс, таму няправiльна пускаць яго на самацёк. Цi падыходзiць яно да групы дзяцей, якiя гуляюць? Калi яму цяжка гэта зрабiць, трэба дапамагчы: навучыць яго правiльна вiтацца, прапаноўваць дзецям свае цацкi, прасiць дазволу гуляць з iмi, правiльна рэагаваць на адмову, знаходзiць кампрамiсны варыянт.

Калi дзiця цяжка накармiць, то трэба максiмальна прыблiзiць яго меню дома да садаўскага. Iнакш там яно адмовiцца есцi. Навучыце малога прасiцца ў туалет, прычым абавязкова растлумачце яму, што можна i трэба гаварыць выхавальнiцы або нянечцы аб сваiм жаданнi. Рыхтуйце да часовай разлукi з вамi i давайце яму зразумець, што гэта непазбежна, таму што ён ужо вялiкi. Гаварыце аб тым, як гэта добра, што ён ужо такi дарослы. I самае галоўнае — увесь час тлумачце малому, што ён для вас, як i раней, дарагi i любiмы.

Пастарайцеся спланаваць свой час так, каб у першы тыдзень наведвання дзiцячага садка дзiця не заставалася там больш чым дзве-тры гадзiны. Пастарайцеся ў выхадныя днi захоўваць дома такi ж рэжым, як у дзiцячым садку.

Падрыхтоўка медыцынская

Перад афармленнем у дзiцячы садок неабходна наведаць палiклiнiку i педыятра. Ён дасць спецыяльную медыцынскую карту, з якой вы з дзiцем павiнны прайсцi вузкiх спецыялiстаў, здаць аналiзы i г.д. Таксама трэба праверыць наяўнасць неабходных прышчэпак — без гэтага малога ў дашкольную ўстанову не возьмуць. У далейшым кантроль за тэрмiнамi правядзення прышчэпак ажыццяўляецца медсястрой дзiцячага садка.

Урачы часта раяць адпраўляць дзiця ў садок блiжэй к пяцi гадам, калi арганiзм стане больш моцным. Стрэс ад трапляння ў дзiцячы калектыў часта "прыцягвае" iнфекцыi. I, праўда, рос сабе малы, рос, не хварэў амаль, а тут пайшоў у садок i расхварэўся... Але калi ж тады фармiравацца iмунiтэту? I не трэба забываць, што дзiцяцi, акрамя iншага, патрэбны i кантакт з аднагодкамi. Увогуле канчатковае рашэнне прымаюць бацькi. У Беларусi, напрыклад, згодна з iснуючымi нарматыўнымi актамi, аддаваць малога ў дашкольную ўстанову можна з 2 месяцаў — у групу ранняга ўзросту. Вось толькi запатрабаванасцi цяпер у такiх групах няма.

Бацькам на заметку

У сiстэме дашкольнай адукацыi працуюць таленавiтыя людзi. Але, на жаль, статус выхавальнiка не лiчыцца такiм прэстыжным, як, напрыклад, настаўнiка. I ўзровень зарплаты ў садках нiжэйшы, чым у школе, i водпуск карацейшы. А вось сказаць, што нагрузкi або адказнасцi менш, нельга, — малым нагляд патрэбен. У дзiцячых дашкольных установах рэспублiкi сёння налiчваецца больш за 950 вакансiй выхавальнiкаў.

У Мiнадукацыi распрацаваны праект праграмы развiцця сiстэмы дашкольнай адукацыi да 2014 года. У дакуменце прапаноўваецца шэраг мераў, якiя накiраваны на павышэнне прэстыжу працоўнай дзейнасцi педагагiчных работнiкаў дашкольных устаноў. Мяркуецца, што iх зарплата будзе павялiчана, норма адпрацоўкi знiжана. Цяпер праект дакумента знаходзiцца на разглядзе Ўрада, пытанне плануецца вырашыць да сярэдзiны жнiўня.

Юлiя ВАНIНА, БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лета — складаная пара не толькi для абiтурыентаў, але для тат i мам дашкольнiкаў. Традыцыйна ў гэты час бацькi "неарганiзаваных" трохгодак п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика