Абаранi свае вочы
Абаранi свае вочы
Уладальнiкам кантактных лiнзаў у большай ступенi, чым людзям, якiя не маюць праблем са зрокам, рэкамендуецца не грэбаваць сонцаахоўнымi акулярамi. Такую думку выказаў лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi, прафесар, доктар медыцынскiх навук, загадчык аддзела афтальмалагiчнай дапамогi медыцынскага цэнтра МТЗ Мiкалай Пазняк. Паводле яго слоў, кантактныя лiнзы муляюць рагавiцу вока, ужо ствараючы чалавеку дыскамфорт. Злёгку непрыемнае адчуванне можа ўзмацнiцца з-за ўздзеяння на рагавiцу ўльтрафiялетавых прамянёў. Не варта памыляцца: кантактныя лiнзы прапускаюць ультрафiялет, i вачам людзей, якiя маюць праблемы са зрокам, патрабуецца дадатковая абарона, якая да таго ж пазбавiць ад неабходнасцi скардзiцца на дрэнныя кантактныя лiнзы. "Менавiта таму ўрачы пры падборы кантактных лiнзаў пацыентам просяць iх у абавязковым парадку насiць летам сонцаахоўныя акуляры", — патлумачыў Мiкалай Пазняк. Нашэнне сонцаахоўных акуляраў — не проста данiна модзе, на тое ёсць медыцынская неабходнасць. Сонцаахоўныя акуляры засцерагаюць не проста ад святла, якое слепiць, а ад ультрафiялетавага i iнфрачырвонага выпраменьвання. Існуе фотахiмiчная тэорыя, якая пацвярджае факт прычынення шкоды будове вока пад уздзеяннем ультрафiялету. Калi чалавек глядзiць на сонца неабароненымi вачыма, ультрафiялетавыя прамянi амаль цалкам паглынаюцца рагавiцай i хрусталiкам, што можа прывесцi да пашкоджання рагавiцы або памутнення хрусталiка, развiцця катаракты, дыстрафii сятчаткi. Крыху менш небяспечна, але таксама непажадана празмернае ўздзеянне на вочы iнфрачырвоных (цеплавых) прамянёў. Прафесар падкрэслiў пажаданасць нашэння сонцаахоўных акуляраў усiмi, хто не хоча рызыкаваць, знаходзячыся на адкрытым сонцы. "Аднак людзi памыляюцца, думаючы, што чым цямней акуляры, тым большая ступень абароны iх вачэй", — падкрэслiў ён. "Памятайце, што ступень зацямнення абсалютна не звязана з абаронай вачэй ад ультрафiялету. Значэнне мае толькi спецыяльнае хiмiчнае рэчыва, "паглынальнiк" ультрафiялету, якi пакрывае шкло цi пластык, з якога зроблены лiнзы для сонцаахоўных акуляраў", — адзначыў Мiкалай Пазняк. Ён таксама расказаў аб шкодзе нашэння акуляраў з вельмi цёмным шклом. Згодна з тэорыяй замежных даследчыкаў, ёсць прамая залежнасць памiж нашэннем цёмных акуляраў i парушэннем палавой функцыi. Мiкалай Пазняк парэкамендаваў выбiраць акуляры з аранжавым цi светла-шэрым шклом, а таксама шклом з адценнямi чырвонага колеру. Акрамя таго, не лiшнiм будзе звярнуць увагу на сертыфiкацыю прадукцыi — у гэтым пытаннi пакупнiка павiнен зарыентаваць прадавец. Вольга ШАЛЯГОВIЧ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладальнiкам кантактных лiнзаў у большай ступенi, чым людзям, якiя не маюць праблем са зрокам, рэкамендуецца не грэбаваць сонцаахоўнымi акулярамi. Так
|
|